Уладзімір Пянткевіч

Уладзімір Пянткевіч (26 снежня 1865, в.

Аджыкань каля Кросна, Польшча — 23 сакавіка 1933) — першы протаігумен усходняй місіі і суперыёр законнага дому айцоў-езуітаў у Альбярціне.

Уладзімір Пянткевіч
Уладзімір Пянткевіч
Род дзейнасці святар, настаўнік, пісьменнік
Дата нараджэння 26 снежня 1865(1865-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1933(1933-03-23) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё і адукацыя

Старэйшы сын Максіміліяна — адміністратара маёнткамі і Ганны (з Крышталовічаў). Пянткевічы мелі яшчэ двух сыноў — Аляксандра і Браніслава.

Пасля заканчэння трохкласнай школы ў Кросне, Уладзімір вучыўся ў гімназіі ў горадзе Ясла (1-2 класы) і горадзе Жэшаў (3-4 класы). У 1880 годзе ён уступіў у ордэн езуітаў у вёсцы Стара Весь каля горада Бжозаў, дзе прайшоў двухгадовы навіцыят і вывучаў гуманітарныя навукі, а таксама рыторыку пад кіраўніцтвам немца Алойза Петэрса. А потым вывучаў філасофію ў горадзе Хыраў і ў Цярнопалі. Са снежня 1888 года да чэрвеня 1890 года вывучаў лацінскую мову ў Хыраве і дапамагаў ксяндзу Мар’яну Мараўскаму рэдагаваць штомесячнік «Усеагульны агляд», а таксама прыватным чынам закончыў першы курс багаслоўя. У 1891—1894 гадах Уладзімір Пянткевіч працягваў навуку на багаслоўскім факультэце, падчас якой 26 мая 1892 года быў рукапаложаны ў святары. Пэўны час выкладаў багаслоўе ў семінарыі езуітаў у Кракаве, а пасля закончыў курсы езуіцкай духоўнасці (трэцюю прабацыю — самая высокая ступень езуіцкага пасвячэння) у Цярнопалі. У 1896—1898 гадах святар быў членам рэдкалегіі штомесячніка «Усеагульны агляд», дзе адказваў за грамадскі аддзел. А друкавацца пачаў з 1890 года, публікаваў у штомесячніку «Усеагульны агляд» артыкулы, справаздачы і рэцэнзіі, а таксама пераклады паэтычнай творчасці Мацея Казіміра Сарбеўскага, спрабаваў нават пісаць рэлігійныя песні.

З 1897 года на старонках штомесячніка «Усеагульны агляд» Уладзімір Пянткевіч тлумачыў грамадскія пытанні, выказваўся за наладжванне апекі над дзяўчатамі, якія працуюць або шукаюць працу, над рабочымі і эміграцыяй. З этычнага боку ён абгрунтоўваў дапушчальнасць арганізавання забастовак прафсаюзамі і рабочымі ў абарону ад эксплуатацыі і несправядлівасці (артыкул «Страйк перад этыкай» у месячніку «Усеагульны агляд» за 1898 год і іншыя).

У 1889 годзе святар Пянткевіч вярнуўся на кафедру дагматычнага багаслоўя ў семінарыі ордэна езуітаў у Кракаве. У гэты час ён становіцца суперыёрам дома езуітаў у Львове і прысвячае сябе прапаведніцтву і арганізаванню саслоўных гавенняў для моладзі, інтэлігенцыі, памешчыкаў і клірыкаў.

Пасля зыходу з пасады ў чэрвені 1904 года Уладзімір Пянткевіч выехаў у Рым, дзе ў 1904—1906 гадах працаваў сакратаром нямецкай асістэнцыі езуітаў, да якой тады належала галіцыйская правінцыя. Пасля вяртання на радзіму Пянткевіч быў рэктарам калегіі ў Кракаве, затым дарадчыкам правінцыяла, а пасля намеснікам правінцыяла і правінцыялам галіцыйскіх езуітаў. Ён рэарганізаваў езуіцкае школьніцтва ў адпаведнасці з патрабаваннямі, пераняў апякунства над новаадкрытай місіяй польскіх езуітаў у Паўночнай Радэзіі, наглядаў за сацыяльнымі адносінамі і развіццём народных рухаў у Галіцыі.

Пад уплывам Уладзіміра Ледухоўскага, асістэнта пры генерале ордэна, Уладзімір Пянткевіч падтрымліваў ідэю будаўніцтва касцёла Сэрца Езуса ў Кракаве (вул. Каперніка, 26) паводле праекта Францішка Манчынскага.

Першая Сусветная вайна

Падчас Першай сусветнай вайны з паловы 1914 года да паловы 1915 года працаваў у душпастырстве на Верхняй Сілезіі і Пазнаншчыне, выступаў з патрыятычнымі пропаведзямі. Потым узначальваў езуітаў у Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск) ды кіраваў у якасці намесніка правінцыяла езуіцкімі дамамі на Букавіне і ва ўсходняй частцы Галіцыі, якую занялі расіяне.

Пасля вайны

Пасля вайны вярнуўся ў Кракаў, дзе выступаў з пропаведзямі і супрацоўнічаў з езуіцкім перыядычнымі выданнямі «Усеагульны агляд», «Sodalis Marianus», «Glosy Katolickie». Пад канец 1923 года прымаў удзел у кангрэгацыі езуітаў у Рыме, падчас якой па адмысловай ініцыятыве папы Пія ХІ ва ўлонні ордэна была створана ўсходняя галіна грэка-славянскага абраду (гэтак званая ўсходняя місія) і ў 1924 годзе была адкрыта першая місійная станцыя ў Альбярціне каля Слоніма. Уладзімір Пянткевіч далучыўся да гэтай місіі, а 15 ліпеня 1925 года ён быў прызначаны суперыёрам ды протаігуменам. І на гэтай пасадзе заставаўся да канца жыцця.

У Альбярціне

Уладзімір Пянткевіч вывучаў старажытнацаркоўнаславянскую і беларускую мовы, усходнюю літургію, арганізоўваць місію, прыцягваць да справы добраахвотнікаў розных нацыянальнасцяў: італьянцаў, французаў, венграў, немцаў. У 1926 годзе ён адкрыў уласны навіцыят у Альбярціне. Шляхам выступленняў і публікацый у айчынным і замежным друку знаёміў шырокія слаі грамадства з узнікненнем і развіццём уніяцкай акцыі.

З недаверам пэўны час глядзелі на дзейнасць езуітаў у Альбярціне беларускія каталіцкія святары з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Вядомы сваім змаганнем супраць усяго беларускага Віленскі архібіскуп Рамуальд Ялюбжыкоўскі выдаў спецыяльны пастырскі ліст. А ў рэлігійным штомесячніку «Jutrzenka Bialostocka» рэдактар ксёндз-канонік Адам Абрамовіч у кастрычніку 1931 года змясціў артыкул пад загалоўкам «З якой мэтай?», у якім крытыкаваў айцоў езуітаў у Альбярціне. Гэты самы артыкул пад змененым загалоўкам «Русіфікацыя Слонімшчыны» 6 кастрычніка 1931 года перадрукавала «Gazeta Warszawska», а таксама віленскае «Slowo», а таксама ягоны правінцыйны варыянт «Kurier Nowogródzki». 2 снежня 1931 года «Gazeta Warszawska» апублікавала вялікі артыкул памешчыка з вёскі Бердавічы (цяпер Бярдовічы) Слонімскага павета Ул. Есьмана, які называўся «Русіфікацыя польскай Беларусі», дзе большую частку матэрыялу займала абвінавачванне ў русіфікацыі спраў ордэна езуітаў грэчаска-славянскага абраду. Гэты матэрыял перадрукавалі таксама іншыя выданні.

Уладзімір Пянткевіч абвяргаў закіды праціўнікаў. На ўсіх уніяцкіх канферэнцыях у Пінску ён выступаў у абарону правоў беларусаў на сваю мову. А ў 1932 годзе ў Кракаве Уладзімір Пянткевіч выдае палемічную брашуру «Праўда аб Альбярціне» — як адказ пану Есьману з Бердавіч і ксяндзу-каноніку Адаму Абрамовічу з Беластока. У сваім выданні аўтар растлумачыў мэты місіі ў Альбярціне. Уладзімір Пянткевіч пісаў (тэкст даецца ў перакладзе на беларускую мову): «…Слонімшчына і Наваградчына — гэта не Калуга ці Вязьма, і не разумець, што ўніяцкая акцыя на крэсах Польшчы — галоўным і першачарговым чынам, а ў пераважнай большасці выпадкаў, нават выключна, — мусіць весціся на беларускай і ўкраінскай мовах…» Далей святар Пянткевіч тлумачыў: «Манашкі, якім мы даручылі прытулак у нашай Альбярцінскай парафіі, дзяцей (усходніх, а не польскіх) на беларускай мове навучаюць і выхоўваюць, арганізуючы з імі батлейкі, рытмічныя танцы гномікаў і іншага роду пастаноўкі і гульні. Я сам нядаўна біскупа-візітатара ад імя двух абрадаў прамовай на польскай і беларускай мовах вітаў, а на ўрачыстай літургіі, здзейсненай уладыкам у Альбярціне, пасля адной ягонай прамовы на рускай мове прагучалі аж дзве беларускія споведзі. Таксама ў другой парафіі ў Сынкавічах наш пробашч, блізкі сусед п. Есьмана, навучанне рэлігіі ў некаторых школах пастаянна вядзе на беларускай мове, а і з падрастаючай пазашкольнай моладдзю ладзіць пастаянна беларускія самадзейныя пастаноўкі і гутаркі… Мы палічылі неабходным стварыць таксама беларускі ўніяцкі штомесячнік пад загалоўкам „Да Злучэньня“, ад студзеня гэтага года выдаем яго ў Альбярціне… і г.д.».

Уладзімір Пянткевіч памёр ад сардэчнага прыступу 23 сакавіка 1933 года. Яму было 88 гадоў.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 сакавіка 2022.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уладзімір Пянткевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уладзімір Пянткевіч Ранняе жыццё і адукацыяУладзімір Пянткевіч Першая Сусветная вайнаУладзімір Пянткевіч Пасля вайныУладзімір Пянткевіч У АльбярцінеУладзімір Пянткевіч СпасылкіУладзімір ПянткевічКросна

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Жыгімонт КейстутавічАнатоль ВярцінскіСяргей Валер’евіч КавалёўПарк ЧалюскінцаўДзяржаўная прэмія БССРБеларусь 3Яўхім Фёдаравіч КарскіСлоўнік беларускай мовы Івана НасовічаК’ічу-лакхангSiphonops annulatusКастусь КаліноўскіБеларуская літаратураУраган-МУсходнія могілкіСяброўстваКанюшына лугаваяAP$ENTСаюз беларускіх пісьменнікаўАлесь ЖукРадыё МарыяАлесь КажадубВольга Славаміраўна БондараваРусіфікацыя БеларусіAv.byУніверсітэт Марыі Складоўскай-КюрыСвятлана Аляксандраўна АлексіевічУладзімір СвятаславічГанна Аляксееўна НовікСпіс беларускіх імёнБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Ігнат Габрыэлевіч БулгакХраналогія суданскага канфлікту (2024)Беларуская ВікіпедыяКвэньяАлесь БадакКазімір Вікенцьевіч КамейшаКарла ТальявініМазырДзед-БарадзедКаласы пад сярпом тваімКасцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)Іван Іванавіч НасовічПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Беларуская міфалогіяНаваполацкБеларускі аўтамабільны заводЯн ЧыквінПлошча Перамогі (Мінск)Алаіза ПашкевічЧарнобыльская катастрофаБеларускі Незалежны прафсаюзІгар Міхайлавіч ПракаповічNürnbergГалоўная старонкаАркадзь КуляшоўПралескаВынаходстваВясёлкаВасілёкКапялюшІван ЛуцкевічГядзімінас КіркіласВітаўтЗайменнікНіл ГілевічВіленскі вакзал (Мінск)Гісторыя суверэннай БеларусіС-75Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года (Лявонпаль)Пошукавая аптымізацыя🡆 More