Чачня

Чачня́, Чачэ́нская Рэспубліка (руск.: Чече́нская Респу́блика, Чечня́; чач.: Нохчийн Республика, Нохчийчоь) — суб’ект на поўдні Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, на Паўночным Каўказе.

Мяжуе з Інгушэціяй, Паўночнай Асеціяй, Дагестанам, Стаўрапольскім краем і Грузіяй. Насельніцтва 1,1414 млн чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва 76 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва 34,0 %. Нацыянальны склад: чачэнцы 93,5 %, рускія 3,7 %. Таксама пражываюць нагайцы, кумыкі і інш. Сталіца — г. Грозны.

Чачня
чач.: Нохчийчоь
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Shatlak's Song[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 9 студзеня 1993
Кіраўнік Рамзан Ахматавіч Кадыраў
Насельніцтва
  • 1 492 992 чал. (2021)
Плошча
  • 16 165 км²
Чачня на карце
Чачня, карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d]
Код ISO 3166-2 RU-CE
Тэлефонны код 871
Код аўтам. нумароў 20 і 95
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Займае цэнтральную частку паўночных схілаў Вялікага Каўказа (вышыня да 4493 метраў, гара Тэбуласмта) і прылеглыя да яе Чачэнскую і Церска-Кумскую нізіну. Карысныя выкапні: нафта, газ, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 °C на Церска-Кумскай нізіне да −12 °C у гарах, ліпеня адпаведна 25 і 21 °C. Ападкаў 300—1000 мм за год. Галоўныя рэкі — Церак і Сунжа з прытокам Аргун. Глебы на раўніне каштанавыя, светла-каштанавыя і горна-лугавыя і чарназёмныя, у гарах горна-лясныя і горна-лугавыя. Расліннасць на Церска-Кумскай нізіне палынна-салянкавая, на Чачэнскай раўніне стэпавая і лесастэпавая, у гарах да 1600—2000 м шыракалістыя лясы (пераважна букавыя), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У складзе жывёльнага свету ў гарах каменная і лясная куніцы, буры мядзведзь, дзік, казуля, воўк, лясны кот, з птушак — чорнагаловы грыф, каменная курапатка, каўказскі цецярук, у стэпах і лесастэпах шмат грызуноў, з птушак — дзікія качкі, драфа, гусі, у далінах рэк — каўказскі фазан.

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка падзяляецца на 15 раёнаў:

Чачня 
Гарады (чырвоныя лічбы) і раёны (чорныя лічбы) Чачні
  1. Наурскі раён
  2. Шэлкаўскі раён
  3. Надцерачны раён
  4. Грозненскі раён
  5. Гудэрмескі раён
  6. Сунжэнскі раён
  7. Ачхой-Мартанаўскі раён
  8. Урус-Мартанаўскі раён
  9. Шалінскі раён
  10. Курчалоеўскі раён
  11. Ітум-Калінскі раён
  12. Шатойскі раён
  13. Вядзенскі раён
  14. Нажай-Юртаўскі раён
  15. Шаройскі раён

Асноўныя населеныя пункты:

  1. Знаменскае
  2. Наурская
  3. г. Ачхой-Мартан
  4. г. Урус-Мартан
  5. г. Грозны
  6. г. Шалі
  7. г. Гудэрмес
  8. Шэлкаўская
  9. Ітум-Калі
  10. Шатой
  11. Ведзено
  12. Нажай-Юрт

Гл. таксама

Зноскі

  • а б http://parlamentchr.ru/republic/o-respublike
  • https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  • Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 13 кастрычніка 2016.
  • https://www.gks.ru/storage/mediabank/PrPopul2021.xls
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Чачня, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Чачня ГеаграфіяЧачня Адміністрацыйны падзелЧачня Гл. таксамаЧачня ЛітаратураЧачня СпасылкіЧачня2005ІнгушэціяГрозныГрузіяДагестанЕўрапейская частка РасііКумыкіНагайцыПаўночная АсеціяПаўночны КаўказРуская моваРускіяСтаўрапольскі крайЧачэнская моваЧачэнцы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ГроднаБеластокАлесь РазанаўПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Васіль БыкаўУдовін сын (казка)Кузьма ЧорныКрыж Ефрасінні ПолацкайСельскія населеныя пункты БеларусіТалкачоўБарысаўГісторыя БеларусіАперацыя «Баграціён»Знак бядыMacrobiotus sottileiЛітоўская моваАкцёрМалочны МірМіхась ЗарэцкіРасіяВадзім Францавіч ГігінНіна Іосіфаўна МацяшТворны склонБелы бусел1918Новая зямля (паэма)ХайкуКацярына Ігараўна ГумянюкПабеда (Пухавіцкі раён)Буйніцкае полеЛічэбнікПлошча Перамогі (Мінск)Мастацкая літаратура (выдавецтва)Родны склонЧырвоная зменаІван НавуменкаРыхэй СаноБеларусь 3Дзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)ПатрыятызмЗлучаныя Штаты АмерыкіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыАлесь КажадубЛіцвіныЭдзі АгняцветДзень ПерамогіЦарква Святога Рыгора Асветніка (Шарджа)Уладзімір КараткевічЖылінскія (род)Вітаўт КіпельНазоўнік21 красавікаКастусь ЖукПанядзелакЦымбалыКрасная Гара (Краснагорскі раён)Белы легіёнСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВялікая Айчынная вайнаМэтаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Востраў слёзВіленскі вакзал (Мінск)Сафійскі сабор (Полацк)МефедронХведар Хведаравіч ГурыновічГарбатаПрыслоўеШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСукенкаХто смяецца апошнім (п’еса)Гомельская вобласць🡆 More