Шэры Пацук

Шэры пацук, або Свірнавы пацук (Rattus norvegicus) — млекакормячае роду пацукоў атрада грызуноў.

Сінантропны, касмапалітны від.

Шэры пацук
Шэры Пацук
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rattus norvegicus (Berkenhout, 1769)

Ахоўны статус
Шэры Пацук
Сістэматыка
на Віківідах
Шэры Пацук
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180363
NCBI  10116
EOL  328448
FW  231469

Назва

Навуковая назва Rattus norvegicus, нарвежскі пацук, з’яўляецца памылковай. Яе даў англійскі натураліст Джон Беркенхаўт (John Berkenhout, 1769), які палічыў, што пацукі трапілі ў Англію на нарвежскіх караблях у 1728 годзе, хоць на справе ў той час у Нарвегіі шэрых пацукоў яшчэ не было, і мігравалі яны, хутчэй за ўсё, з Даніі.

На Беларусі сустракаецца народная назва пасюк.

Апісанне

Даўжыня цела да 20 см, хваста да 22 см, маса да 500 г. Поўсць густая, на спіне ад рудавата-бурай да цёмнай вохрыста-бурай, бруха і грудзі светла-шэрыя ці белыя. Тулава шчыльнае, морда тупая, шырокая, вочы буйныя. Адагнутая вушная ракавіна не дасягае вока.

Пашырэнне

Пашыраны па ўсім зямным шары акрамя палярных абласцей і пустынь. Сінантропны від. На Беларусі звычайны, найбольшая колькасць на Палессі. Жыве пераважна ў пабудовах, улетку — на агародах, у садах, зарасніках пустазелля і інш.

Асаблівасці біялогіі

Корм жывёльны і раслінны (збожжа, гародніна, бульба і інш.).

Размнажаецца ўвесь год. Дае 2-3 прыплоды па 8-10 пацучанят. Цяжарнасць 21-22 сутак, полавая спеласць у 3 месяцы.

Псуе і засмечвае харчовыя прадукты, прамысловыя тавары, скуру, кнігі, абутак, вопратку, мэблю і інш. Нападае на дробных грызуноў, птушак, жаб, малюскаў.

Пераносчык хвароб чалавека і жывёл.

Зноскі

Літаратура

  • Фядосаў А. Пацук шэры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 154.

Tags:

Шэры Пацук НазваШэры Пацук АпісаннеШэры Пацук ПашырэннеШэры Пацук Асаблівасці біялогііШэры Пацук ЛітаратураШэры ПацукГрызуныПацукіСысуны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. ШкляраваЗалаты апострафАляксандр Карлавіч ЕльскіКацярына Ігараўна ГумянюкНіна Іосіфаўна МацяшPornhubКастусь ЖукДзікАркадзь КуляшоўКасцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)Археологическая карта БелоруссииЯн ЧыквінГенадзь Пятровіч ПашкоўНіўкі (Пухавіцкі раён)Ягор Аляксандравіч ШаранговічЭтнічная тэрыторыя беларусаўС-75Вера Захараўна ХаружаяАляксандр БаршчэўскіВашынгтонЗайменнікМікола МаляўкаГерб СлуцкаРаман Мацвеевіч СемашкевічУ краіне райскай птушкіСямён Львовіч ТалкачоўГеоргій МарчукКупаллеРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір Георгіевіч МулявінУдовін сын (казка)Вільнюс100 найвялікшых беларускіх песеньФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыБарыс Іванавіч СачанкаЛюблінПадвойнае пранікненнеНовы КутВаршаваШвагерАдольф ГітлерВостраў слёзАдам ГлобусМТБанкДзень ЗямліКрасавікБела-чырвона-белы сцягКазанская царква (Мінск)ФК СмаргоньАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіТрыялетПрыметнікАдам МіцкевічСвятлана Аляксандраўна АлексіевічУладзімір Іванавіч КарызнаЮрый Уладзіміравіч ЮрчанкаМядзведзіДзятлаваЕва ВежнавецМялецій СматрыцкіЖылінскія (род)Сэрца на далоніАрхітэктура БеларусіУладзімір Ільіч ДадзіёмаўПраспект Дзяржынскага (Мінск)ГомельПа што ідзеш, воўча?Помнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Запазычаныя словыСпалучэнне (камбінаторыка)ПадбелПапараць-кветкаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКанюшына🡆 More