Ухань: горад у Кітаі

Уха́нь (кіт.: 武汉/武漢) — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй, самы населены горад цэнтральнага Кітая.

Размешчаны на месцы зліцця рэк Янцзы і Ханьшуй. Насельніцтва каля 9,7 млн чалавек (2007), гэта восьмы па насельніцтве горад КНР.

Ухань
кіт.: 武汉
Зверху ўніз: набярэжная Янцзы; Вежа жоўтага жураўля; Уханьская мытня; мост праз Янцзы
Зверху ўніз: набярэжная Янцзы; Вежа жоўтага жураўля; Уханьская мытня; мост праз Янцзы
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 8 569,15 км²
Вышыня цэнтра
37 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 326 518 чал. (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
027
Паштовыя індэксы
430000
Аўтамабільны код
鄂A
Афіцыйны сайт
Ухань на карце Кітая
Ухань (Кітай)
Ухань
Ухань (Кітай)
Ухань

Геаграфія

Тэрыторыя метраполіі складаецца з трох частак — Учан (武昌, Wuchang), Ханькоў (汉口, Hankou) і Ханьян (汉阳, Hanyang), якія разам імянуюцца «Тры гарады Уханя». Тры часткі размяшчаюцца па розных берагах рэк, цэнтр горада — на раўніне, паўднёвая частка горада — на ўзвышанні. Горад акружаны азёрамі і балотамі па лініі старога русла Янцзы.

Гісторыя

Тэрыторыя заселеная людзьмі больш за 3000 гадоў назад. Падчас дынастыі Хань Ханьян стаў істотным портам. У 3 стагоддзі былі пабудаваныя сцены для абароны Ханьяна і Учаня, гэтая падзея лічыцца часам заснавання Уханя. Доўгі час горад славіўся як цэнтр мастацтваў (асабліва паэзіі) і навук.

У 19 стагоддзі горад з поўначы на поўдзень перасякла чыгунка і горад стаў важным пунктам перавалкі грузаў паміж чыгуначным і рачным транспартам.

У 1911 прывержанцы Сунь Ятсена арганізавалі Учаньскае паўстанне, якое прывяло да падзення дынастыі Цын і ўсталявання ў Кітаі рэспублікі. У 1920-я Ухань быў сталіцай левага ўрада Гаміньдан, які знаходзіўся ў апазіцыі Чан Кайшы.

У 1967 ва Ухані падчас культурнай рэвалюцыі адбыліся масавыя беспарадкі. Іх падаўленне (разгром мясцовых партыйных органаў, арганізацый хунвэйбінаў і цзяофаняў) стала першай спробай прымянення арміі для згортвання актыўнасці народных мас і наступнай ліквідацыі хунвэйбінаў у 1969.

У канцы 2019 года ў горадзе пачалася эпідэмія каронавіруса 2019-nCoV.

Эканоміка

ВУП горада 396 млрд юаней. Гэта істотны эканамічны, гандлёвы, фінансавы, транспартны, тэхналагічны і адукацыйны горад Цэнтральнага Кітая.

Важнейшыя галіны прамысловасці: аўтамабілебудаванне, оптыка, электроніка, фармацэўтыка, біяінжынерыя, вытворчасць новых матэрыялаў, металургія.

У горадзе размешчаныя 35 вышэйшых навучальных устаноў, мноства тэхналагічных зон і інавацыйных інкубатараў. Па сукупнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхналогіі Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі.

Адукацыя

У горадзе налічваецца 35 вышэйшых навучальных устаноў, што робіць яго вядучым адукацыйным цэнтрам Кітая. Самыя вядомыя ВНУ: Хуачжунскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі, Уханьскі ўніверсітэт і Класічны ўніверсітэт Цэнтральнага Кітая. Ухань займае трэцяе месца ў Кітаі па агульнаму ўзроўню развіцця навукі і тэхнікі.

Транспарт

Міжнародны аэрапорт (Wuhan Tianhe International Airport), чацвёрты па значэнні пасля пекінскага, шанхайскага і гуанчжоўскага.

Дзве чыгуначныя станцыі, вядзецца будаўніцтва цэнтральнага вакзала горада. У снежні 2009 адкрыта другая ў Кітаі лінія хуткаснага цягніка (на момант адкрыцця — самага хуткага ў свеце: 394 км/г, на 100 км/г хутчэй за любы іншы хуткасны цягнік), якая звязала Ухань і Гуанчжоў. Плануецца працягнуць лінію ў наступныя гады да Пекіна.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  • http://www.cnhubei.com/200502/ca677743.htm Архівавана 3 сакавіка 2009.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ухань, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ухань ГеаграфіяУхань ГісторыяУхань ЭканомікаУхань АдукацыяУхань ТранспартУхань ЗноскіУхань ЛітаратураУханьКітайКітайская моваХаньшуйХубэйЯнцзы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ПатрыятызмЛіпаГеоргій Барысавіч ТалстарожаўШахматыКуфарАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаФранцысканцыЗаходняя БеларусьПавел Васілевіч ШэйнКамунальнік-ГрДУРада Беларускай Народнай РэспублікіЗміцер ВайцюшкевічЖураўліны крыкМядзведзіНёманСпакойнага шчасця не зычу нікомуМоваDolomedes fimbriatusЯн ЧыквінЛеапольд ДэльпацэДрыгавічыБеларускі арабскі алфавітАўген КалубовічWi-Fi1913Аляксандр БаршчэўскіБіяграфіяNode.js1898БёрсенКараль Эмерыкавіч ЧапскіАповесць мінулых часоўПраспект Незалежнасці (Мінск)БілінгвізмАлесь КажадубЗакі НурыАленіІгар Хведаравіч СідарукВіктар КазькоНіжнехапёрскі прыродны паркМарк ШагалІталіяPorsche 912Беларускі алфавітАўстраліяВалянціна Міхайлаўна КоўтунГлебаВалавы ўнутраны прадуктАлег Антонавіч ЛойкаЧасціца (часціна мовы)Магіла льва (паэма)Звонкі велярны выбухны зычныВялікая Айчынная вайнаХатабПастава на каленяхМікалай Радзівіл ЧорныСуд у СлабадзеАркадзь КуляшоўВіктар Міхайлавіч АнішчыкБела-чырвона-белы сцягПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)BingXАнатоль ВярцінскіДабротавэШаркаўшчынаЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаНацыянальная бібліятэка БеларусіЯгайлаІмша🡆 More