Ігар Аляксандравіч Церахаў: украінскі палітык і дзяржаўны дзеяч

І́гар Алякса́ндравіч Це́рахаў (укр.: Ігор Олександрович Терехов; нар.

14 студзеня 1967 года, Харкаў, УССР, СССР) — украінскі чыноўнік і дзеяч мясцовага самакіравання. Гарадскі галава Харкава з 11 лістапада 2021 года. З 2015 года да 11 лістапада 2021 года быў дэпутатам Харкаўскай гарадской рады з 2015 года, з 2020 года — кіраўнік фракцыі партыі «Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў», з 9 снежня 2020 года да 11 лістапада 2021 года — сакратар Харкаўскай гарадской рады. Пасля смерці Генадзя Кернеса стаў выканаўцам абавязкаў гарадскога галавы Харкава з 17 снежня 2020 да 11 лістапада 2021 года.

Ігар Аляксандравіч Церахаў
укр.: Ігор Олександрович Терехов
Ігар Аляксандравіч Церахаў: Біяграфія, Даходы, Узнагароды
Гарадскі галава Харкава
з 11 лістапада 2021
выканаўца абавязкаў з 17 снежня 2020
Папярэднік Генадзь Кернес
Сакратар Харкаўскай гарадской рады
9 снежня 2020 — 11 лістапада 2021
Папярэднік Аляксандр Новак
Нараджэнне 14 студзеня 1967(1967-01-14) (57 гадоў)
Партыя Адраджэнне (2015—2019)
Давярай справам (2019)
Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў (з 2020)
Дзейнасць дзяржаўны служачы, футбольны суддзя
Вядомы як чыноўнік
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order for Bravery 3rd Class of Ukraine
Honorary Diploma of the Verkhovna Rada Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны Honored Economist of Ukraine Ігар Аляксандравіч Церахаў: Біяграфія, Даходы, Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 14 студзеня 1967 года ў Харкаве ў сям’і ваеннаслужачага.

Адукацыя

У 1990 годзе скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Пасля гэтага застаўся ў ВНУ на пасадзе стажора-даследчыка, пісаў кандыдацкую дысертацыю, але не абараніў яе.

2006 — скончыў Харкаўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

2007 — атрымаў ступень кандыдата навук па дзяржаўным кіраванні.

Не валодае ўкраінскай мовай, у снежні 2020 года паабяцаў яе вывучыць.

Праца

З 1994 года працаваў у ЗАТ «Укркандыцыянер». У 1997 годзе прызначаны на пасаду старшыні савета акцыянераў, старшыні праўлення гэтага таварыства, перайменаванага ў ААТ «Харкаўскі завод „Кандыцыянер“». Пасля таго, як Церахаў стаў чыноўнікам, прадпрыемства было аформлена на ягоную маці Вікторыю. З 1999 па 2006 год працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях прадпрымальніцтва, начальнікам упраўлення камунальнага спажыўчага рынку.

Кар’ера чыноўніка і палітыка

З красавіка 2006 года — эканамічны дарадца аддзела па забеспячэнні дзейнасці кіраўніка і намеснікаў кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

У 2006 годзе Церахаў няўдала балатаваўся па спісе блока «Наша Украіна» ў Вярхоўную Раду.

29 сакавіка 2007 года быў прызначаны намеснікам кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Арсена Авакава.

У 2007 годзе ў мясцовых СМІ Церахава называлі чалавекам Авакава. Але ў 2010 годзе пасля звальнення апошняга з пасады кіраўніка ХАДА Церахаў перайшоў у стан палітычных і бізнесовых апанентаў Авакава — Міхаіла Добкіна і Генадзя Кернеса.

У красавіку 2010 года Церахава прызначылі на пасаду намесніка Харкаўскага гарадскога галавы.

У верасні 2015 года заняў пасаду першага намесніка гарадскога галавы.

У 2015 годзе абраны дэпутатам Харкаўскай гарадской рады VII склікання, быў членам пастаяннай камісіі Харкаўскай гарадской рады па пытаннях планавання, бюджэту і фінансаў.

9 снежня 2020 года быў абраны сакратаром Харкаўскай гарадской рады. Пасля смерці Генадзя Кернеса 8 снежня 2020 года стаў выканаўцам абавязкаў гарадскога галавы Харкава. У той жа дзень Церахаў паабяцаў, што на працягу ўсталяванага законам тэрміну (15 дзён) звернецца ў Вярхоўную раду па пытанні прызначэння пазачарговых выбараў харкаўскага гарадскога галавы. 30 снежня сакратар гарадской рады сказаў, што накіруе гэты зварот у ВРУ ў апошні дзень прадугледжанага заканадаўствам тэрміну, 31 снежня. У профільным камітэце Вярхоўнай Рады паведамілі, што атрымалі хадайніцтва Церахава 20 студзеня 2021 года і пазней паведамляць, калі яно будзе разглядацца.

У маі 2021 года Церахаў паабяцаў, што Харкаўская гарадская рада падасць апеляцыю на рашэнне Харкаўскага акруговага адміністратыўнага суда, якім быў скасаваны рэгіянальны статус рускай мовы ў г. Харкаве. Але юрысты гарадской рады няправільна аформілі і няўчасна падалі дакументы наконт гэтага, таму ў апеляцыі адмовілі.

Выступаў за вяртанне праспекту Пятра Грыгарэнкі назвы «праспект маршала Жукава» насуперак закону Украіны «Пра асуджэнне камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў». Але харкаўская гарадская рада тройчы прайгравала суды па гэтай справе. Таксама Церахаў выступае супраць дэмантажу бюста Георгію Жукаву ў Харкаве.

Гарадскі галава Харкава

Быў зарэгістраваны кандыдатам на пазачарговых выбарах мэра Харкава 31 кастрычніка 2021 года. Увечары 1 лістапада старшыня гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Алена Матвіенка абвясціла Церахава пераможцам выбараў мэра. Ва ўмовах рэкордна нізкай яўкі (28,29 %) Ігар Церахаў па падліках выбарчкама атрымаў крыху больш за палову (50,66 %) галасоў гараджан, якія прыйшлі на выбары. На наступны дзень паліцыя адкрыла крымінальную справу па фальсіфікацыі пратаколаў на шэрагу ўчасткаў на карысць Церахава. На пазачарговай сесіі гарадской рады 11 лістапада 2021 года прыняў прысягу Харкаўскага гарадскога галавы і заняў гэтую пасаду.

Даходы

У дэкларацыі за 2019 год указаў 6 млн грн наяўных грошай, сумесна з маці задэклараваў дзве кватэры ў Харкаве, арандуе аўтамабіль Mercedes-Benz GL 350.

Узнагароды

  • Ганаровая грамата гарвыканкама Харкава (2002);
  • Ганаровы знак гарадскога галавы Харкава «За стараннасць. 350 гадоў заснавання Харкава 1654—2004» (2004);
  • Ганаровая грамата абласной дзяржаўнай адміністрацыі і абласной рады (2004);
  • Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Украіны (2004);
  • Званне «Заслужаны эканаміст Украіны» (18 студзеня 2007)
  • ордэн «За заслугі» III ступені (2012)
  • Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны (2016);
  • Ганаровая адзнака Харкаўскай абласной рады «Слабажанская слава» (2016)

Сям’я

Бацька — Аляксандр, быў спартыўным урачом.

Маці — Вікторыя. На яе было аформлена ААТ «ХЗ „Кандыцыянер“» пасля таго, як Церахаў стаў чыноўнікам.

Былая жонка — Алена Віктараўна Віннік (Піжэнка).

Ігар Церахаў разведзены, мае траіх дзяцей. Ад першага шлюбу — сын Мікалай 1995 г. н., ад другога шлюбу — Мацвей (2003 г. н.) і Андрэй (2006 г. н.).

Зноскі

Tags:

Ігар Аляксандравіч Церахаў БіяграфіяІгар Аляксандравіч Церахаў ДаходыІгар Аляксандравіч Церахаў УзнагародыІгар Аляксандравіч Церахаў Сям’яІгар Аляксандравіч Церахаў14 студзеня1967Генадзь Адольфавіч КернесСССРУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаУкраінская моваХаркаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мендзыжац ПадляскіДзеепрыметнікЧырвоная зменаАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Жураўліны крыкАкцёрЭдзі АгняцветТаварыства філаматаўHTMLБу ВідэрбергМашэкаЛютаўская рэвалюцыяЗубр у БеларусіГісторыя Беларусі21vek.byМіхась Даніленка1xbetГарады-героіПсіха (фільм, 1960)Каскадныя табліцы стыляўПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Юр’еў дзень (вясенні)Мікалай Іванавіч НаскоўДзікМастацкі стыльВольга Славаміраўна БондараваБелы буселНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Рыгор БарадулінЧалавек, які вынайшаў КалядыТранссудатПералескаУладзімір ДубоўкаЗямля (значэнні)Анастасія МіклашэвічКанчатакБеларуская фанетыкаІрына Эрнстаўна БагдановічШахматыКунтушВіктар Анатолевіч ШніпТрэнцкі ўніверсітэт (Канада)Шпалеры (садова-паркавае мастацтва)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьAv.byАлесь ПісьмянкоўУладзімір Мінавіч МазгоІндаеўрапейскія мовыВітаўтКітайПолацкае княстваПаўночная АмерыкаЧарнобыльская катастрофаБелазарБеларуская літаратураЗаходні мост (Мінск)ШчасцеКрэўскі замакФерэнц ЛістСаюз беларускіх пісьменнікаўЧапля белая малаяBingIva SativaТрагедыя ў НалібокахМурашкіВысакародны алень у БеларусіПершацвет веснавыКурыцаПары-МатчКанскі кінафестываль 1983СакавікДар’я Бялькевіч🡆 More