Літаратурнае Аб’яднанне Шыпшына

«Шыпшына» — літаратурнае аб’яднанне беларусаў у Нямеччыне, якое задзіночыла беларускіх літаратараў на першых этапах жыцця на чужыне па Другой сусветнай вайне.

Гісторыя

Арганізацыя была створаная на адпаведным сходзе 9 студзеня 1945 года. На сходзе былі Наталля Арсеннева, Юрка Віцьбіч, Уладзімір Сядура, Уладзімір Клішэвіч, Тодар Лебяда, Алесь Салавей, Мікола Цэлеш, Андрэй Чэмер, Вольга Таполя, Лявон Случчанін, Янка Золак. Тады ж Віцьбіч і Сядура былі абраныя, каб звярнуцца да Радаслава Астроўскага з мэтай афіцыйнага афармлення арганізацыі, але ваенныя падзеі перашкодзілі.

Згуртаванне аднавілася ў адным з лагераў ДП на ўскраіне Рэгенсбурга 9 красавіка 1946 г. Яе аднаўляльнікамі сталі Юрка Віцьбіч, Наталля Арсеннева, Янка Золак і Майсей Сяднёў. Хутка яно задзіночыла блізу ўсіх паэтаў і пісьменнікаў на эміграцыі. Галінка шыпшыны з кветкамі і калючкамі стала сімвалам-эмблемай арганізацыі, а верш Уладзіміра Дубоўкі «О, Беларусь, мая шыпшына» — паэтычным маніфестам. Дэкларацыю «Шыпшыны» падпісала 12 пісьменнікаў (Наталля Арсеннева, Юрка Віцьбіч, Мікола Вярба, Янка Золак, Хведар Ілляшэвіч, Аўген Кавалеўскі, Уладзімір Клішэвіч, Алесь Салавей, Майсей Сяднёў, Уладзімір Сядура i Мікола Цэлеш). Пазней да таварыства далучыліся таксама Міхась Кавыль, Уладзімір Дудзіцкі, Сымон Жамойда і Рыгор Крушына.

Па выхадзе апошняга нумара ў 1950 годзе і раз’ездзе сяброў таварыства арганізацыя фактычна спыніла сваё існаванне.

Часопіс

Аднайменны часопіс, будучы органам таварыства, выходзіў у 1946—1950 гадах, з’явілася ўсяго 9 нумароў. Рэдактарам быў Юрка Віцьбіч. У выданні друкавала свае творы больш за 30 беларускіх аўтараў. Апрача таго, друкаваліся ў «Шыпшыне» творы 34 беларускіх пісьменнікаў, якія жылі ў Беларусі.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Літаратурнае Аб’яднанне Шыпшына ГісторыяЛітаратурнае Аб’яднанне Шыпшына ЧасопісЛітаратурнае Аб’яднанне Шыпшына СпасылкіЛітаратурнае Аб’яднанне ШыпшынаБеларусыДругая сусветная вайнаЗаходняя Германія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сацыяльная сеткаM8L8THПаца-ВацаЗавушніцыХойніцкі раёнІван ШамякінГрыбыСафійскі сабор (Полацк)СтамбулГеоргій МарчукЛеанід Міхайлавіч ГалубовічСалігорскФранцішак БагушэвічМастацкі стыльПершага маяЛітваПалескія рабінзоны (аповесць)Алесь АркушМаксім ТанкЯгайлаМарк ШагалЯн ТарасевічАлесь ЖукЖабкынэЛеанід Дранько-МайсюкHTMLПВК «Вагнер»Антон Андрэевіч АліханаўКіберпартызаныРаіса Андрэеўна БаравіковаАлег Віктаравіч НавіцкіБеларуская моваЧырвоная зменаМікола ГусоўскіАлесь ПісьмянкоўМікола МаляўкаАдраджэннеМаўленнеСямёнаўНёман (часопіс)Сэрца на далоніБеларускі аўтамабільны заводХведар Хведаравіч ГурыновічБілінгвізмБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГарэлкаТамборская моваПарасонІгар Пятровіч ТурДзікМэтаПаўлінкаТалочныя песніУніяцтваЯнка МаўрВейшнорыяКарусь КаганецСексЮрась ШамецькаВожык (часопіс)Аперацыя «Праўдзівае абяцанне»Сінтаксіс мовыАляксандр Васільевіч СувораўАлесь ГарунРада Беларускай Народнай РэспублікіАўген КалубовічМаладосць (часопіс)Бела-чырвона-белы сцягБеларускі лацінскі алфавітВалавы ўнутраны прадуктСарока звычайная🡆 More