Dreamcast

Dreamcast (яп.: ドリームキャスト Dorīmukyasuto) — пятая і апошняя гульнявая прыстаўка кампаніі Sega і спадчыннік Sega Saturn.

Як спроба адваяваць рынак падчас шостага пакалення гульнявых сістэм, Dreamcast была распрацавана для канкурэнцыі з PlayStation і Nintendo 64. Прыстаўка была выпушчаная за пятнаццаць месяцаў да выхаду PlayStation 2 і за тры гады да GameCube з Xbox. Аднак ёй не ўдалося сабраць досыць папулярнасці да выхаду PlayStation 2, і Sega вырашыла закрыць праект і сысці з рынку гульнявых прыставак.

Афіцыйная эмблема Dreamcast
Dreamcast
Вытворца Sega
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг Японіі 27 лістапада 1998
Сцяг ЗША 9 верасня 1999
Сцяг ЕС 14 кастрычніка 1999
Прададзена штук 9 130 000
Носьбіт Аптычны дыск
Аперацыйная сістэма Dreamcast system software[d]
ЦП SuperH[d]
Анлайн-сэрвіс Sega Net Link[d] і Dreamarena[d]
Бэстсэлер Sonic Adventure (2.5 млн. экз.)
Папярэднік Sega Saturn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Стварэнне

Калі прыйшоў час распрацаваць спадчынніка Sega Saturn, новы прэзідэнт Sega, Сейціра Ірымадзіры наняў Тацуа Ямамота з IBM Austin для таго каб той узначаліў сакрэтны аддзел для распрацоўкі кансолі наступнага пакалення. Тым не менш, існуючая група па распрацоўцы, якую ўзначальвае Хідэкі Сато не захацела губляць кантроль над апаратным дэпартаментам, з-за чаго вялася распрацоўка двух розных дызайнаў дзвюма рознымі групамі.

Японская група, якую ўзначальваў Хідэкі Сато, прадставіла варыянт з працэсарам Hitachi SH4 і графічным працэсарам PowerVR ад VideoLogic. Кодавая назва праекта была «White Belt». Першыя ўвасобленыя праекты называліся «Guppy», а пазней — «Katana».

Група ў США, якую ўзначальваў Тацуа Ямамота прадставіла варыянт з працэсарам IBM/Motorola PowerPC 603e і графічным працэсарам 3dfx Voodoo 2. Кодавай назва праекта была «Black Belt». Першы прататып называўся «Shark».

Японскае жалеза называлася «Dural», пазней «Katana». «Black Belt» і «Shark» выкарыстоўваліся камандай Тацуа, якая насіла назву «Black Belt Team»; назва «Shark» было адказам на «Guppy».

Калі 3dfx правялі першасную публічную прапанову (IPO) у красавіку 1997 года, яна адкрыла кожную дэталь свайго кантракта з SEGA, нягледзячы на тое, што Sega трымала распрацоўку кансолі ў сакрэце.

З-за дзеянняў 3dfx у ліпені 1997 года Sega абвясціла аб тым, што будзе ўзяты японскі варыянт, які быў перайменаваны ў Dreamcast. У верасні 3dfx падала ў суд на SEGA і NEC за разрыў кантракта, тым не менш, справа была потым уладжана.

Запуск

Спыненне вытворчасці

Паўторны запуск гульнявой прыстаўкі

Тэхнічныя спецыфікацыі

Тэхналогія

Адмененыя аксесуары

Sega планавала выпусціць для сваёй прыстаўкі і іншыя аксесуары. VMU/MP3 player, ISDN terminal adapter, ZIP-дыскавод, Dreamcast DVD player (Sega прадэманстравала мадыфікаваны Dreamcast з убудаваным DVD-ROM 13 мая 2000 года). Ні адзін з іх афіцыйна не быў выпушчаны.

Таксама ў супрацоўніцтве з PACE Techologies планавалася выпусціць так званы «Set-top box» або лічбавы відэамагнітафон, з убудаваным Dreamcast. З носьбітаў даных прысутнічаў толькі цвёрды дыск, так што гульні неабходна было спампоўваць з інтэрнэту і захоўваць на вінчэстары. Быў паказаны рабочы прататып, аснашчаны 40-гігабайтным цвёрдым дыскам, пультам дыстанцыйнага кіравання і чатырма партамі для геймпадаў Dreamcast. Геймпадам можна было кіраваць не толькі кансоллю, але і самім відэамагнітафонам. Былі прадэманстраваны спецыяльныя версіі Sonic Adventure і F355 Challenge. Але ў сувязі з закрыццём вытворчасці кансоляў, гэты праект быў скасаваны.

Такім чынам, Sega прадбачыла сённяшні напрамак па пераходзе на спампаваныя гульні для кансоляў яшчэ 10 гадоў таму.

Зноскі

Спасылкі

dreamcast-portal.pp.ua — Гульнявы партал Sega Dreamcast !

Tags:

Dreamcast ГісторыяDreamcast Тэхнічныя спецыфікацыіDreamcast ТэхналогіяDreamcast СпасылкіDreamcastPlayStationPlayStation 2SegaSega SaturnXboxГульнявая прыстаўкаЯпонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СветлагорскМузей прафесійнага мастацтва мініяцюры Генрык Ян Даміняк у ТыхыBingX361-я асобная база аховы і абслугоўванняМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМаскваCalceolaria unifloraГісторыя БеларусіБабёр еўрапейскіСафійскі сабор (Полацк)АмстэрдамПадбелБеразіноНазоўнікКвэньяСпіс водарасцей БеларусіГеорг IIIСімяон ПолацкіДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРЛотаць балотнаяПалавыя губыВітаўтЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьДняпроОршаЛюбель-ПольЛічэбнікSiphonops annulatusВасіль ДравінскіСямён Львовіч ТалкачоўКітайСімвалы БеларусіТадэвуш КасцюшкаБарысаўСвабодныя матэрыялы800Ева ВежнавецМефедронБеларусь 3ФК СмаргоньЗалаты апострафІван Іванавіч НасовічТрагедыя ў НалібокахМатрона Сяргееўна МаркевічСпалучэнне (камбінаторыка)Аляксандр Аляксеевіч АвечкінВацлаў ЛастоўскіВіцебская вобласцьБеларуская энцыклапедыяПрыслоўеЗвычайны ранакГомельская вобласцьГерб Беларускай Народнай Рэспублікі%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5Пабеда (Пухавіцкі раён)Мужыцкая праўдаМэтаЯгайлаАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіПанядзелакГодПётр Міронавіч МашэраўРуныМіхась ЗарэцкіАркадзь КуляшоўЛітаратура і мастацтва (газета)Адам МіцкевічТрыялетМіхал Апанасавіч ВітушкаНовая зямля (паэма)Сялянскія батальёныЛюбоўІгнат Габрыэлевіч Булгак🡆 More