Android

Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux.

Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.

Android
Android
Android
Распрацоўшчык Google Inc., Open Handset Alliance
Першы выпуск 23 верасня 2008 года
Апошняя версія Android 13 — 15 жніўня 2022
Падтрымлівае мовы японская мова, руская, некалькі моў[d], англійская, кітайская мова, Yue Chinese[d], італьянская мова, каталанская мова і іспанская
Падтрымлівае платформы ARM, MIPS, POWER, x86
Тып ядра Маналітнае (Linux)
Ліцэнзія GPLv2 — kernel
ASLv2 — user-space
Стан актуальнае
Рэпазітар зыходнага коду android.googlesource.com
android-review.googlesource.com/…
Вэб-сайт android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52 вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.

Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года.

Гісторыя

Набыццё Google

У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША. Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger) і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.). У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў. Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile. Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.

9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.

Ліцэнзаванне

21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі) пад ліцэнзіяй Apache License.

Згодна з ліцэнзіяй Apache License, вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і праграмы, не аддаючы іх супольнасці.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Android ГісторыяAndroid Гл. таксамаAndroid СпасылкіAndroidC (мова праграмавання)GoogleJavaLinuxАперацыйная сістэмаЛічбавы медыяпрайгравальнікМабільная праграмаМова праграмаванняНэтбукПланшэтны камп’ютарСмартфонТэлевізарЭлектронны чытальнікЯдро аперацыйнай сістэмы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

8-я радыётэхнічная брыгадаКітайскі садРыгор АстапеняГроднаКасцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевай Марыяй Святой Альжбеты (Фашчаўка)Першацвет (часопіс)Гісторыя АлбанііСлоўнік беларускай мовы Івана НасовічаАльгерд БахарэвічЛінчэпінгСалман ібн Абдэль Азіз ас-СаудЛітоўскае антысавецкае супраціўленне ў БеларусіТэрмінAgapanthia violaceaМагілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла МасленікаваАстраблемаАлесь КажадубЯн ЧачотПрамысловасцьРоджэр ЭбертГавайская моваУсевалад Макаравіч Ігнатоўскі16 красавікаCeltic FrostБеларуская дзіцячая літаратураВялікдзеньHTMLСяргей Міхайлавіч ЭйзенштэйнБеларуская Народная РэспублікаБрэсцкая крэпасць-герой (мемарыяльны комплекс)Помнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)ЖвачныяБелавежская пушчаПолацкНазоўны склонІрына Уладзіміраўна ДрыгаСтаніслаў Пятровіч ШушкевічБеларускі нацыянальны касцюмЛюдміла РублеўскаяАвантуры Пранціша ВырвічаЖоўтая сітаўкаФердынанд РушчыцКароль і ШутПолосатая газетаЗаходняя БеларусьВікіпедыяВанна для птушакПубліцыстыкаHTTPМікалай Мікалаевіч КрукаўМіхась СтральцоўGemeinsame NormdateiКаштоўнасцьВялікабрытаніяАдам МіцкевічМіхаіл Мікалаевіч Мураўёў-ВіленскіФізікПаўночна-Заходні крайРэч ПаспалітаяПітэр СелерсПомнік Максіму БагдановічуЗвычаёвае праваГаўрыіл КалендаАндрэй ГорватWorld Wide WebFrankfurter RundschauЛітаўрыСуразмоўцыАВалерый Станіслававіч МянжынскіАфіксПомстаАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч🡆 More