113-Ы Партызанскі Полк

113-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.

113-ы партызанскі полк
Гады існавання 19411944
Краіна 113-Ы Партызанскі Полк СССР
113-Ы Партызанскі Полк Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 920 партызан (30 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Быхаўскі, Бялыніцкі, Клічаўскі, Магілёўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Вядомыя камандзіры Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў і Захар Платонавіч Гапонаў

113-ы партызанскі атрад

У ліпені 1941 года ў Смалявіцкім, потым у Бялыніцкім раёнах пачала фарміраваццаа група на чале з К. М. Белавусавым, да сакавіка 1942 года аформлена ў атрад, які ў ліпені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 113-ы партызанскі атрад. 27 лістапада 1942 года атрад уключаны ў 6-ю Магілёўскую партызанскую брыгаду, у ліпені 1943 года — асобным атрадам у Магілёўскую (раённую) ваенна-аператыщную групу.

Партызаны атрада вялі баі па ачышчэнню і абароне партызанскай зоны ад нямецкіх акупацыйных войск. У студзені 1942—ліпені 1943 гадоў самастойна разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў вёсках Вялікія Бялевічы, Прыхабы, Гарадзішча, Цяхцін, Аксенькавічы, Дасовічы, Падзевічы, Пушча. У кастрычніку 1942 года, лютым, маі, ліпені, жніўні 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тошчыца падарвалі больш за 730 рэек.

113-ы партызанскі полк

У студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада быў сфарміраваны 113-ы партызанскі полк. У маі 1944 года знішчылі 8 аўтамашын, падарвалі эшалон на ўчастку МагілёўШклоў. 20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» скоўваў боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта, якія размяшчаліся ў в. Гуслішча і Гусянка Магілёўскага раёна.

30 чэрвеня 1944 года полк (920 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Камандзіры

Камісары

  • 3. П. Гапонаў (май 1942—жнівень 1943)
  • Кандзід Фёдаравіч Канавалаў (жнівень—лістапад 1943)
  • Дз. Я. Альховік (студзень—чэрвень 1944)

Начальнікі штаба

  • Васіль Цімафеевіч Някрасаў (май 1942—красавік 1943)
  • Давід Ільіч Фядотаў (красавік—жнівень 1943)
  • Іван Фёдаравіч Хазаў (верасень 1943—чэрвень 1944)

Памяць

У 1967 годзе ў в. Гарадзішча Магілёўскага раёна ў гонар палка пастаўлены абеліск.

Зноскі

  • 113-й партизанский полк (Белоусов, К.М., Гапонов, З.П.) (Могилевская военно-оперативная группа) (руск.).
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article 113-ы партызанскі полк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    113-Ы Партызанскі Полк 113-ы партызанскі атрад113-Ы Партызанскі Полк 113-ы партызанскі полк113-Ы Партызанскі Полк Камандзіры113-Ы Партызанскі Полк Камісары113-Ы Партызанскі Полк Начальнікі штаба113-Ы Партызанскі Полк Памяць113-Ы Партызанскі Полк Літаратура113-Ы Партызанскі Полк1944Клічаўскі аператыўны цэнтрПартызанскі полк (СССР, 1941—1944)СССР

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    СёмухаБульбаГеоргій МарчукДзеепрыслоўеБрэсцкая крэпасцьАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіПолацкае княстваШвагерАдам МіцкевічБайнэтПагоняПенабскотШаманізмВялікдзень (народная традыцыя)Беларускае нацыянальнае адраджэннеBetfairБарані (Астравецкі раён)ЗлучнікДасакратыкіМарыя АнтуанетаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўВасіль Савіч ГарбацэвічВуліца Дворышчы (Мінск)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічМастурбацыяБеларускія імёныАўтамагістраль УралВінцэнт Дунін-МарцінкевічЗубр еўрапейскіБасяМінскДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваЗайменнікБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Тэарэма Грына — ТаоВ’етнамТрасянкаВенаАстанаЖамойцьБеларуская Народная РэспублікаВульваЗвязда (газета)Phoenix theophrastiiАнглійская моваМоўная інтэрферэнцыяЕўрапейскі СаюзНазоўнікАндатраПавел Аляксандравіч ХарланчукКалінінградРональд РосКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)ЦаляПортМудранкаPinterestКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіНержавеючая стальБарысаглебская царква (Гродна)\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cГомельТрэці рэйхКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтВесніцкДэйр-эз-Зор1969Ханс Крысціян АндэрсенБелгазпрамбанкРэзюмэВітаўтКазахстан🡆 More