Roblox: камп’ютарная гульня 2006 года

Roblox (Ро́блакс) — гульнявая анлайн-платформа і сістэма стварэння гульняў, якая дазваляе любому карыстальніку ствараць свае ўласныя і гуляць у створаныя іншымі гульні, якія ахопліваюць шырокі спектр жанраў.

У некаторых крыніцах Roblox называць метасусветам. Станам на жнівень 2020 года ў Roblox больш за 164 млн актыўных карыстальнікаў у месяц; на Кастрычнік 2021 года больш за 226 млн. Усе яны, у агульнай суме, найгралі ў ёй больш за 107 млрд гадзін. Прычым у Roblox гуляюць больш за палову ўсіх дзяцей ЗША ва ўзросце да 16 гадоў. Рост яе папулярнасці пачаўся ў другой палове 2010 года, а рэзка паскорыўся ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Сайт гульнявой платформы займае другое месца па папулярнасці сярод падлеткаў, адразу пасля сайтаў Google, уключаючы YouTube.

Roblox
Лагатып «Roblox»
Лагатып «Roblox»
Распрацоўшчыкі
  • Дэвід Базукі
  • Эрык Касэл (2006—2013)
Выдавец Roblox Corporation
Дата выпуску
  • Windows, macOS

1 верасня 2006

  • iOS

11 снежня 2012

  • Android

16 ліпеня 2014

  • Xbox One
20 лістапада 2015
Апошняя версія
  • Android: 2.617.654 (21 сакавіка 2024)
  • iOS: 2.618.546 (28 сакавіка 2024)
Жанры сістэма стварэння гульняў, ММО
Узроставыя
рэйтынгі

ACB: PG
CERO: A
ESRB: E
PEGI: 7
USK: 0

Google Play: 12+
App Store: 12+
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, macOS, iOS, Android, Xbox One
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу
Носьбіт лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне клавіятура і мыш, геймпад або сэнсарны экран
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сістэма платформы

Roblox Studio

Roblox Studio — гэта ўласны рухавічок Roblox, які распрацоўваецца і падтрымліваецца Roblox Corporation, які дазваляе кожнаму карыстальніку ствараць і апублікоўваць гульні любых жанраў у неабмежаванай колькасці, але выключна на самой платформе. Гульні кадзіруюцца ў парадыгме аб’ектна-арыентаванага праграмавання, пры выкарыстонні мовы праграмавання Lua для кіравання гульнявым асяроддзем. Карыстальнікі могуць ствараць гульнявыя прадукты, якія ўяўляюць сабой змесціва, якое можна набыць праз разавыя пакупкі, а таксама мікратранзакцыі праз прадукты распрацоўшчыка. Распрацоўшчыкі абменьваюць на сайце Robux (віртуальная валюта), зароблены на розных прадуктах сваіх гульняў, на рэальную валюту праз сістэму Developer Exchange і Premium Exchange. Працэнт даходаў ад пакупак дзеліцца паміж распрацоўшчыкам і Roblox. З 1 лістапада 2020 года Roblox Studio больш не падтрымліваецца на Mac OS X 10.10.

Гульцы

Roblox дазваляе гульцам купляць, прадаваць і ствараць віртуальныя прадметы. Адзенне можа быць набыта любым гульцом, але прадаваць яе могуць толькі карыстальнікі, якія маюць Premium падпіску. Толькі адміністратары Roblox могуць прадаваць аксэсуары, рыштунак і наборы пад афіцыйным уліковым запісам Roblox. З 2019 года рабіць аксэсуары могуць карыстальнікі, якія былі адабраны Roblox у якасці UGC-стваральнікаў. Прадметы з абмежаваным статусам могуць прадавацца толькі па каталогу або прадавацца ў Builder Club (цяперашні Premium).

Robux — гэта віртуальная валюта ў Roblox, якая дазваляе гульцам купляць розныя прадметы. Гульцы могуць атрымаць Robux з дапамогай рэальных пакупак, іншага гульца, які купляе яго прадметы, або штомесяц зарабляючы Robux з падпіскай. Да 2016 года ў Roblox існавала іншая валюта — Tix (скарачэнне ад англ.: Tickets), якую можна было выдаткоўваць на рэчы ў каталогу і на рэкламу. Гульцы зараблялі Tix з дапамогай розных метадаў, напрыклад, штодня наведваючы сайт. Валюта была скасавана 14 красавіка 2016 года, а ўсе рэшткі на балансе былі канфіскаваны.

Гульні

Дзякуючы свайму статусу гульнявой платформы, Roblox мае мноства гульняў, створаных гульцамі. Па стане на май 2020 года ў кожнай з самых папулярных гульняў у Roblox было больш за 10 мільёнаў актыўных гульцоў у месяц. Станам на лістапад 2021 года ў Roblox ёсць 49 прыгод, якія набралі больш за 1 мільярд наведванняў, 26 953 прыгод, якія набралі звыш 100 тысяч наведванняў і 107 737 прыгод, якія набралі 10 тысяч наведванняў. Таксама Roblox згадваў, што на іх платформе ў дзень адпраўляюць больш за 2,5 млрд паведамленняў і 17 мільёнаў гульцоў заводзяць сабе сяброў таксама штодня. У сакавіку 2021 года амерыканскае інтэрнэт-выданне TechCrunch адзначыла, што гульні Roblox у значнай ступені адрозніваюцца ад традыцыйных бясплатных відэагульняў. У лютым 2022 года Roblox падзяліўся аб поспехах за ўвесь 2021 год, дзе гаварылася аб тым, што гульцы правялі ў прыгодах больш за 41 млрд гадзін. Паспяховыя гульні ў Roblox арыентаваны на неадкладную ўцягнутасць у гульню, а дадаванне інструкцый значна зніжае яе ў гульцоў, насуперак агульнапрынятаму меркаванню аб бясплатных гульнях.

Падзеі

Roblox часам праводзіць рэальныя і віртуальныя падзеі. Адной з такіх падзей з’яўляецца Roblox Developer Conference (з англ. — «Канферэнцыя распрацоўшчыкаў Roblox»). Штогод праходзіць прэмія Bloxy Award, на якой выбіраюць лепшых распрацоўшчыкаў і іх гульні. Таксама раней праводзілася віртуальнае паляванне за яйкамі (спынена з 2021) і такія мерапрыемствы, як BloxCon.

15 лістапада 2020 года Roblox сумесна з Lil Nas X правялі глабальны канцэрт прама ў гульні, пратэсціраваўшы новую функцыю ў рухавічку.

Распрацоўка

Першы лагатып Roblox з 2004 па 2005
Лагатып Roblox з 2005 па 2006
Лагатып Roblox з 2006 па 2017
Лагатып Roblox з 2017 па 2019
Лагатып Roblox з 2019 па 2022
Лагатып Roblox з 2022

Бэта-версія Roblox была створана сузаснавальнікам Дэвідам Базукі ў 2004 годзе. Базукі пачаў тэсціраваць першыя дэманстрацыі ў гэтым годзе.

У сакавіку 2007 года Roblox стаў сумяшчальным з COPPA, з даданнем бяспечнага чата, што абмежавала карыстальнікаў ва ўзросце да трынаццаці гадоў зносінамі шляхам выбару папярэдне вызначаных паведамленняў з меню. У жніўні распрацоўшчыкі Roblox дадалі Клуб будаўнікоў, прэміум-падпіску і ўдасканалілі серверы.

У снежні 2011 года Roblox правёў сваю першую Hack Week, штогадовае мерапрыемства, на якім распрацоўшчыкі Roblox працуюць над інавацыйнымі нестандартнымі ідэямі для новых праектаў, якія будуць прадстаўлены кампаніі.

11 снежня 2012 года Roblox выпусціў версію гульнявой платформы для iOS.

1 кастрычніка 2013 года Roblox выпусціў сістэму Developer Exchange, якая дазваляе распрацоўшчыкам абменьваць Robux’ы, заробленыя на іх гульнях, на рэальную валюту.

31 мая 2015 года была дададзена функцыя, якая павялічвае графічную дакладнасць рэльефу і змяняе фізічны рухавічок з блокава-арыентаванага стылю на больш плаўны і больш рэалістычны стыль. 20 лістапада Roblox быў запушчаны на Xbox One з першапачатковым выбарам з 15 гульняў, выбраных супрацоўшчыкамі Roblox. Новыя гульні Roblox для гэтай кансолі павінны прайсці працэдуру зацвярджэння і адпавядаць стандартам савета па рэйтынгу забаўляльнага праграмнага забеспячэння.

У красавіку 2016 года быў запушчаны Roblox VR для Oculus Rift. На момант выпуску больш за дзесяць мільёнаў гульняў былі даступны ў 3D. Прыкладна ў той жа час функцыя бяспечнага чата была выдалена і заменена сістэмай, заснаванай на белым спісе з наборам прымальных слоў для карыстальнікаў малодшых за 13 гадоў і чорным спісе для іншых карыстальнікаў. У чэрвені гэтага ж года кампанія выпусціла версію, сумяшчальную з Windows 10.

З 28 жніўня 2019 года Roblox больш не падтрымлівае Windows XP і Windows Vista.

Продаж цацак

У студзені 2017 года Jazwares, вытворца цацак, аб’яднаўся з Roblox Corporation для вырабніцтва цацачных мініфігурак на аснове карыстацкага змесціва, створанага буйнымі распрацоўшчыкамі на платформе. Мініфігуркі маюць канечнасці і суставы, падобныя на мініфігуркі Lego. Мініфігуркі таксама маюць канечнасці і аксэсуары, якія з’яўляюцца ўзаемазаменнымі. Усе наборы ўтрымліваюць код, які можна выкарыстоўваць для атрымання эксклюзіўных віртуальных прадметаў. Ёсць таксама наборы маленькіх скрынак, якія ўтрымліваюць выпадковыя мініфігуркі і могуць утрымліваць рэдкую мініфігурку.

Водгукі

Падчас канферэнцыі распрацоўшчыкаў Roblox 2017 года афіцыйныя асобы заявілі, што стваральнікі гульнявой платформы калектыўна зарабілі не менш за 30 мільёнаў даляраў у 2017 годзе. Адзін з распрацоўшчыкаў аплаціў сваю вышэйшую адукацыю ва Універсітэце Дзюка са сродкаў ад выпуску гульні. А ўжо летам 2020 года Roblox выплаціў распрацоўшчыкам больш за 250 мільёнаў долараў.

Jailbreak быў адной з самых папулярных гульняў на сайце, штодня збіраючы дзясяткі тысяч гульцоў адначасова яна таксама была паказана на падзеі Roblox «Першаму гульцу падрыхтавацца», заснаванай на аднайменным фільме, хоць і была сустрэтая з крытыкай за складанасць задання і за нявыпраўлены квэст з удзелам цягніка. Пераможцам мерапрыемства стаў карыстальнік r0cu.

Узнагароды

Roblox атрымаў наступныя ўзнагароды:

  • Inc. 5000 спіс самых хуткарослых прыватных кампаній Амерыкі (2016, 2017)
  • Прэмія Асацыяцыі эканамічнага развіцця акругі Сан-Матэа (SAMCEDA) (2017)
  • Roblox названы інавацыйнай кампаніяй № 9 у свеце, і таксама кампаніяй № 1 у сферы гульняў (2020)

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 28 сакавіка 2024.
  • а б в Knapp, Alex. How Roblox Is Training The Next Generation Of Gaming Entrepreneurs (англ.). Forbes. Forbes (18 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Poindexter, Owen. How Roblox Got a Head Start on Potential $800B Metaverse (англ.). Front Office Sports. Front Office Sports (6 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2021.
  • Walker, Rob. Roblox is one of the biggest metaverse success stories. So why hasn’t it turned a profit? (англ.). Fortune. Fortune (3 чэрвеня 2022).
  • Shadwell, Luke. ROBLOX CONTINUES UPWARD ASCENT WITH 164 MILLION MONTHLY ACTIVE USERS (англ.). RTrack. RTrack (2 жніўня 2020).
  • Unreleased Roblox ($RBLX) Platform Estimates and data release dashboard from RTrack. (англ.). RTrack. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.
  • Roblox Stats (англ.). Roblox Corporation. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2021.
  • Browning, Kellen. Where Has Your Tween Been During the Pandemic? On This Gaming Site (англ.). The New York Times. The New York Times (16 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2020.
  • Lyles, Taylor. Over half of US kids are playing Roblox, and it’s about to host Fortnite-esque virtual parties too (англ.). The Verge. The Verge (21 ліпеня 2020).
  • Morrison, Chris. How Roblox avoided the gaming graveyard and grew into a $2.5B company (англ.). TechCrunch. TechCrunch (11 ліпеня 2019).
  • Levy, Ari. While parents Zoom, their kids are flocking to an app called Roblox to hang out and play 3D games (англ.). CNBC. CNBC (8 красавіка 2020).
  • Dredge, Stuart. All you need to know about Roblox (англ.). The Guardian (28 верасня 2019).
  • The best Roblox games (англ.). PCGamesN.
  • How to make money with DevEx on Roblox (англ.). Softonic.
  • а б в Roblox: 5 Fast Facts You Need to Know (англ.). Heavy.com (12 ліпеня 2017).
  • Bloomberg - Roblox Unearths $92 Million to Challenge Microsoft’s Minecraft. www.bloomberg.com.
  • Studio is Ending Support for Mac OS X 10.10 (Yosemite) (англ.) (31 жніўня 2020).
  • Roblox: Everything you need to know to keep your child safe (англ.). Metro (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2017.
  • Roblox lets users build their own virtual world (англ.) (17 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017.
  • UGC Catalog is Now Live! (руск.) (15 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2020.
  • Roblox 101: Getting Started With ROBUX and The Builders Club (англ.)(недаступная спасылка). Geek.com (15 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 8 студзеня 2023.
  • Roblox 101: How To Avoid Free Robux Scams (англ.)(недаступная спасылка). Geek.com (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 8 студзеня 2023.
  • HomeGaming The History Of Roblox : From 2004 Until Now (англ.). TechStory (12 сакавіка 2021).
  • Saying Goodbye to Tickets (англ.) (15 сакавіка 2016).
  • Silicon Digital Group Ltd. RoMonitor Stats (англ.). RoMonitor Stats. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.
  • а б A YEAR ON ROBLOX: 2021 IN DATA (англ.). Roblox Blog. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022.
  • Roblox Investor Relations. Roblox Reports Fourth Quarter and Full Year 2021 Financial Results (англ.). ir.roblox.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022.
  • 5 mistakes creators make building new games on Roblox (англ.). TechCrunch.(недаступная спасылка)
  • а б Hobbyist developers will make $30 million via 'Roblox' this year (англ.). Engadget. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox Metaverse Champions is a faction-based Competition event, "replacing" Egg Hunt 2021 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021.
  • Lil Nas X to Play Virtual Concert on Roblox. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020.
  • Roblox to host its first virtual concert, featuring Lil Nas X. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020.
  • "Lil Nas X Will Debut New Single 'Holiday' During Virtual Roblox Concert". Праверана 2020-11-20.
  • а б в г д е Baszucki, David. Our Refreshed Logo (англ.). Roblox Blog (26 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2022. Праверана 26 верасня 2022.
  • Bloomberg - ROBLOX Corp. www.bloomberg.com. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021.
  • How This User-Generated Video Game Is Leading The Way With Innovation and VR. Inc.com. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • SuperAwesome and Roblox join forces on kid-safe advertising. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 4 жніўня 2019.
  • Brandon, LaRouche. Basic ROBLOX Lua Programming (англ.). — 2012. — 237 с. — ISBN 978-0-9854513-0-1.
  • Kathleen Chaykowski. Lua language helps kids create software. SFGate (30 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Mark Milian. Hackathons move beyond Silicon Valley. SFGate (3 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Block-builder Roblox goes mobile in time for the holidays (англ.). VentureBeat. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox is gaming's quiet giant — and it's only getting bigger (англ.). VentureBeat. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox user-generated world moves from blocky terrain to smooth 3D (англ.). VentureBeat (1 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018.
  • Roblox comes to Xbox One, joins Minecraft in the growing player-made content space on consoles (англ.). VentureBeat (24 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Roblox launches on Xbox One with 15 player-created games — watch us play them (англ.). VentureBeat (27 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Roblox VR Introduces 20 Million Users to Oculus Rift (англ.). Fortune. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016.
  • Roblox (англ.)(недаступная спасылка). Office of the eSafety Commissioner. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 8 студзеня 2023.
  • Grubb, Jeff. After Xbox One success, Roblox now has a dedicated Windows 10 app (англ.). VentureBeat (10 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы November 30, 2018.
  • Support for Windows XP and Vista ending soon (англ.). Roblox Developer Forum (8 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020.
  • Roblox launches toys based on its user-generated games (англ.). VentureBeat (10 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • Roblox Toys Wave 2 Hits Store Shelves This August (англ.). Heavy.com (2 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • This game turned players into $50,000-a-month entrepreneurs — now it has a plan to help them make $1.68 million a year. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • A video game you've never heard of has turned three teens into multimillionaires — and it's just getting started. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019.
  • Roblox jumps to over 150M monthly users, will pay out $250M to developers in 2020.(недаступная спасылка)
  • The DeanBeat: Roblox’s kid developers make enough ‘robux’ to pay for college (англ.). VentureBeat (21 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • The Best Roblox Games (англ.). Gamepur. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • 'Roblox Ready Player One' Event: How to Find Copper, Jade & Crystal Key (Location Clues) (англ.). Newsweek (12 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018.
  • r0cu Earns Golden Dominus in Roblox Ready Player One Event (англ.). Heavy.com (4 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018.
  • Inc. 5000 2016: The Complete Rankings(недаступная спасылка). www.inc.com. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2018.
  • Inc. 5000 2017: The Complete Rankings(недаступная спасылка). www.inc.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2018.
  • Business Innovators Honored. Bay Meadows. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019.
  • How Roblox proved that virtual goods are a $100 million business. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2020.
  • Спасылкі

    Tags:

    Roblox Сістэма платформыRoblox РаспрацоўкаRoblox Продаж цацакRoblox ВодгукіRoblox ЗноскіRoblox СпасылкіRoblox#ГульніCOVID-19GoogleYouTubeСпектр

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Чорны замак АльшанскіПінскЖанчына зверхуBingXЮн Сок ЁльСтупені параўнанняРаман Мацвеевіч СемашкевічАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіБуякіІмшаКаляндра пасяўнаяІван ЛуцкевічМікола МятліцкіВостраў слёзПалессеСтыль (мова)ПолацкІгар Міхайлавіч ПракаповічВасіль Іванавіч ІгнаценкаЯндэксАлесь ПаплаўскіЛітаратурная прэмія імя Ежы ГедройцаАлесь КажадубМефедронЖывёлыДзеяслоў100 найвялікшых беларускіх песеньБрэстРадыё МарыяЛюдзі на балоце (раман)ЖодзінаКандрат КрапіваСафійскі сабор (Полацк)БелсатКарла ТальявініФранцыск СкарынаГенадзь Аляксеевіч ГапановічКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіСпіс газет БеларусіЗлыя лікіРасліныВынаходстваРадаўніцаМужыцкая праўдаЛарыса Сямёнаўна ТалкачоваМінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікумМазырПраспект Ракасоўскага (Мінск)Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Беларуская энцыклапедыяАмстэрдамГомельская вобласцьЗапазычаныя словыКастусь КаліноўскіАпавяданнеКрычаўЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяГісторыя суверэннай БеларусіСпалучэнне (камбінаторыка)Вольга Славаміраўна БондараваСям’яДзень ПерамогіТалкачоваEuronextБеларуская літаратураХрамасомаСтарабеларуская моваКрасавікЕўрапейскі СаюзЕвдокимов Владислав ВладимировичДзед-БарадзедСельскія населеныя пункты БеларусіШчасцеЮрась СвіркаПрамысловасць БеларусіРыгор БарадулінСяброўства🡆 More