Raspberry Pi

Raspberry Pi (?) — аднаплатны камп'ютар памерам з банкаўскую картку (памеры датычацца толькі друкаванай платы), першапачатковы распрацаваны як бюджэтная сістэма для навучання інфарматыцы.

Пазней атрымаў нашмат болей шырокае ўжыванне і папулярнасць, чым чакалі яго аўтары. Выпускаецца ў трох версіях: «A» (256 Мб АЗП), коштам $ 25, «B» ($ 35, з ethernet, 512 Мб АЗП) і «B+» (ужо 1 Гб памяці, 1ГГц 4-ядравы працэсар). Распрацоўваецца Raspberry Pi Foundation.

Raspberry Pi

Raspberry Pi
Канфігурацыя
Апаратная платформа ARM11 [ARMv6]
АС Raspberry Pi OS (Debian), Fedora, Arch Linux, Gentoo, RISC OS, Android, Firefox OS, NetBSD, FreeBSD, Slackware, Tiny Core Linux
Кошт $ 25 (мадэль A), $ 35 (мадэль B і B+)
Тып аднаплатны камп'ютар
Форм-фактар нестандартны
Распрацоўнік Raspberry Pi Foundation
Дзяржава Вялікабрытанія
Год выпуску 2012
Аператыўная памяць 256 (Model A), 512 (Model B), 1024 (Model B+)Мб, інтэгравана ў CPU (частка рэзервавана відэакарткай)
Пастаянная памяць флэш картка MMC
Аўдыё падсістэма інтэгравана ў CPU
Электрасілкаванне microUSB, 5В, не менш за 700 мА
Перыферыя у камплекце адсутнічае
Інтэрфейсы HDMI, USB, відэа RCA, Stereo Jack 3.5 мм, Ethernet, UART, GPIO[en], JTAG, SPI, I2C, DSI, CSI
Запамінальная прылада карка памяці SD, MMC, microSD (у мадэлі B+)
Вага 45 г
Памер 85,6 × 53,98×17 мм
Цэнтральны працэсар
Распрацоўшчык CPU Broadcom
Мадэль CPU BCM2835
Тактавая частата CPU 700 МГц («разагнаны» да 1ГГц)
Відэа падсістэма
Распрацоўшчык GPU Broadcom
Мадэль GPU VideoCore IV
Raspberry Pi
Raspberry Pi 2 Model B (2015)

Гісторыя

У траўні 2011 года Дэвід Брэбэн прэзентаваў першы канцэпт Raspberry Pi памерам з USB-флэш-носьбіт.

У канцы ліпеня 2011 года была закончана і адпраўлена ў вытворчасць альфа-версія платы, а ўжо 12 жніўня Raspberry Pi Foundation атрымаў першую партыю прылад. Альфа-версія камп'ютара мела некаторыя тэставыя функцыі і дарагія дэталі, якія прыбралі з фінальнай версіі. Таксама канечная версія на 20 % менш і складаецца з чатырох пластоў, а не з шасці.

10 студзеня 2012 года кампанія аб'явіла аб пачатку вытворчасці першай партыі з 10 тысяч плат мадэлі «B».

29 лютага 2012 года пачаўся продаж плат мадэлі «B».

16 ліпеня 2012 года распрацоўшчыкі праекта паведамілі аб скасаванні абмежаванняў на замову прылад Raspberry Pi «B».

14 снежня 2012 года Raspberry Pi «A» запушчаны ў вытворчасць.

Знешні выгляд

Камп'ютар распаўсюджваецца цалкам сабраным на чатырохпластовай друкаванай плаце памерам з банкаўскую картку. Корпус у камплект пастаўкі не ўваходзіць. Можна замовіць як корпус асобна, так і прыладу з корпусам і без яго.

Тэхнічныя падрабязнасці

Raspberry Pi выпускаецца у дзвюх варыяцыях: мадэль «A» і мадэль «B». Першыя дзве версіі абсталяваны ARM11 працэсарам Broadcom BCM2835 з тактавай частатой 700 МГц і модулем аператыўнай памяці на 256МБ/512МБ, змешчаным тэхналогіяй «Package_on_package» непасрэдна на працэсары. Мадэль «B+» абсталявана чатырохядравым працэсарам ARM Cortex-A7 з частатой 900 МГц. Мадэль «A» абсталявана адным USB 2.0 портам, мадэль «B» — двума, у мадэлі «B+» іх чатыры. Таксама пачынаючы з мадэлі «B» прысутнічае порт Ethernet. Акрамя асноўнага ядра, BCM2835 змяшчае графічнае ядро з падтрымкай OpenGL ES 2.0, апаратнага паскарэння і FullHD-відэа і DSP-ядро. Адной з асаблівасцяў з'яўляецца адсутнасць гадзінніка рэальнага часу.

Вывад відэасігналу магчыма праз кампазітны раздым RCA альбо праз лічбавы HDMI-інтэрфейс. У мадэлі «B+» вывад аналагавага відэа і аўдыё сумашчаны ў чатырохвывадны 3.5мм TRRS раздым. Каранёвая файлавая сістэма, вобраз ядра і файлы карыстальніка змяшчаюцца на картцы памяці SD, MMC альбо SDIO.

Характарыстыкі

Model A Model B Model B+
Прагнозны кошт: US$25 (GBP £16) US$35 (GBP £22)
SoC: BCM2835
CPU: 700 MHz ARM 900 MHz ARM
GPU: Broadcom VideoCore IV, OpenGL ES 2.0, 1080p30 H.264 high-profile decode
Памяць (SDRAM): 256 MB 512 MB 1024 MB
USB 2.0 парты: 1 2 (via integrated hub) 4
Відэа выхад: Composite, HDMI
Аўдыё выхад: 3.5 mm jack, HDMI
On-board storage: SD/MMC/SDIO memory card slot MicroSD memory card slot
On-board network: None 10/100 wired Ethernet
Low-level peripherals: Up to 16 GPIO pins, SPI, I²C, UART 17 x [GPIO]
Real-time clock: None
Патрэбнае сілкаванне: 500mA, (2.5 W) 700mA, (3.5 W) 600 mA (3.0 W)
Крыніца сілкавання: 5V micro USB
Праграмнае забеспячэнне: Debian GNU/Linux, Fedora, Arch Linux
ПЗ, якое падтрымліваецца: Other FLOSS software (Iceweasel, KOffice, Python), RISC OS (shared source)

Праграмнае забеспячэнне

Raspberry Pi працуе пад кіраваннем Windows CE альбо свабодных аперацыйных сістэм Debian, Fedora, Gentoo, Arch Linux, RISC OS, AROS ці FreeBSD. Акрамя таго, у базавую пастаўку ўключаны браўзер Iceweasel, офісны пакет KOffice і інтэрпрэтатар мовы Python. Таксама распрацавана АС Raspberry Pi OS, заснаваная на Debian і аптымізаваная пад Raspberry Pi. Аперацыйная сістэма для пэнтэсту Kali Linux, таксама існуе ў версіі для ARM, у прыватнасці, на афіцыйным сайце даступна версія для Raspberry Pi. Для мадэлі B+ заяўлена падтрымка Windows 10.

Узнагароды

  • 27 кастрычніка 2011 года Raspberry Pi стаў пераможцам у намінацыі «Hardware Design» на ARM TechCon 2011

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Raspberry Pi ГісторыяRaspberry Pi Знешні выглядRaspberry Pi Тэхнічныя падрабязнасціRaspberry Pi ХарактарыстыкіRaspberry Pi УзнагародыRaspberry Pi СпасылкіRaspberry PiEthernetАЗПМіжнародны фанетычны алфавіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МанаграфіяНовая зямля (паэма)Міхась ПазнякоўISO 4217Хасан НасралаКара-КульПаўночны полюсПесахСвірыдаўскія азёрыІмшаКарэн БасDolomedes fimbriatusБярозаСпіс памерлых у 2024 годзеСетчаМагілёўЧасціны мовыФілалагічны факультэт БДУУладзімір СцяпанФранцузская моваГербы гарадоў БеларусіУладзімір Георгіевіч МулявінАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка2024Галоўная старонкаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічКіеўская РусьАжына282-я знішчальная авіяцыйная дывізіяКрасавікПольшчаГрунвальдская бітваРада Беларускай Народнай РэспублікіВацлаў ЛастоўскіХто смяецца апошнім (п’еса)ВікісховішчаГісторыя МінскаІсламская дзяржаваМоўная інтэрферэнцыяРаіса Андрэеўна БаравіковаПаўстанне 1830—1831 гадоўАлаіза ПашкевічСпіс беларускіх імёнСяргей Іванавіч ГрахоўскіEbrechtella tricuspidataАўстраліяІмануіл КантAv.byАляксандр Мікалаевіч КазекаАлег Антонавіч ЛойкаПётр Міронавіч МашэраўУладзімір Ільіч ЛенінВінцэнт Дунін-МарцінкевічКандрат КрапіваІзраільБліндажЗнакі прыпынкуІван Пятровіч ШаколаWayback MachineЧарвяга кольчатаяКупаллеМёртвым не баліцьВяселлеІгар Хведаравіч СідарукMediaWikiПеракладчыкСінонімыПомнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)Мар’ян ДуксаАфіцыйна-дзелавы стыль🡆 More