Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (нар.

30 жніўня 1967, Вятчын) — беларускі празаік і публіцыст, драматург.

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 жніўня 1967(1967-08-30) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст, драматург
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і.

Скончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам сярэдняй школы ў Бялёве Жыткавіцкага раёна, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 у Жыткавічах. На працягу 18 гадоў галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе», потым гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці». Таксама 7 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам па Гомельскай вобласці рэспубліканскай газеты «Беларускі Час» (газета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі).

Жыве ў Гомелі.

У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Ініцыятар, арганізатар літаратурных фестываляў: Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і Форума маладых літаратараў Гомельшчыны.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Творчасць

Аўтар звыш 35 кніг прозы, публіцыстыкі, п’ес.

Аўтар кніг: «Споднія яблыкі» (1999), «Дзе над горадам лунаюць буслы» (2000), «Забранае шчасце» (2001), «Глыбокія карані» (2001), «На варце — днём і ноччу» (2001), «На мяжы» (2003), «Плата за каханне» (2007), «Крокі па роднай зямлі» (2005), «Адкрый сваё сэрца» (2006), «Запах черемухи» (2007), «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» (2007), «Вяртанне» (2008). У 2010 годзе выйшлі з друку два тамы выбраных твораў: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы. У 2013 годзе выйшла з друку кніга прозы «Цяпло маладзіка» (раман, аповесці, п’есы), а ў 2014 годзе — новая кніга прозы «Анёлак мой, Анёлак». У 2022 годзе выйшаў раман-версія «Па веры вашай…», у 2023 годзе надрукаваны яго працяг — раман-версія «Любі бліжняга твайго…». У 2023 годзе выйшла з друку драматычная аповесць на рускай мове «Я тоже сын человеческий» (кабардзінская легенда).

У сваіх мастацкіх творах пісьменнік звяртаецца да падзей мінулых дзесяцігоддзяў. Так, падзеі рамана «Забранае шчасце» адбываюцца на жыткавіцкім Палессі, каля балотнага Князь-возера, у 1930-я гады — час карэнных грамадскіх перамен.

Асобныя творы перакладзеныя на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую і кабардзінскую мовы.

Прызнанне

  • Медаль Францыска Скарыны (2014)
  • Выдатнік друку Беларусі
  • Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа
  • Лаўрэат літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда»
  • Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на найлепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне»
  • Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта М. Мельнікава
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі Баяна
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі Т. Шаўчэнкі
  • Лаўрэат міжнароднай прэміі М. Гогаля
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія „Залатое пяро Русі“» за высокае мастацкае майстэрства аповесці «Святая Параскева» (2020)
  • Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза культуры ў галіне літаратуры (2021)
  • Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021).
  • Лаўрэат Усерасійскай прэміі Ф. І. Цютчава «Русский путь» (2022)
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага (2022)
  • Уладальнік галоўнага прыза Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь», узнагароджаны статуэткай «Залаты Віцязь» за стварэнне міжнароднага альманаха «Літара. Литера. Літера» на беларускай, рускай, украінскай мовах (2023)
  • Уладальнік ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці» (2023)
  • Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі за раман-версію «Па веры вашай…» (2023)
  • Лаўрэат XIV Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь» у намінацыі «Проза» (дыплом за кнігу прозы «Куды адлятае Анёл») і «Пераклады» (залаты дыплом за ўклад у стварэнне і выданне беларускамоўнага тома кнігі «Зямля — наш агульны дом») (2023)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія «Залатое пяро Русі» (уладальнік прэміі — сертыфікат адпаведнасці № 262, узнагароджаны залатым знакам і ганаровым званнем «Залатое пяро Русі») за высокае мастацкае майстэрства апавядання «На мяжы» (2023)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч БіяграфіяУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч ТворчасцьУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч ПрызнаннеУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч ЗноскіУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч ЛітаратураУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч СпасылкіУладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч196730 жніўняВятчын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кастусь ЖукAP$ENT1999 год у гісторыі камп’ютарных гульняўМарыя АнтуанетаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДаг СульстадМанаграфіяАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКот ІкБеларускі алфавітІван МележСтаніслаў Аляксандравіч ПрыбытакВянок (зборнік)Вавёрка звычайнаяПатрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)Эфект ПокельсаЛазанкіЧабор звычайныЗнак бядыПатрыятызмАлімпійскі камітэт ШвецыіЧасціны мовыХрысціянстваВасіль ЗуёнакСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАндрэй ПачобутПравы ЛГБТ у ЛітвеВожык (часопіс)Аляксандр Іванавіч БельскіБелы буселМесны склонДзеепрыслоўеГаспадарчыя заняткі беларусаўМашэкаХерстскі ўніверсітэтЗоль1998 год у гісторыі кіноКнігаўкаТочка BYЯн КлімоўскіBingКратонМочапалавая сістэмаСексАпавяданнеАдвакатАлесь АдамовічАлена Сямёнаўна ВасілевічМастацкая літаратураУладзімір Мінавіч МазгоПеніс чалавекаІван Іванавіч НасовічLand RoverБраткі17 красавікаІгар Міхайлавіч ПракаповічСекс без пранікненняДрыгавічыКультура беларускіх зямель у IX — сярэдзіне XIII стагоддзяЭлектралітКанскі кінафестываль 1990Яндэкс.КартыДзеяслоў (часопіс)Вітаўт Міхайлавіч МартыненкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ЧалавекМаа ЦзэдунПярсцяначкаЯндэксКаласы пад сярпом тваімБуры мядзведзьКастусь КаліноўскіКахановаБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Спіс беларускіх імёнПарнаграфіяМезонТалачын🡆 More