Cobol: мова праграмавання

COBOL (маўленне «кóбал», акронім ад англ.

Гэта імператыўная, працэдурная і, пачынаючы з 2002 года, аб’ектна-арыентаваная мова. COBOL выкарыстоўваецца пераважна ў сферы бізнесу, у фінансавых і адміністрацыйных сістэмах кампаній і ўрадаў. Да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў састарэлых дадатках, разгорнутых на вялікіх ЭВМ, для такіх задач, як буйнамаштабная пакетная і транзакцыйная апрацоўка даных. Але праз зніжэнне папулярнасці і выхаду на пенсію дасведчаных праграмістаў на COBOL, праграмы пераносяць на новыя платформы, перапісваюць на сучасныя мовы, або замяняюць праграмнымі пакетамі. Цяперашняе праграмаванне на COBOL у большасці зводзіцца да падтрымкі наяўных дадаткаў.

COBOL
Клас мовы працэдурная, імператыўная, аб’ектна-арыентаваная
З’явілася ў 1959
Аўтар(ы) Говард Бромберг, Норман Дыскаунт, Вернан Рыўз, Джын Самет, Уільям Сэлдэн, Гертруда Цірні, пры ўскосным удзеле Грэйс Хопер
Пашырэнне файлаў .cbl, .cob, .cpy
Тыпізацыя даных слабая, статычная
Асноўныя рэалізацыі GnuCOBOL, IBM COBOL, Micro Focus Visual COBOL
Зведала ўплыў Першапачаткова: AIMACO, COMTRAN, FACT
COBOL 2002: C++, Eiffel, Smalltalk
Паўплывала на CobolScript, PL/I

Мова COBOL была распрацавана ў 1959 годзе, у асацыяцыі КОДАСІЛ (англ.: CODASYL) пад уплывам Грэйс Хопер, якую часам памылкова называюць «маці COBOL», і была часткова заснавана на яе папярэдняй працы па праектаванні мовы праграмавання. Мова з’явілася ў рамках намаганняў Міністэрства абароны ЗША па стварэнні пераноснай мовы праграмавання для апрацоўкі даных. У якасці часовай меры, міністэрства абароны неадкладна прымусіла вытворцаў камп’ютараў стварыць гэту мову, што прывяло да яе шырокага распаўсюджання. Мова была стандартызавана ў 1968 годзе і з таго часу перагледжана чатыры разы. Пашырэнні ўключаюць падтрымку структурнага і аб’ектна-арыентаванага праграмавання. Цяперашні стандарт — ISO/IEC 1989:2014.

COBOL мае сінтаксіс, падобны да англійскай мовы, які быў распрацаваны, каб быць самадакументаваным і добра чытэльным. Тым не менш, мова шматслоўная і выкарыстоўвае больш за 300 зарэзерваваных слоў. У адрозненне ад зараз распаўсюджанага сціслага сінтаксісу y = x;, COBOL мае больш англападобны сінтаксіс (у дадзеным выпадку, MOVE x TO y). Код у COBOL падзелены на чатыры часткі (ідэнтыфікатары, асяроддзе, даныя і працэдуры), якія змяшчаюць цвёрдую іерархію раздзелаў, параграфаў і выказванняў. Не маючы вялікай стандартнай бібліятэкі, стандарт вызначае 43 выказванні, 87 функцый і толькі адзін клас.

Акадэмічныя навукоўцы ў галіне інфарматыкі былі большай часткай незацікаўлены ў бізнес-дадатках, калі COBOL ствараўся, і не ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы; мова практычна распрацавана з нуля, як камп’ютарная мова для бізнесменаў, з акцэнтам на ўвод і вывад, у якіх даныя разглядаюцца толькі як лічбы і радкі тэксту. COBOL крытыкавалі на працягу ўсяго яго існавання за такія рысы, як шматслоўе, працэс праектавання і благую падтрымку структурнага праграмавання, якія прывялі да маналітных і незразумелых праграм.

Прыклад

Прыклад напісання праграмы Hello world у сучаснай імплементацыі COBOL:

       IDENTIFICATION DIVISION.        PROGRAM-ID. hello-world.        PROCEDURE DIVISION.            DISPLAY "Hello, world!"            . 

Вышэйпададзены прыклад актуальны менавіта для сучаснай імплементацыі COBOL. Насамрэч прыклад праграмы «Hello, World!» быў упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў кнізе «Мова праграмавання C» і на той момант тэарэтычна мог быць створаны для COBOL на перфакарце ў наступным выглядзе:

//COBUCLG  JOB (001),'COBOL BASE TEST',                                 00010000 //             CLASS=A,MSGCLASS=A,MSGLEVEL=(1,1)                        00020000 //BASETEST EXEC COBUCLG                                                 00030000 //COB.SYSIN DD *                                                        00040000  00000* VALIDATION OF BASE COBOL INSTALL                                00050000  01000 IDENTIFICATION DIVISION.                                         00060000  01100 PROGRAM-ID. 'HELLO'.                                             00070000  02000 ENVIRONMENT DIVISION.                                            00080000  02100 CONFIGURATION SECTION.                                           00090000  02110 SOURCE-COMPUTER.  GNULINUX.                                      00100000  02120 OBJECT-COMPUTER.  HERCULES.                                      00110000  02200 SPECIAL-NAMES.                                                   00120000  02210     CONSOLE IS CONSL.                                            00130000  03000 DATA DIVISION.                                                   00140000  04000 PROCEDURE DIVISION.                                              00150000  04100 00-MAIN.                                                         00160000  04110     DISPLAY 'HELLO, WORLD' UPON CONSL.                           00170000  04900     STOP RUN.                                                    00180000 //LKED.SYSLIB DD DSNAME=SYS1.COBLIB,DISP=SHR                            00190000 //            DD DSNAME=SYS1.LINKLIB,DISP=SHR                           00200000 //GO.SYSPRINT DD SYSOUT=A                                               00210000 //                                                                      00220000 

Зноскі

Літаратура

Tags:

Аб'ектна-арыентаванае праграмаваннеАкронімАнглійская моваКампіляцыяМова праграмаванняПрацэдурнае праграмаванне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГісторыяВера ВярбаОскарПадбелПаводка на Урале (2024)Ясень (гміна)Беларускі арабскі алфавітЙЛёсДрыгавічыДабротавэПлошчы МінскаВейшнорыя21 красавікаПаўстанне 1863—1864 гадоўУладзімір Ільіч Ленін22 красавікаПапараць-кветкаАмерыкаГарады БеларусіУладзімір Мікалаевіч КарватКатайконімАперацыйная сістэмаМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСымон БудныЕфрасіння ПолацкаяКанадаDiaea dorsataТалмудМаксім ГарэцкіСпіс памерлых у 2024 годзеЗлучнікПятро ВасючэнкаСтамбулБеларусьТэлебачаннеАлаіза ПашкевічБеларуская кухняБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВялікая Айчынная вайнаУніяцкая царква на БеларусіМультыплікацыяДзеяслоўПаўночна-Заходні крайЗвонкі велярны выбухны зычныНясвіжскі палацава-паркавы комплексДудка беларускаяМядзведзіЖывёлыАфіцыйна-дзелавы стыльМанфрэд фон РыхтгофенТурцыяБеларуская моваГрунвальдская бітваРамантызмЭдзі АгняцветНаша Ніва (1991)1961КурыцаСтыль (мова)ДранікіБарселонаПалескія рабінзоны (аповесць)МаладзечнаАнджэй СапкоўскіМагіла льва (паэма)ВітаўтБярозаМанаграфіяБеларускі нацыянальны касцюм28 красавікаТрасцянецГерб Беларускай Народнай Рэспублікі🡆 More