Трыумфальная Арка Ціта

Трыумфальная арка Ціта (італ.: Arco di Tito) — аднапралётная арка, размешчаная на старажытнай Свяшчэннай дарозе (Via Sacra) на паўднёвым усходзе ад Рымскага форума.

Пабудавана Даміцыянам неўзабаве пасля смерці Ціта ў 81 годзе н.э. у памяць пра ўзяцце Іерусаліма ў 70 годзе н.э. Паслужыла мадэллю для шматлікіх трыумфальных арак Новага часу.

Славутасць
Трыумфальная арка Ціта
лац.: Arcus Titi
Трыумфальная арка Ціта
Трыумфальная арка Ціта
HGЯO
Краіна Трыумфальная Арка Ціта Італія
Горад Рым
Скульптар невядома
Дата заснавання 82
Дата пабудовы 81 год
Сайт parcocolosseo.it/mirabil…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Існавала таксама іншая, трохпралётная арка Ціта, узведзеная Сенатам у 81 годзе н.э. на ўсходнім ускрайку іпадрома Цыркус Максімус.

Апісанне

Трыумфальная Арка Ціта 
Ціт Флавій Веспасіян на квадрызе падчас трыумфу
Трыумфальная Арка Ціта 
Шэсце з трафеямі

Вышыня манумента складае 15,4 м, шырыня 13,5 м, глыбіня пралёта 4,75 м, шырыня пралёта — 5,33 м. Пабудаваны з пентэльского мармуру, які здабываецца ў Атыцы.

Паўкалоны, якімі дэкаравана арка, з’яўляюцца першым вядомым прыкладам кампазітнага ордара. У вуглах каля пралёта аркі высечаны чатыры крылатыя Вікторыі. Унутры пралёта знаходзяцца два барэльефы: шэсце з трафеямі, захопленымі ў Іерусаліме (асабліва вылучаецца менора), і імператар Ціт, які кіруе квадрыгай. Статуя Ціта на квадрызе таксама знаходзілася на вяршыні аркі, аднак да нашых дзён не захавалася. На сафіце знаходзіцца барэльеф з выявай апафеозу (здабыцця боскай сутнасці) імператара.

Рэстаўрацыя

Трыумфальная Арка Ціта 
Карціна Каналета (Бернарда Белота), на якой адлюстраваны стан аркі ў 1744

У 1821 годзе пры Папе Піі VII Джузэпэ Валадзье правёў рэстаўрацыю аркі Ціта. Арка ў Сярэднявеччы была ўключана ў крапасную пабудову, прычым значная частка аркі ўжо да гэтага часу была знішчана. Валадзье разабраў познія муры, выявіўшы ўсе рэшткі антычнага перыяду, па якіх яму ўдалося дакладна рэканструяваць першапачатковы выгляд помніка. Гэту рэканструкцыю ён увасобіў у натуры, але пры гэтым для вылучэння сапраўдных частак пабудовы ўсе новыя ўключэнні былі пазначаны двума спосабамі. Па-першае, яны выкананы не з мармуру, як было раней, а з траверціну. Па-другое, рэстаўрацыйным дадаткам нададзены характар некаторага спрашчэння: фусты калон не маюць канелюр, а карнізныя профілі пазбаўлены парэзкі.

Прысвячэнні

Трыумфальная Арка Ціта 
Пасвячальны надпіс

Пасвячальны надпіс на атыку абвяшчае:

      SENATVS
      POPVLVSQVE·ROMANVS
      DIVO·TITO·DIVI·VESPASIANI·F(ILIO)
      VESPASIANO·AVGVSTO

«Сенат і грамадзяне Рыма (прысвячаюць або ўзвялі гэту арку) боскаму Ціту Веспасіяну Аўгусту, сыну боскага Веспасіяна»

На іншым боку ад старажытнага прысвячэння Пій VII напісаў новае:

      INSIGNE · RELIGIONIS · ATQVE · ARTIS · MONVMENTVM
      VETVSTATE · FATISCENS
      PIVS · SEPTIMVS · PONTIFEX · MAX(IMVS)
      NOVIS · OPERIBVS · PRISCVM · EXEMPLAR · IMITANTIBVS
      FVLCIRI · SERVARIQVE · IVSSIT
      ANNO · SACRI · PRINCIPATVS · EIVS · XXIIII

«Гэты манумент, выдатны з пазіцый як веры, так і мастацтва, атрухлеў з часам. Пій VII, вялікі пантыфік, новымі працамі па старажытных узорах загадаў умацаваць і захаваць яго. У год Свяшчэннага кіравання 24-ы»

Зноскі

  • Подъяпольский С. С. и др. Реставрация памятников архитектуры / С. С. Подъяпольский, Г. Б. Бессонов, Л. А. Беляев. — Изд. 2-е. — М.: Стройиздат, 2001. — 288 с. — ISBN 5-274-02240-5 (в пер.)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Трыумфальная арка Ціта, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Трыумфальная Арка Ціта АпісаннеТрыумфальная Арка Ціта РэстаўрацыяТрыумфальная Арка Ціта ПрысвячэнніТрыумфальная Арка Ціта СпасылкіТрыумфальная Арка Ціта7081Via SacraІтальянская моваДаміцыянРымскі форумСвяшчэнная дарогаТрыумфальная аркаЦіт Флавій Веспасіян

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Адольф ГітлерАлесь Мікалаевіч КарлюкевічГенадзь Аляксеевіч ГапановічМаксім ЛужанінПапараць-кветкаРэкі і каналы БеларусіПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Алесь КажадубДзятлаваStudia BiałorutenistyczneКастусь КаліноўскіПрыслоўеЗапазычаныя словыАлесь ЖукРасліныФердынанд РушчыцНёманЛаўрэнцій Іванавіч Зізаній21 красавікаКасцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)Пётр Ільіч КлімукЖылінскія (род)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіБелы буселБеларускі нацыянальны касцюмЗямля пад белымі крыламіРыхэй СаноМемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года (Лявонпаль)Марк ШагалСпіс газет БеларусіЯн ЧачотБеларускі алфавітТарашкевіцаАмстэрдамМялецій СматрыцкіРаіса Андрэеўна БаравіковаПрамысловасцьУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)С-75ТалкачоваСпіс водарасцей БеларусіКафляMacrobiotus sottileiКаралеўскае літаратурнае таварыстваАртур ВольскіМінскае капішчаІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіМар’ян ДуксаЎНовая ШвецыяБайкаКалядыСпіс памерлых у 2024 годзеБуйніцкае полеЖэўжык (персанаж)Ніўкі (Пухавіцкі раён)Ігар Міхайлавіч ПракаповічДукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школаШвецыяViva BraslavБіяграфіяГарбатаЗлучаныя Штаты АмерыкіСабакі Эўропы (раман)Мы выйдзем шчыльнымі радаміПольская моваВіктар Аляксандравіч ЛукашэнкаЯўгенія ЯнішчыцЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьКрычаўВацлаў Пянткоўскі🡆 More