Ян Пазняк: публіцыст, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч

Ян Аляксандравіч Пазняк, Янка Пазняк, (1887, 19 лютага 1895 або 1897, Суботнікі — пасля 22 красавіка 1940, магчыма Мінск; Псеўданімы: Янка Дудар; Той Самы; Сялянец; Крыптанімы: Я.

Д.; Д-р; Я.Д-р; Я. П.; я.п.; Яп.; П-к; п-к; Я.П-к; Рэд. «Б.Кр.») — публіцыст, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч беларускага нацыянальнага руху на Віленшчыне і ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы; хрысціянска-дэмакратычны палітык, член кіруючых органаў шэрагу арганізацый; арыштаваны і, напэўна, расстраляны савецкімі органамі дзяржбяспекі ў часе сталінскіх рэпрэсій; дзед Зянона Пазняка.

Ян Пазняк
польск.: Jan Poźniak
Ян Пазняк каля 1936 года
Ян Пазняк каля 1936 года
Старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні
з ~1934
Старшыня Прэзідыюма Цэнтральнага камітэта Беларускага народнага аб'яднання
26 студзеня 1936 — ? (не пазней 1940)
Сакратар Прэзідыюма Цэнтральнага камітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
1928 — 26 студзеня 1936
Нараджэнне 19 лютага 1895(1895-02-19)
Смерць 1940
Жонка Марыя Пазняк
Дзеці Ян, Станіслаў, Галіна і інш.
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць журналіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Ян Пазняк: Біяграфічныя звесткі, Прэса і публіцыстыка, Смерць 
Супрацоўнікі рэдакцыі «Biełaruskaj krynicy» ў Вільні. Злева направа: Язэп Найдзюк, Уладзіслаў Тарасевіч, Марыян Пяцюкевіч, Ян Пазняк.
Ян Пазняк: Біяграфічныя звесткі, Прэса і публіцыстыка, Смерць 
Ян Пазняк, яго жонка Марыя і малодшая дачка Галіна ў рэдакцыі «Biełaruskaj krynicy» у Вільні; сярэдзіна 1930-х.
Ян Пазняк: Біяграфічныя звесткі, Прэса і публіцыстыка, Смерць 
Сям’я і знаёмыя Яна Пазняка. У цэнтры першага шэрагу жонка Марыя, справа стаіць сястра Вікторыя.

Нарадзіўся ў 1887 або 19 лютага 1895 або ў 1897 годзе у мястэчку Стоўбцы Ашмянскага павета Віленскай губерніі Расійскай імперыі, у сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў: бацькі — Аляксандр і Ганна (у дзявоцтве Тучкоўская) Пазнякі. Атрымаў агульную сярэднюю і музычную адукацыю. У маладосці далучыўся да беларускага руху. У 1909—1912 гадах удзельнічаў у працы беларускіх хрысціянска-асветніцкіх суполак. У 1918—1920 гадах Я. Пазняк служыў арганістам у касцёле ў Лаварышках каля Вільні, пасля ў касцёле Святых Янаў у Вільні. Сябра Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці з моманту яе заснавання ў маі 1917 годзе ў Петраградзе.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім хрысціянска-дэмакратычным руху, асабліва пасля пераносу ў 1921 годзе яго цэнтра ў Вільню. У 1928—1936 гадах рэдагаваў газету «Biełaruskaja krynica». З 1928 года — сакратар Прэзідыума ЦК Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, з 1936 — старшыня Прэзідыума Беларускага народнага аб’яднання. Арганізатар беларускіх сялянскіх мастацкіх калектываў і стваральнік беларускіх вясковых школ. З пачатку 1930-х — старшыня Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта.

Прэса і публіцыстыка

У 1913—1915 гадах Ян Пазняк у Вільні разам з А. Бычкоўскім, Ядвігіным Ш., Б. Пачопкам і інш. выдаваў каталіцкую газету «Biełarus». З 15 сакавіка 1928 года быў рэдактарам органу БХД — газеты «Biełaruskaja krynica». Гэтая дзейнасць сустрэла негатыўную рэакцыю з боку польскіх уладаў. На Пазняка была заведзена больш за 30 судовых спраў(паводле іншай крыніцы, у 1936 годзе ён меў 35 спраў). На яго накладаліся грашовыя штрафы, быў арыштаваны і правёў у зняволенні некалькі месяцаў. У 1936 годзе тыраж газеты «Biełaruskaja krynica» 11 разоў канфіскоўвалі. У лістападзе 1936 года на кватэры Пазняка паліцыя зрабіла вобшук. Каб зберагчы часопіс ад закрыцця, Пазняк адмовіўся ад пасады рэдактара. Аднак, у красавіку 1937 года «Biełaruskaja krynica» была закрыта ўладамі. З 1938 года Ян Пазняк рэдагаваў часопіс «Хрысціянская думка», дапамагаў выдаваць грамадскі часопіс «Самапомач». Выступаў у друку з артыкуламі, у якіх між іншага каментаваў бягучыя палітычныя падзеі, аналізаваў грамадскую, рэлігійную і культурную сітуацыю беларускай меншасці ў Польшчы, акрэсліваў кірункі яе дзейнасці для абароны сваіх правоў, тлумачыў ідэалагічныя падставы хрысціянскага дэмакратызму. Між іншага напісаў працу «Самаўрад вясковых гмін», выдадзеную ў Вільні ў 1929 годзе.

Смерць

Пасля пачатку 2-й сусветнай вайны, у кастрычніку 1939 года Ян Пазняк быў арыштаваны НКУС і вывезены з Вільні. Затым, магчыма ён, 22 красавіка 1940 года быў перавезены канвоем 226-га палка 15-й брыгады НКУС з Чэрвеня ў Мінск. Далейшы лёс дакладна невядомы. Паводле даследавання Польска-расійскага цэнтру дыялогу і паразумення, праз параўнанне пералікаў польскіх грамадзян зніклых на тэрыторыях Польшчы занятых СССР у 1939 годзе з канвойнымі спісамі войскаў НКУС, Ян Пазняк мог быць расстраляны НКУС паводле рашэння Палітбюро ВКП(б) ад 5 сакавіка 1940 года. Даследчыкі Цэнтру лічаць, што супадзенне тэрмінаў рашэння Палітбюро з часам транспарціроўкі Пазняка з Чэрвеня ў Мінск, а таксама адсутнасць інфармацыі пра яго далейшы лёс, з вялікай доляй пэўнасці (graniczy wręcz z pewnością) сведчаць за верагоднасць іх гіпотэзы. Паводле гэтай гіпотэзы, Ян Пазняк мог быць ахвярай сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян былой міжваеннай Польскай рэспублікі і таму ўключаецца даследчыкамі Цэнтра ў г.зв. «Беларускі катынскі спіс», месцам смерці Пазняка з вялікай верагоднасцю з’яўляецца Мінск. Беларускі даследчык Леанід Маракоў таксама зазначае, што Ян Пазняк, верагодна, быў расстраляны НКУС у Мінску.

Ацэнкі

Жыццё і дзейнасць Яна Пазняка вельмі станоўча ацаніў яго ўнук Зянон. Паводле яго слоў, Ян — адзін з найбольш глыбокіх, выніковых лідараў і арганізатараў беларускай нацыянальнай меншасці ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, ён узначальваў ня толькі кірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай. На яго погляд, Ян Пазняк — чалавек нешматслоўны, добразычлівы і пазбаўлены славалюбства. (…) працу (…) ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам.

Біяграфія Яна Пазняка стала аб’ектам шматлікіх фальсіфікацый з боку камуністычных, прасавецкіх і прарасійскіх палітычных колаў Беларусі. Звычайна, гэта рабілася ў мэтах кампраметацыі яго ўнука — Зянона Пазняка — аднаго з галоўных апазіцыйных і незалежніцкіх дзеячаў у Беларусі 1990-х гадоў.

У 1990—1991 гадах на тэрыторыі Беларускай ССР распаўсюджваліся лістоўкі з несапраўднай біяграфіяй Зянона Пазняка і яго продкаў. У іх змяшчалася інфармацыя, што Ян Пазняк быў агентам міжваенных польскіх спецслужбаў (г.зв. «двуйкі»), выдаваў ім беларускіх патрыётаў, выступаў за адарванне Беларусі ад Расіі. Паводле Зянона Пазняка, гэтыя матэрыялы рыхтаваліся КДБ і мелі на мэце ствараць уражанне голасу нізоў. У 2008 годзе ў часопісе «Коммунист Белоруссии» (органе КПБ) і расійскай газеце «Новое дело» з’явіліся артыкулы, аўтары якіх заяўлялі аб прыналежнасці Яна Пазняка ў 1930-х гадах да Нацыянал-сацыялістычнай партыі Беларусі, а таксама ў рэдагаванні ў часы вайны калабарацыйнага часопісу «Раніца». Аднак, гэтыя сцвярджэнні не адпавядаюць рэчаіснасці — першы нумар газеты «Раніца» выйшаў у Берліне 3 снежня 1939 г., т.б. ужо пасля арышту Я. Пазняка ў Вільні.

Зянон Пазняк пракаментаваў гэтыя дзеянні:

Ян Пазняк: Біяграфічныя звесткі, Прэса і публіцыстыка, Смерць  Вобраз дзеда Яна (Яся, як называла яго бабуля) я ўяўляў з дзяцінства. Ён мне здаваўся сьвятым. За ўсё жыцьцё я ня чуў, каб хто кінуў камень у гэты вобраз. Забойцы маўчалі, каб ня выявіць сваё злачынства. І вось жа прыйшоў час, і запеніліся наступнікі забойцаў. Яны думаюць, што не адказныя за тваю сьмерць, дзед Ясь. Ды й пеняцца ж на мяне, хоць і ўспамінаюць тваё імя. Як яны падобныя на тых, як падобныя… Да дробязяў падобныя. Ян Пазняк: Біяграфічныя звесткі, Прэса і публіцыстыка, Смерць 

Зноскі

Літаратура

Tags:

Ян Пазняк Біяграфічныя звесткіЯн Пазняк Прэса і публіцыстыкаЯн Пазняк СмерцьЯн Пазняк АцэнкіЯн Пазняк ЛітаратураЯн Пазняк18871895189719 лютага194022 красавікаБеларусы ў ПольшчыЗянон ПазнякМінскРэпрэсіі ў БССРСуботнікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПольшчаПартызанскі праспект (Мінск)Беларускі алфавітЧасціца (часціна мовы)Дом урада (Мінск)Чырвоная зменаРабінавая ночБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныПрывакзальная плошча (Мінск)UbuntuУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Спадарожнік сувязіГароднінаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯраслаў УладзіміравічАляксандр Сяргеевіч ПушкінГомельРэпартажУладзімір Аляксеевіч Арлоў1947Казімір Вікенцьевіч КамейшаМікіта Ільіч ТалстойАНумідыяКузьма ЧорныРаскіданае гняздо (п’еса)РэмДадаізмПадвойнае пранікненнеБелы легіёнУкраінаC++Чырвоны аксамітВацлаў ЛастоўскіКрасная плошча (Масква)МоваКачкор-АтаЛюдміла Пятроўна ВоранаваДзеепрыметнікМайСымон-музыкаТрумэн КапотэПошукавая аптымізацыяСалігорскАртур ВольскіАлаіза ПашкевічЗмітрок БядуляПарнаграфіяРагачоўПершая сусветная вайнаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМіхась ПазнякоўЗянон Станіслававіч ПазнякКіраўнікі МінскаВадзім КабанчукТворны склонNürnbergСтоле СандбекСпіс газет БеларусіБеларуская дыяспараРэйнджар з атамнай зоныФуэртэвентураГеоргій Рыгоравіч ГулюкЗлучнікПраспект Машэрава (Мінск)Сэрца на далоніГуканне вясныФразеалагізмМарына Вітальеўна ВасілеўскаяМінская вобласцьАфарызм🡆 More