Спіс Часціц: спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Гэта спіс часціц у фізіцы элементарных часціц, які ўключае не толькі адкрытыя, але і гіпатэтычныя элементарныя часціцы, а таксама састаўныя часціцы, што складаюцца з элементарных часціц.

Элементарныя часціцы

Элементарная часціца — гэта часціца без унутранай структуры, г. зн. не змяшчае іншых часціц. Элементарныя часціцы — фундаментальныя аб'екты квантавай тэорыі поля. Яны могуць быць класіфікаваны па спіну: ферміёны маюць напаўцэлы спін, а базоны — цэлы спін.

Стандартная мадэль

Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц — тэорыя, якая апісвае ўласцівасці і ўзаемадзеянні элементарных часціц. Усе часціцы, што прадказваюцца Стандартнай мадэллю, за выняткам гіпатэтычных, былі эксперыментальна выяўлены. Усяго мадэль апісвае 61 часціцу.

Ферміёны

Ферміёны маюць паўцэлы спін; для ўсіх вядомых элементарных ферміёнаў ён роўны ½. Кожны ферміён мае сваю ўласную антычасціцу. Ферміёны з'яўляюцца базавымі цаглінкамі ўсёй матэрыі. Яны класіфікуюцца па сваім удзеле ў моцным узаемадзеянні. Згодна Стандартнай мадэлі, існуе 12 водараў элементарных ферміёнаў: шэсць кваркаў і шэсць лептонаў.

Пакаленне Кваркі з зарадам (+23)e Кваркі з зарадам (−13)e
Назва/ водар кварка/ антыкварка Сімвал кварка/ антыкварка Маса (МэВ) Назва/ водар кварка/ антыкварка Сімвал кварка/ антыкварка Маса (МэВ)
1 u-кварк (up-кварк) / анты-u-кварк Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  ад 1,5 да 3 d-кварк (down-кварк) / анты-d-кварк Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  4,79±0,07
2 c-кварк (charm-кварк) / анты-c-кварк Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  1250 ± 90 s-кварк (strange-кварк) / анты-s-кварк Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  95 ± 25
3 t-кварк (top-кварк) / анты-t-кварк Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  174 200 ± 3300 b-кварк (bottom-кварк) / анты-b-кварк Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  4200 ± 70

Ва ўсіх кваркаў ёсць таксама электрычны зарад, кратны 13 элементарнага зарада. У кожным пакаленні адзін кварк мае электрычны зарад +23 (гэта u-, c- і t-кваркі) і адзін — зарад -13 (d-, s- і b-кваркі); у антыкваркаў зарады процілеглыя па знаку. Апроч моцнага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння, кваркі бяруць удзел у слабым узаемадзеянні.

  • Лептоны не бяруць удзел у моцным узаемадзеянні. Іх антычасціцы — антылептоны (антычасціца электрона завецца пазітрон па гістарычных прычынах). Існуюць лептоны шасці водараў:
Пакаленне Зараджаны лептон / антычасціца Нейтрына / антынейтрыно
Назва Сімвал Электрычны зарад (e) Маса (МэВ) Назва Сімвал Электрычны зарад (e) Маса (МэВ)
1 Электрон / Пазітрон Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  −1 / +1 0,511 Электроннае нейтрына / Электроннае антынейтрына Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  0 < 0,0000022
2 Мюон Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  −1 / +1 105,66 Мюоннае нейтрына / Мюоннае антынейтрына Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  0 < 0,17
3 Тау-лептон Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  −1 / +1 1776,99 Тау-нейтрына / тау-антынейтрыно Спіс Часціц: Элементарныя часціцы, Спасылкі  0 < 15,5

Масы нейтрына ≠0 (гэта пацвярджаецца існаваннем нейтрынных асцыляцый), але гэтак малыя, што не былі вымераны непасрэдна на 2016 год.

Базоны

Базоны маюць цэлалікавыя спіны. Фундаментальныя сілы прыроды пераносяцца калібравальнымі базонамі, а маса, паводле тэорыі, ствараецца базонамі Хігса. Паводле Стандартнай мадэлі, элементарнымі базонамі з'яўляюцца наступныя часціцы:

Назва Зарад (e) Спін Маса (ГэВ) Пераноснае ўзаемадзеянне
Фатон 0 1 0 Электрамагнітнае ўзаемадзеянне
W± ±1 1 80,4 Слабае ўзаемадзеянне
Z0 0 1 91,2 Слабае ўзаемадзеянне
Глюон 0 1 0 Моцнае ўзаемадзеянне
Базон Хігса 0 0 ≈125 Поле Хігса

Базон Хігса, ці хігсон. У механізме Хігса Стандартнай мадэлі масіўны хігсаўскі базон ствараецца з-за спантаннага парушэння сіметрыі поля Хігса. Уласцівыя элементарным часціцам масы (у прыватнасці, вялікія масы W±- і Z0-базонаў) могуць быць растлумачаны іх узаемадзеяннямі з гэтым полем. Многія фізікі чакаюць адкрыцця базона Хігса на Вялікім адронным калайдары (англ.: Large Hadron Collider, LHC) — паскаральніку зараджаных часціц, які пабудаваны ў CERN і запушчаны ў верасні 2008 года. Звесткі пра знаходжанне часціцы, падобнай на базон Хігса, ужо былі абнародаваны, аднак, у наш час ідзе праверка дадзеных і вызначэнне ўласцівасцей знойдзенай часціцы.

Гіпатэтычныя часціцы

Суперсіметрычныя тэорыі, што пашыраюць Стандартную мадэль, прадказваюць існаванне новых часціц (суперсіметрычных партнёраў часціц Стандартнай мадэлі), але ніводная з іх не была эксперыментальна пацверджана (на чэрвень 2009 года).

  • Нейтраліна  (руск.) (спін — ½) — суперпазіцыя  (руск.) суперпартнёраў некалькіх нейтральных часціц Стандартнай мадэлі. Гэта вядучы кандыдат на асноўны складнік цёмнай матэрыі. Партнёры зараджаных (англ.: charged) базонаў завуцца чарджына  (руск.) (англ.: chargino).
  • Фаціна  (англ.) (спін — ½) — суперпартнёр фатона.
  • Гравіціна  (англ.) (спін — ³⁄2) — суперпартнёр гравітона ў тэорыях супергравітацыі.
  • Слептоны  (руск.) і Скваркі  (руск.) (спін — 0) — суперсіметрычныя партнёры ферміёнаў Стандартнай мадэлі. С-топ кварк (Stop) (суперпартнёр top-кварка) меркавана павінен мець адносна маленькую масу, у звязку з гэтым яго пошукі вядуцца асабліва актыўна.
  • Сямейства гейджына  (англ.), суперпартнёраў калібравальных базонаў (глюіна  (англ.) — суперпартнёр глюёна, ві́на — суперпартнёр W-базона, бі́на — суперпартнёр калібравальнага базона, што адпавядае слабому гіперзараду, зі́на — суперпартнёр Z-базона).
  • Хігсіна  (англ.) — суперпартнёр базона Хігса.

Крыніцы

Спасылкі

  • S. Eidelman; et al. (2004). "Review of Particle Physics". Physics Letters B. 592: 1. (На сайте Particle Data Group находится регулярно обновляемая электронная версия этого обзора свойств частиц.)
  • Joseph F. Alward, Elementary Particles Архівавана 15 верасня 2005., Department of Physics, University of the Pacific
  • Elementary particles Архівавана 2 лістапада 2005., The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. 2001.

Tags:

Спіс Часціц Элементарныя часціцыСпіс Часціц СпасылкіСпіс ЧасціцФізіка элементарных часціцЭлементарная часціца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Яўхім Фёдаравіч КарскіПолацкае княстваСекс без пранікненняБаранаПаўночная КарэяЛітаратураЖаўнаПітэр ФондаСтаніслаў Віктаравіч ВалодзькаІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіЛітаратурныя жанрыКунтушовы стройІорн ЛандэПурпурны колерДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАнатоль ВярцінскіАлесь БадакПрамысловасць БеларусіБалтыйскае мораКрэўскі замакЧорны буселПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Лоўрэнс Аравійскі (фільм)Пятро ВасючэнкаСуніцыГарлачык белыВысакародны алень у Беларусі1998 год у гісторыі кіноМужыцкая праўдаРысь звычайнаяВіктар КарамазаўMetro-Goldwyn-MayerФрыцьёф НансенКапялюшПаэтТадэвуш КасцюшкаБеларускі лемантар, або першая навука чытанняЛотаць балотнаяПеніс чалавекаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПаветранае суднаКазекаБелы легіёнКастусь ЖукЛебядовыя (сямейства)Полымя (часопіс)Харыет БакерПавел Аляксандравіч ХарланчукМы, беларусыКаскадныя табліцы стыляўБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіЗайменнікУсход АФКЗямля пад белымі крыламіРасійская імперыяКанскі кінафестываль 1998Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьАлесь Марціновіч120-я зенітна-ракетная брыгадаКасцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда)Зубр у БеларусіЯнка МаўрПаўднёваамерыканская дрэдноўтная гонкаПлошча Рэспублікі (станцыя метро)Сэрца на далоніАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКелі КларксанХерстскі ўніверсітэтЭйвінд ЮнсанМікалай Фёдаравіч ЖлобаСпіс вуліц МінскаШахматыВольга Славаміраўна БондараваПалаткаІгнацій ДарэціСімвалLAPV Enok🡆 More