Эдуард Аляксандравіч Вольтэр

Эдуард Аляксандравіч Вольтэр (лат.: Eduards Volters, літ.: Eduardas Volteris; 6 (18) сакавіка 1856, Агенскалнс (цяпер у межах Рыгі) — 14 снежня 1941, Каўнас) — расійскі, латышскі і літоўскі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, археолаг.

Эдуард Аляксандравіч Вольтэр
лат.: Eduards Volters, літ.: Eduardas Volteris
Эдуард Аляксандравіч Вольтэр
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1856
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1941(1941-12-14) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнолаг, філолаг, бібліятэкар, археолаг, этнограф, мовазнавец, фалькларыст, выкладчык універсітэта, censor, музеязнавец
Навуковая сфера мовазнаўства, археалогія, фалькларыстыка, этнаграфія і міфалогія
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і латвійскага пастара. Скончыўшы Рыжскую губернскую гімназію (1875), у 1875 — 1877 гадах вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, затым у Дэрпцкім універсітэце (1877 — 1880), з 1880 спачатку ў Маскоўскім, затым у Харкаўскім універсітэце. Атрымаў у Харкаве ступень магістра рускай славеснасці за дысертацыю «У пошуку па пытанні аб граматычным родзе».

У 1885—1918 гадах прыват-дацэнт, выкладаў у Пецярбургскім універсітэце. Быў цэнзарам літоўскіх выданняў (1904—1917) і садзейнічаў выхаду многіх літоўскіх кніг. Апекаваў Пранаса Вайчайціса, Казіміра Бугу і іншых літоўскіх студэнтаў. З 1907 года складаўся членам Літоўскага навуковага таварыства  (літ.) і падарыў 1337 кніг бібліятэцы таварыства ў Вільні ў 19081915 гадах.

У 1918 годзе перабраўся ў Літву і ў 1919 годзе стаў загадчыкам бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта  (руск.). Пасля таго, як у красавіку 1919 горад занялі польскія часткі, выехаў з сям’ёй у Каўнас. У 1919—1922 гадах быў дырэктарам Цэнтральнай бібліятэкі Літвы ў Каўнасе.

У 1919 году быў членам камісіі па установе вышэйшай школы Літвы. Быў загадчыкам гуманітарнага аддзялення Вышэйшых курсаў у Каўнасе, на аснове якіх пазней быў утвораны Літоўскі ўніверсітэт (1920—1922). У 1922—1933 гадах прафесар Літоўскага ўніверсітэта (які з 1930 года насіў імя Вітаўта Вялікага) і адначасова дырэктар Каўнаскага гарадскога музея.

Навуковая дзейнасць

Пры падтрымцы Рускага геаграфічнага таварыства ў 18841887 гадах збіраў у Літве этнаграфічныя, дыялекталагічныя, фальклорныя матэрыялы і разам з памочнікамі запісаў каля 300 песень, тысячу казак, дзве тысячы ўзораў малых фальклорных жанраў. Падрыхтаваў і выдаў у 1886 годзе праграму збірання фальклорных, этнаграфічных, дыялекталагічных матэрыялаў у Літве. У 1888—1889 гадах збіраў звесткі аб археалагічных помніках паўднёвай часткі Літвы і праводзіў археалагічныя раскопкі. У канцы 1880-х разам з Вандалінам Шукевічам раскопваў старажытныя могільнікі ў Беларускім Панёманні каля вёсак Дварчаны, Пузелі, Апонаўцы, Думблі, збіраў археалагічныя і этнаграфічныя матэрыялы ў паўночна-заходняй Беларусі.

Падрыхтаваў новае выданне «Катэхізіса» Мікалоюса Даўкшы (1886), у якое уключыў фрагменты старадаўніх літоўскіх рукапісаў, слоўнічак, узоры літоўскага фальклору. Сумесна з П. Ф. Фартунатавым падрыхтаваў выданне «Пасцілы» Даўкшы (тры выпускі, 1904—1927).

Склаў «Літоўскую хрэстаматыю» (1901—1904, 2 часткі), у якую ўключыў урыўкі з твораў Крысціёнаса Данялайціса, Сіманаса Даўкантаса, Вінцаса Кудзіркі, Юліі Жэмайтэ  (руск.), Пятраса Армінаса-Трупінеліса  (літ.), помнікі латышскай і прускай моў, узоры літоўскіх дыялектаў і фальклору.

Выдаў на рускай мове шэраг этнаграфічных нарысаў пра Літву, Жмудзь, Віцебскую і Сувалкскую губерні, а таксама артыкулаў пра гаворкі Віленскага краю, літуанізмы ў старабеларускай мове, літоўскіх пісьменнікаў XVI — XIX стагоддзяў.

У 19081909 гадах запісаў на васкавыя валікі літоўскія народныя мелодыі (першыя запісы такога роду). У 1915 годзе паставіў задачу вывучэння Ардынацкай нясвіжскай бібліятэкі як помніка культуры.

Аўтар артыкулаў па латышскаму і літоўскаму фальклору і міфалогіі ў Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона.

Працы

  • Об изучении Литвы и Жмудии. Ковенские губернские ведомости. 1886. № 64.
  • Об изучении литовской мифологии. Ковна, 1887.
  • Об этнографической поездке по Литве и Жмуди. 1887.
  • Материалы для этнографии латышского племени Витебской губернии. Санкт-Петербург, 1890.
  • Литовский катехизис Даукши 1595 г. (с объяснениями, 1886)
  • Материалы по этнографии латышского племени Витебской губернии (т. I, Санкт-Петербург, 1890).

Зноскі

  • Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  • Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • а б в Вольтер Эдуард Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  • Беларусь 1995.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эдуард Аляксандравіч Вольтэр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Эдуард Аляксандравіч Вольтэр БіяграфіяЭдуард Аляксандравіч Вольтэр Навуковая дзейнасцьЭдуард Аляксандравіч Вольтэр ПрацыЭдуард Аляксандравіч Вольтэр ЛітаратураЭдуард Аляксандравіч Вольтэр СпасылкіЭдуард Аляксандравіч Вольтэр14 снежня18 сакавіка18561941Латышская моваЛітоўская моваРыга

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Аляксандр Мікалаевіч КазекаАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўІван Пятровіч ШаколаGoogle MapsПомнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)29 кастрычнікаАлесь КажадубПаштальёнСімяон ПолацкіГерб АстраўцаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаУладзімір Георгіевіч МулявінТворны склонЗавушніцыГерб Беларускай Народнай РэспублікіПубліцыстыкаЯнуш КорчакГарадзенская ратушаРэмМаксім БагдановічКапялюшЖывёлыАдам МіцкевічІгар Міхайлавіч РынкевічВольха шэраяРасліныКастусь ЖукПаўночна-Заходні крайЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьВайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)Гісторыя беларускай мовыНавуковы стыльІван МележНа ростаняхЛюдзі на балоце (раман)ПерабудоваWi-FiДзікае паляванне караля СтахаДзеепрыслоўеОршаСтоўбцыАрабыНалібоцкая шкляная мануфактураНюшаТалака (звычай)Стокватэрны домВільнюсГарбузКанстанцін Іванавіч АстрожскіПаўлінкаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПрамысловасцьСлавакіяПольшчаАлесь РазанаўМаніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БеларусіПолымя (часопіс)1200Сымон-музыкаВяселлеКара-КульАлесь ЖукВалянцін Андрэевіч ЗубЮр’еў дзень (вясенні)Чорны замак АльшанскіДом урада (Мінск)Фінгерынг🡆 More