Chasma Boreale

Chasma Boreale (лац.: Паўночны разлом, вымаўляецца «ха́сма барэа́ле») — доўгі і шырокі каньён у паўночнай палярнай шапцы Марса, размешчаны на 83° паўночнай шыраты і 47,1° заходняй даўгаты.

Каньён, які мае працягласць каля 560 км, з’яўляецца адной з найбольш прыкметных, цікавых і загадкавых дэталяў зоны абледзянення вакол паўночнага полюса Марса.

Падрабязныя фотаздымкі Паўночнага разлому былі атрыманы падчас місій касмічных апаратаў NASA «КА Марынер-9» і «Mars Reconnaissance Orbiter» (MRO). Вучоных адразу надзвычай зацікавіла паходжанне гэтай велізарнай расколіны. Паводле першапачатковых гіпотэз, разлом стаў следствам вулканічнай актыўнасці, якая падтапіла ледзяны пласт, ветравой эрозіі ці нейкай катастрафічнай падзеі, якая адбылася ад 5 да 10 млн гадоў таму. Але д-р Джэк Хольт з Інстытута геафізікі Тэхаскага ўніверсітэта, які даследаваў марсіянскую палярную шапку з дапамогай радара SHARAD (Shallow Subsurface Radar) і які супаставіў атрыманыя вынікі з данымі MRO, прыйшоў да высновы, што разлом мае больш старажытнае і складанае паходжанне:

Даныя MRO выразна паказваюць, што разлом сфармаваўся ў нашмат больш старажытным ледзяным пласце, датаваным мільярдамі гадоў таму. З-за формы старажытнага ледніка каньён станавіўся ўсё глыбейшым, па меры таго як вакол яго фармаваліся маладзейшыя ледзяныя пласты. Вятры, якія дзьмуць над палярнай шапкай, верагодна, перашкаджалі таму, каб новы лёд накопліваўся ў разломе, [не даючы яму запаўняцца].

Сталы кірунак ветру вызначаўся рэльефам мясцовасці. Вятры, якія дзьмуць у раёне разлому, суправаджаліся магутнымі пылавымі бурамі. Пакрываючы лёд, пыл спрыяў яго далейшаму раставанню.

Вучоныя мяркуюць, што стромкія ледзяныя схілы Chasma Boreale маюць агаленні старажытных ледзяных пластоў. Іх далейшае вывучэнне можа праліць святло на гісторыю марсіянскага клімату.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

АбледзяненнеДаўгатаКмЛацінская моваМарсПалярная шапкаШырата

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СкірмунтыІарданіяВасіль ВіткаАнілінгусСеулРасціслаў ЛапіцкіСвіслацкая гімназіяАперацыя «Цыклон»3Аўгуст Аляксандр ЧартарыйскіМахачкалаЛюксембургКазахстанЛандшафтны заказнікВінцэнт Дунін-МарцінкевічШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаСвятлана Іванаўна КалыванаваБарань (Барысаўскі раён)СнегЯхвеСлавакіяСаудаўская АравіяКалумбійскае песаЯдвігін Ш.МудранкаАсіповічыБеларуская народная дэманалогіяБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)8НідэрландыМікалай Васільевіч СтасГТрасянкаЭнцыклапедыяГвязда БыдгашчНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіСпіс самых высокіх людзейКрэолыБарысаглебская царква (Гродна)Групавы сексАўтамагістраль УралБрагінТрэцяя Устаўная граматаАрганічныя рэчывыСтыль (мова)Юр’еў дзень (вясенні)ВульваБеларускія татарыБеларускія імёныБанк ДабрабытУладзімір ПянткевічАфрыкаВярбаКузьма ЧорныІнструкцыя па транслітарацыіЧэмпіянат свету па снукерыСяргей БульбаSega SaturnЯлтаМінай Піліпавіч ШмыроўПолацкае княстваУварванне Расіі ва Украіну (2022)Загляне сонца і ў наша аконцаАлена Леанідаўна БогданБерасцейская уніяРэфармацыяБерлінБангкокСёмухаМіхаіл БачылаГрунвальдская бітваСлавенская мова🡆 More