Цахуры

Цахуры — каўказскі народ.

Жывуць у горных раёнах Дагестана (Рутульскі раён) і на поўначы Азербайджана. Іх этнічнае найменне звязана з назвай галоўнага паселішча Цахур. Агульная колькасць 13,5 тысяч чалавек. Адносяцца да каспійскага варыянту балкана-каўказскай расы еўрапеоіднай расы. Гавораць на цахурскай мове лезгінскай падгрупы нахска-дагестанскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Распаўсюджаныя таксама руская мова (Цэнтральны Дагестан) і азербайджанская (у Цэнтральным Дагестане і Дагестане). Вернікі — мусульмане-суніты.

Цахуры — старажытнае насельніцтва Усходняга Каўказа. Упершыню ўзгадваюцца (цахайкі) у армянскіх і грузінскіх крыніцах 7 стагоддзя. У 7-8 стагоддзях на тэрыторыю цахураў праніклі арабы. Першапачаткова цахуры жылі ў межах сучаснага Дагестана, пазней пасунуліся на поўнач сучаснага Азербайджана. Верагодна, з 15 стагоддзя на тэрыторыі цахураў існаваў султанат (з цэнтрам у Цахуры, з 17 ст. у паселішчы Еліса). У 19 стагоддзі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

Асноўны традыцыйны занятак — жывёлагадоўля (пераважна авечкагадоўля). Дагестанскія цахуры на зіму адганялі скот на паўднёвыя схілы Галоўнага Каўказскага хрыбта (Азербайджан), дзе таксама былі цахурскія паселішчы.

Літаратура

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.499-500

Tags:

АзербайджанАзербайджанская моваДагестанЕўрапеоідная расаНародРуская моваЦахурЦахурская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рада БНРКастрычніцкая рэвалюцыяЭштан КутчэрТочка BYАмерыканскі варыянт англійскай мовыДэвід КроненбергВіцебскНазоўнікСлуцкЖук-аленьЛапландыяArchive.isБалты (дынастыя)Святлана Валер'еўна ФаменкаСпіс вуліц МінскаКатарБеларуская міфалогіяМікалай Васільевіч СтасДагестанДзеепрыметнікКаранёвыя атожылкіПавел Антонавіч ШурмейТрайчасты нервБатанічныя помнікі прыродыМінай Піліпавіч Шмыроў2001 год у гісторыі астраномііПавел Аляксандравіч ХарланчукПапа РымскіНадвор’еРэч ПаспалітаяКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўОта НебельБраніслаў Адамавіч ТарашкевічДаведнікЛандшафтны заказнікПрыслоўеМарыэль ГуашэльЕва ВежнавецВалянцін Паўлавіч ТаўлайАндатраЛаосСпортБарыс Аляксеевіч КрэпакАрменіяПрыметнікСмальяныАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўПаўлінкаКічэрМастацтва Старажытнага ЕгіптаСеулБеларуская літаратураНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеВасіль Савіч ГарбацэвічАфіныТэкстЯн ПазнякАндрэй МакаёнакАўтамагістраль УралШаманізмТэрмін45Навуковы стыльГульня тронаў (раман)ВярбаФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіПары-Матч18КастрычнікАмністыя (фільм)Беларускія татарыІнфарматыкаРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)🡆 More