Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм, помнік архітэктуры.
Размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове 18 стагоддзя з дрэва.
Праваслаўная царква | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Смальяны |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 2-я пал. 18 ст. |
Матэрыял | драўніна |
| |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1930-х гадах будынак быў адабраны ў Царквы і ў ім працаваў спіртзавод.
Помнік народнага дойлідства стылю барока. Манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам, другі — 4-гранны аб'ём, завершаны па гранях трохвугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада дзвюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі, трэці — 8-гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.
У інтэр'еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццем падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана пакрыты размалёўкай «Дванаццаць апосталаў» (18 ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец 18 ст.), «Каранаванне Маці Божай» (18 ст.), «Укрыжаванне» (19 ст.), «Святы Мікалай» (1851), «Тайная вячэра» (1-я палавіна 19 ст.). Напрастольны крыж 1-й палавіны 19 ст.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Спаса-Праабражэнская царква (Смальяны), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.