Фрамбезія

Фрамбезія (таксама вядомая пад назвамі трапічная фрамбезія, трапічная поліпапілома, трапічны сіфіліс і невенерычны сіфіліс) — трапічная інфекцыя скуры, касцей і суставаў, якая выклікаецца бактэрыямі спірахеты Treponema pallidum pertenue.

Хвароба пачынаецца са з’яўлення круглай, цвёрдай пухліны на скуры, дыяметрам ад 2 да 5 сантыметраў. Скура можа прарвацца ў цэнтры з утварэннем язвы. Гэтае пачатковае пашкоджанне скуры звычайна загойваецца за перыяд ад трох да шасці месяцаў. Праз некаторы час (некалькі месяцаў ці гадоў) могуць пачаць балець суставы ці косці, узнікнуць слабасць, з’явіцца новыя пашкоджанні скуры. Скура на далонях рук і пятках можа ўшчыльніцца і парэпацца. Магчымая дэфармацыя касцей (асабліва касцей носа). Праз пяць гадоў пасля захворвання ці пазней могуць з’яўляцца вялікія вобласці змярцвелай скуры з далейшым узнікненнем рубцоў.

Фрамбезія
Вузялкі на локці, выкліканыя бактэрыяльнай інфекцыяй Treponema pallidum pertenue
Вузялкі на локці, выкліканыя бактэрыяльнай інфекцыяй Treponema pallidum pertenue
МКХ-10 A66.66.
МКБ-10-КМ A66 і A66.9
МКХ-9 102102
МКБ-9-КМ 102.9, 102 і 102.7
MedlinePlus 001341
MeSH D015001
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрамбезія перадаецца праз непасрэдны кантакт з вадкасцю з ран інфікаванай асобы. Кантакт звычайна мае несексуальны характар. Хвароба найчасцей сустракаецца сярод дзяцей, якія распаўсюджваюць захворванне падчас сумесных гульняў. Іншыя хваробы, якія выклікаюцца трэпанэмамі — беджэль (Treponema pallidum endemicum), пінта (Treponema pallidum carateum) і сіфіліс (Treponema pallidum pallidum). Фрамбезія часта дыягназуецца па з’яўленні пашкоджанняў. Тэсты крыві на антыцелы могуць быць карыснымі, але не даюць магчымасці адрозніць мінулую інфекцыю ад сучаснай. Палімеразная ланцуговая рэакцыя (ПЛР) з’яўляецца найбольш дакладным спосабам дыягностыкі.

Прафілактыка захворвання часткова ажыццяўляецца шляхам лячэння хворых асоб для зніжэння рызыкі заражэння. У месцы распаўсюджвання захворвання мера эфектыўная для ўсяго насельніцтва. Удасканаленне санітарна-гігіенічных умоў таксама зніжае маштаб распаўсюджвання хваробы. Лячэнне праводзіцца з дапамогай антыбіётыкаў, у тым ліку прымяняюцца: азітраміцын пераральна ці ін’eкцыі бензацын-пеніцыліну. Без лячэння фізічная дэфармацыя адбываецца ў 10 % выпадкаў.

Фрамбезія сустракалася мінімум у 14 трапічных краінах у 2012 г. Хвароба распаўсюджваецца толькі сярод людзей. У 1950-1960-х гг. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) амаль знішчыла фрамбезію. З тае пары колькасць выпадкаў вырасла, СААЗ спрабуе знішчыць хваробу да 2020 г. Паводле апошняй ацэнкі, інфікавана больш за 500 000 у 1995 г. Нягледзячы на тое, што адно з першых апісанняў хваробы было зроблена ў 1679 г. Вілемам Пізо, археалагічныя знаходкі сведчаць, што фрамбезія прысутнічала сярод людзей ужо 1,6 млн гадоў таму.

Зноскі

  • а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  • Rapini RP; Bolognia JL; Jorizzo JL. (2007). Dermatology: 2-Volume Set. St. Louis: Mosby. ISBN 1-4160-2999-0.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  • James WD; Berger TG; et al. (2006). Andrews' Diseases of the Skin: clinical Dermatology. Saunders Elsevier. ISBN 0-7216-2921-0. OCLC 62736861. Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  • а б Mitjà O; Hays R; Rinaldi AC; McDermott R; Bassat Q (2012). "New treatment schemes for yaws: the path toward eradication" (pdf). Clinical Infectious Diseases. 55 (3): 406–412. doi:10.1093/cid/cis444. PMID 22610931.
  • а б в г д е ё ж Mitjà O; Asiedu K; Mabey D (2013). "Yaws". Lancet. 381 (9868): 763–773. doi:10.1016/S0140-6736(12)62130-8. PMID 23415015.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Yaws Fact sheet N°316. World Health Organization (1 лютага 2014). Праверана 27 February 2014.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фрамбезія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    РукаСпірахетыЯзва

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Гарады-героіЭстонская літаратураАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўЧорны замак АльшанскіЗнакі прыпынкуЖынчыцаАдраджэннеКанскі кінафестываль 1977Рысь звычайнаяПольшчаСпіс вуліц МінскаІгнацій ДарэціБуэнас-Айрэс (правінцыя)Пітэр ФондаПолк КаліноўскагаГенрых Вацлававіч ДалідовічАляксандр Міхайлавіч ЛасякінЧасціны мовыНароўляВальжына МортСымон БудныМоўная інтэрферэнцыяМар’ян ДуксаФераёлаАнглійская моваЯнка СіпакоўМаксім БагдановічПастава на каленяхТрагедыя ў НалібокахМурашкіПералескаЖодзінаЗамкі БеларусіМанаграфіяЛістападЭлектралітРыгор АстапеняЧалавек, які вынайшаў КалядыКаралеўства вестготаўБілінгвізмЗвонкі велярны выбухны зычныЯн ЧыквінСэрца на далоніКанстытуцыя 3 мая 1791 годаІдэяМарына Вітальеўна ВасілеўскаяХамід ТаквіПатрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)Чорны буселЭрнст ЛіндэрНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Давальны склонТадэвуш КасцюшкаЮрый СтанкевічРыкетсіёзыВашынгтонІндаеўрапейскія мовыВільгельм I АранскіАлесь ГарунСельскія населеныя пункты БеларусіSystem of a DownДудка беларускаяЯна і яДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыПадарожжа з ЖыгамонтамБеларускі лемантар, або першая навука чытанняЖолнаіЗубр еўрапейскіГаспадарчыя заняткі беларусаўНіна БагінскаяДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваПенджаб (Пакістан)Драма (жанр)🡆 More