Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша

Злучаныя Штаты Амерыкі — федэратыўная рэспубліка, якая складаецца з 50 штатаў, федэральнай акругі (дзе размяшчаецца горад Вашынгтон і нацыянальны ўрад краіны), пяці асноўных тэрыторый і іншых уладанняў.

48 сумежных штатаў і акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі (таксама мяжуе з Канадай), а палажэнне Гавайскіх астравоў уяўляе сабой архіпелаг у Ціхім акіяне. Тэрыторыі, кантралюемыя Злучанымі Штатамі займаюць месцы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры.

Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша

Штаты з’яўляюцца асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі дзяржавы, а таксама валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і правамі, якія замацаваны ў Канстытуцыі ЗША, такіх як рэгуляванне ўнутрыдзяржаўнага гандлю, ход выбараў[en], стварэнне мясцовых органаў улады[en], а таксама пытанні аб ратыфікацыі паправак да канстытуцыі[en]. Кожны штат мае сваю ўласную канстытуцыю[en], заснаваную на рэспубліканскіх прынцыпах[en], і ўрад, які складаецца з трох галін: выканаўчай[en], заканадаўчай[en] і судовай[en]. Усе штаты і іх жыхары прадстаўлены ў федэральным Кангрэсе, двухпалатнаму заканадаўчаму органу, які складаецца з Сената і Палаты Прадстаўнікоў. Кожны штат прадстаўлены двума сенатарамі, а прадстаўнікі размяркоўваюцца[en] паміж штатамі прапарцыйна паводле апошняга канстытуцыйна замацаванага дзесяцігадовага перапісу. Акрамя таго, кожны штат уплывае на колькасць выбаршчыкаў, якія галасуюць у Калегіі выбаршчыкаў, органе, які абірае прэзідэнта ЗША: гэтая колькасць эквівалентна колькасць прадстаўнікоў і сенатараў Кангрэса ад штата. Артыкул IV[en], раздзел 3, пункт 1 канстытуцыі гарантуе Кангрэсу права прымаць[en] новыя штаты ў Саюз. З моманту стварэння Злучаных Штатаў у 1776 годзе колькасць штатаў павялічылася з першапачатковых 13 да 50. Кожны новы штат атрымлівае роўныя[en] з існуючымі штатамі правы.

У адпаведнасці з артыкулам I[en], раздзелам 8[en] канстытуцыі, Кангрэс ажыццяўляе «выключную юрысдыкцыю» над федэральнай акругай, якая не з’яўляецца часткай якога-небудзь штата. Да прыняцця Закона аб мясцовым самакіраванні акругі Калумбія[en] ў 1973 годзе, які надаў пэўныя паўнамоцтвы абраным мэру[en] і савету[en], акруга не мела выбарнага мясцовага самакіравання. Тым не менш, Кангрэс захоўвае за сабой права пераглядаць і адмяняць законы, прынятыя саветам, і ўмешвацца ў мясцовыя справы. Паколькі акруга не з’яўляецца штатам, яна не мае прадстаўніцтва[en] ў Сенаце. Тым не менш, з 1971 года яго жыхары былі прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў дэлегатам[en] без права голасу. Акрамя таго, пачынаючы з 1961 года, пасля ратыфікацыі 23-й папраўкі, акруга набыла права абіраць трох выбаршчыкаў для галасавання ў калегіі.

У дадатак да 50 штатаў і федэральнай акругі Злучаныя Штаты валодаюць яшчэ 14 тэрыторыямі. Пяць з іх (Амерыканскае Самоа, Амерыканскія Віргінскія астравы, Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы і Пуэрта-Рыка) маюць пастаяннае неваенізаванаяе насельніцтва, а астатнія дзевяць (Знешнія малыя астравы ЗША[en]) з’яўляюцца ненаселенымі. За выключэннем вострава Наваса, Пуэрта-Рыка і Амерыканскіх Віргінскіх астравоў, якія знаходзяцца ў Карыбскім моры, усе тэрыторыі знаходзяцца ў Ціхім акіяне. Атол Пальміра лічыцца ўключанай тэрыторыяй, гэта значыць, што ён у поўнай меры выкарыстоўвае канстытуцыю; іншыя тэрыторыя з’яўляюцца няўключанымі[en], і там не прымяняецца паўнавартасная канстытуцыя. Дзесяць тэрыторый (Знешнія малыя астравы ЗША і Амерыканскае Самоа) лічацца неарганізаванымі[en], бо не маюць Арганічнага закона, прынятага Кангрэсам; астатнія чатыры тэрыторыі з’яўляюцца арганізаванымі. У дадатак да наяўнасці тэрытарыяльных заканадаўчых органаў і губернатараў кожная з пяці населеных тэрыторый мае абмежаваную аўтаномію, але жыхары не маюць права галасаваць на федэральных выбарах.

Каліфорнія з’яўляецца самым густанаселеным штатам з 39,144,818 жыхарамі (паводле ацэнак 2015 года), а Ваёмінг найменш густанаселеным з 586,107 жыхарамі. Акруга Калумбія мае 672,228 жыхароў (паводле ацэнак 2015 года), што больш чым насельніцтва двух найменш густанаселеных штатаў (Ваёмінга і Вермонта). Самым вялікім штатам па плошчы з’яўляецца Аляска, якая ахоплівае 1,723,337км², а самым маленькім — Род-Айленд з плошчай у 4,002км². Першым штатам, які ратыфікаваў дзеючую канстытуцыю стаў Дэлавэр, які зрабіў гэта 7 снежня 1787 года, а найноўшым штатам з’яўляюцца Гавайскія астравы, прынятыя ў Саюз 21 жніўня 1959 года. Самай вялікай тэрыторыяй, як паводле насельніцтва так і паводле памеру, з’яўляецца Пуэрта-Рыка з насельніцтвам у 3,725,789 (паводле перапісу 2010 года[en]) і агульнай плошчай у 13,792км².

Штаты

Штат Абр. Сталіца Найбуйнейшы горад Стаў штатам Насельніцтва
(ацэнка 2015)
Агульная плошча ў км² (міл²) Плошча сушы ў км² (міл²) Плошча вады ў км² (міл²) Выбарчыя акругі
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Агая OH Калумбус 1 сакавіка 1803 11,613,423 116,099 (44,826) 105,830 (40,861) 10,269 (3,965) 16
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Аёва IA Дэ-Мойн 28 снежня 1846 3,123,899 145,746 (56,273) 144,669 (55,857) 1,077 (416) 4
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Айдаха ID Бойсэ 3 ліпеня 1890 1,654,930 216,443 (83,569) 214,044 (82,643) 2,398 (926) 2
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Аклахома OK Аклахома-Сіці 16 лістапада 1907 3,911,338 181,038 (69,899) 177,660 (68,595) 3,377 (1,304) 5
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Алабама AL Мантгомеры Бірмінгем 14 снежня 1819 4,858,979 135,767 (52,420) 131,170 (50,645) 4,597 (1,775) 7
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Аляска AK Джуна Анкарыдж 3 студзеня 1959 738,432 1,723,337 (665,384) 1,477,950 (570,641) 245,383 (94,743) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Арканзас AR Літл-Рок 15 чэрвеня 1836 2,978,204 137,733 (53,179) 134,770 (52,035) 2,960 (1,143) 4
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Арызона AZ Фінікс 14 лютага 1912 6,828,065 295,233 (113,990) 294,207 (113,594) 1,026 (396) 9
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Арэгон OR Сейлем Портленд 14 лютага 1859 4,028,977 254,800 (98,379) 248,608 (95,988) 6,193 (2,391) 5
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Ваёмінг WY Шаен 10 ліпеня 1890 586,107 253,335 (97,813) 251,470 (97,093) 1,865 (720) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Вашынгтон WA Алімпія Сіэтл 11 лістапада 1889 7,170,351 184,661 (71,298) 172,120 (66,456) 12,541 (4,842) 10
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Вермонт VT Мантпіліер Берлінгтан 4 сакавіка 1791 626,042 24,905 (9,616) 23,872 (9,217) 1,036 (400) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Вірджынія VA Рычманд Вірджынія-Біч 25 чэрвеня 1788 8,382,993 110,787 (42,775) 102,279 (39,490) 8,508 (3,285) 11
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Вісконсін WI Мадысан Мілуокі 29 мая 1848 5,771,337 169,634 (65,496) 140,269 (54,158) 29,368 (11,339) 8
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Гаваі HI Ганалулу 21 жніўня 1959 1,431,603 28,314 (10,932) 16,635 (6,423) 11,678 (4,509) 2
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Джорджыя GA Атланта 2 студзеня 1788 10,214,860 153,910 (59,425) 148,958 (57,513) 4,950 (1,912) 14
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Дэлавэр DE Довер Уілмінгтан 7 снежня 1787 945,934 6,446 (2,489) 5,048 (1,949) 1,399 (540) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Заходняя Віргінія WV Чарлстан 20 чэрвеня 1863 1,844,128 62,755 (24,230) 62,258 (24,038) 497 (192) 3
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Ілінойс IL Спрынгфілд Чыкага 3 снежня 1818 12,859,995 149,997 (57,914) 143,794 (55,519) 6,203 (2,395) 18
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Індыяна IN Індыянапаліс 11 снежня 1816 6,619,680 94,327 (36,420) 92,789 (35,826) 1,536 (593) 9
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Каларада CO Дэнвер 1 жніўня 1876 5,456,574 269,602 (104,094) 268,432 (103,642) 1,171 (452) 7
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Каліфорнія CA Сакрамента Лос-Анджэлес 9 верасня 1850 39,144,818 423,968 (163,695) 403,466 (155,779) 20,502 (7,916) 53
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Канектыкут CT Хартфард Брыджпарт 9 студзеня 1788 3,590,886 14,356 (5,543) 12,541 (4,842) 1,816 (701) 5
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Канзас KS Топіка Уічыта 29 студзеня 1861 2,911,641 213,099 (82,278) 211,755 (81,759) 1,347 (520) 4
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Кентукі KY Франкфарт Луісвіл 1 чэрвеня 1792 4,425,092 104,656 (40,408) 102,268 (39,486) 2,385 (921) 6
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Луізіяна LA Батан-Руж Новы Арлеан 30 красавіка 1812 4,670,724 135,658 (52,378) 111,898 (43,204) 23,761 (9,174) 6
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Мантана MT Хелена Білінгс 8 лістапада 1889 1,032,949 380,832 (147,040) 376,962 (145,546) 3,869 (1,494) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Масачусетс MA Бостан 6 лютага 1788 6,794,422 27,335 (10,554) 20,202 (7,800) 7,133 (2,754) 9
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Мінесота MN Сент-Пол Мінеапаліс 11 мая 1858 5,489,594 225,163 (86,936) 206,233 (79,627) 18,930 (7,309) 8
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Місісіпі MS Джэксан 10 снежня 1817 2,992,333 125,438 (48,432) 121,530 (46,923) 3,908 (1,509) 4
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Місуры MO Джэферсан-Сіці Канзас-Сіці 10 жніўня 1821 6,083,672 180,540 (69,707) 178,041 (68,742) 2,499 (965) 8
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Мічыган MI Лансінг Дэтройт 26 студзеня 1837 9,922,576 250,488 (96,714) 146,435 (56,539) 104,053 (40,175) 14
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Мэн ME Агаста Портленд 15 сакавіка 1820 1,329,328 91,634 (35,380) 79,883 (30,843) 11,751 (4,537) 2
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Мэрыленд MD Анапаліс Балтымар 28 красавіка 1788 6,006,401 32,131 (12,406) 25,141 (9,707) 6,990 (2,699) 8
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Небраска NE Лінкальн Омаха 1 сакавіка 1867 1,896,190 200,330 (77,348) 198,973 (76,824) 1,357 (524) 3
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Невада NV Карсан-Сіці Лас-Вегас 31 кастрычніка 1864 2,890,845 286,380 (110,572) 284,331 (109,781) 2,049 (791) 4
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Нью-Гэмпшыр NH Канкорд Манчэстэр 21 чэрвеня 1788 1,330,608 24,214 (9,349) 23,188 (8,953) 1,028 (397) 2
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Нью-Джэрсі NJ Трэнтан Ньюарк 18 снежня 1787 8,958,013 22,592 (8,723) 19,047 (7,354) 3,543 (1,368) 12
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Нью-Ёрк NY Олбані Нью-Ёрк 26 ліпеня 1788 19,795,791 141,297 (54,555) 122,056 (47,126) 19,241 (7,429) 27
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Нью-Мексіка NM Санта-Фэ Албукерке 6 студзеня 1912 2,085,109 314,917 (121,590) 314,160 (121,298) 756 (292) 3
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Паўднёвая Дакота SD Пір Су-Фолс 2 лістапада 1889 858,469 199,730 (77,116) 196,350 (75,811) 3,380 (1,305) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Паўднёвая Караліна SC Калумбія 23 мая 1788 4,896,146 82,931 (32,020) 77,858 (30,061) 5,076 (1,960) 7
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Паўночная Дакота ND Бісмарк Фарга 2 лістапада 1889 756,927 183,107 (70,698) 178,712 (69,001) 4,398 (1,698) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Паўночная Караліна NC Ролі Шарлат 21 лістапада 1789 10,042,802 139,391 (53,819) 125,920 (48,618) 13,471 (5,201) 13
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Пенсільванія PA Гарысберг Філадэльфія 12 снежня 1787 12,802,503 119,279 (46,054) 115,884 (44,743) 3,398 (1,312) 18
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Род-Айленд RI Провідэнс 29 мая 1790 1,056,298 4,002 (1,545) 2,678 (1,034) 1,320 (511) 2
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Тэнесі TN Нашвіл Мемфіс 1 чэрвеня 1796 6,600,299 109,152 (42,144) 106,798 (41,235) 2,354 (909) 9
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Тэхас TX Остын Х’юстан 29 снежня 1845 27,469,114 695,660 (268,596) 676,588 (261,232) 19,075 (7,365) 36
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Фларыда FL Талахасі Джэксанвіл 3 сакавіка 1845 20,271,272 170,312 (65,758) 138,888 (53,625) 31,424 (12,133) 27
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Юта UT Солт-Лэйк-Сіці 4 студзеня 1896 2,995,919 219,882 (84,897) 212,819 (82,170) 7,063 (2,727) 4

Федэральная акруга

Назва Абр. Дата стварэння Насельніцтва
(ацэнка 2015)
Агульная плошча ў км² (міл²) Плошча сушы ў км² (міл²) Плошча вады ў км² (міл²) Выбарчыя акругі
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Калумбія DC 16 ліпеня 1790 672,228 176 (68) 158 (61) 18 (7) 1

Тэрыторыі

Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша 
Карта, якая дэманструе размяшчэнне ўсіх тэрыторый, кантралюемых Злучанымі Штатамі. ЗША адзначаны сінім колерам, населеныя тэрыторыі — зялёным коолерам, а ненаселеныя тэрыторыі — аранжавым колерам.

Населеныя тэрыторыі

Тэрыторыя Абр. Сталіца Атрымана Тэрытарыяльны статус Насельніцтва (2010) Агульная плошча ў км² (міл²) Плошча сушы ў км² (міл²) Плошча вады ў км² (міл²) Выбарчыя акругі
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Амерыканскае Самоа AS Пага-Пага 1900 Няўключаная, неарганізаваная 55,519 1,505 (581) 197 (76) 1,308 (505) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Амерыканскія Віргінскія астравы VI Шарлота-Амалія 1917 Няўключаная, неарганізаваная 106,405 1,898 (733) 347 (134) 1,551 (599) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Гуам GU Аганья 1899 Няўключаная, неарганізаваная 159,358 1,479 (571) 544 (210) 935 (361) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Паўночныя Марыянскія астравы MP Сайпан 1986 Няўключаная, неарганізаваная 53,883 5,118 (1,976) 471 (182) 4,644 (1,793) 1
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Пуэрта-Рыка PR Сан-Хуан 1899 Няўключаная, неарганізаваная 3,725,789 13,792 (5,325) 8,868 (3,424) 4,924 (1,901) 1

Ненаселеныя тэрыторыі

Тэрыторыя Атрымана Тэрытарыяльны статус Плошча сушы ў км² (міл²)
Востраў Бэйкер 1856 Няўключаная, неарганізаваная 2.3 (0.9)
Востраў Джарвіс 1856 Няўключаная, неарганізаваная 5.7 (2.2)
Атол Джонстан 1859 Няўключаная, неарганізаваная 2.6 (1)
Рыф Кінгмэн 1860 Няўключаная, неарганізаваная 0.03 (0.01)
Атол Мідуэй 1867 Няўключаная, неарганізаваная 7.8 (3)
Востраў Наваса 1858 Няўключаная, неарганізаваная 7.8 (3)
Атол Пальміра 1898 Уключаная, неарганізаваная 3.9 (1.5)
Востраў Уэйк 1899 Няўключаная, неарганізаваная 6.5 (2.5)
Востраў Хоўленд 1858 Няўключаная, неарганізаваная 1.6 (0.6)

Спрэчныя тэрыторыі

Тэрыторыя Атрымана Тэрытарыяльны статус Насельніцтва Плошча ў км² (міл²) Пад кіраваннем Таксама прэтэндуюць
Востраў Баха-Нуэва 1869 Няўключаная, неарганізаваная
(Спрэчны суверэнітэт)
0 145 (56) Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Калумбія Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Ямайка
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Нікарагуа
Востраў Серанілья 1880 Няўключаная, неарганізаваная
(Спрэчны суверэнітэт)
0 1,200 (463) Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Калумбія Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Гандурас
Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша  Нікарагуа

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Спіс штатаў і тэрыторый ЗША, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Спіс Штатаў І Тэрыторый Зша ШтатыСпіс Штатаў І Тэрыторый Зша Федэральная акругаСпіс Штатаў І Тэрыторый Зша ТэрыторыіСпіс Штатаў І Тэрыторый Зша ЗаўвагіСпіс Штатаў І Тэрыторый Зша КрыніцыСпіс Штатаў І Тэрыторый Зша СпасылкіСпіс Штатаў І Тэрыторый Зшаen:United States Minor Outlying IslandsАляскаАрхіпелагВашынгтонГавайскія астравыЗлучаныя Штаты АмерыкіКанадаКантынентальныя штатыКарыбскае мораМексікаПаўночная АмерыкаСталічная тэрыторыяТэрыторыі ЗШАФедэратыўная рэспублікаЦіхі акіянШтаты ЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ФінляндыяМасавыя хваляванні ў Кішынёве (2009)МармоныНямецкамоўная супольнасць БельгііШтучны інтэлектСвабодныя матэрыялы.tgВялікая КалумбіяВагінальны сексПубліцыстычны стыльПрэзідэнт БразілііБрэст (Францыя)Сан-СебасцьянФумаролаАнтон ЛуцкевічІосіф Вісарыёнавіч СталінУроцлаўскі ўніверсітэтДругая кангалезская вайнаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеВікіЛявон ВольскіЖыццё іншыхДвухпарнаногіяВойны Расіі з Рэччу ПаспалітайБеларуская краёвая абаронаВайнона РайдэрНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМікола БайкоўМексікаАмонімААрнольд ШварцэнэгерБаранчык ШонLinuxДзеепрыслоўеАлесь Паплаўскі2015Печы (Барысаў)Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРНовая зямля (паэма)BingXПаскаральнік зараджаных часціцФрэд АстэрІван ШамякінГонтаБондарстваВялікдзеньThe TimesПатрык ДэверHromadske.TVПрыз журы (Канскі кінафестываль)ІзмірКамера-абскураАнтоніа БандэрасІдзі і глядзіД-бітКрыж Ефрасінні ПолацкайАркадзь КуляшоўБуры мядзведзьГрамадская арганізацыяФізічная геаграфіяЧынуа АчэбэНідэрландыКалоідная хіміяНэцкеПалавы актФранцыяКанзаскі ўніверсітэтПатсдамБеларуская літаратураXboxКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіГульнявая прыстаўка🡆 More