Слуцкі Пояс

Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты.

Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі, дзе іх ткалі на мануфактуры шаўковых паясоў. Павязваліся паверх кунтуша (пояс складваўся ўдвая на ўсёй даўжыні). Пояс лічыўся прыкметай высакароднага паходжання і яго наяўнасць паказвала на дабрабыт уладальніка, паясы мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.

Слуцкі Пояс
Слуцкі пояс з «вазонамі»
Слуцкі Пояс
Слуцкі пояс і Трэці Літоўскі Статут

Паясы, падобныя да слуцкіх, выраблялі таксама ў Гродне, Нясвіжы, Ружанах, Кракаве, Ліпкаве і Кабылках пад Варшавай, а таксама ў Францыі.

Тэхналогіі ткацтва, якія выкарыстоўваліся пры вытворчасці слуцкіх паясоў, цяпер страчаны.

Гісторыя

Слуцкі Пояс 
Надпіс кірыліцай «ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ» на шляхецкім слуцкім поясе (Вялікае Княства Літоўскае, 1780-ыя гг.)

Спярша як і Нясвіжскія, Слуцкія паясы капіравалі ўзоры, прывезеныя з Блізкага Усходу, потым пачалі ўключаць у арнамент нацыянальныя матывы, кветкі мясцовай флоры — валошкі, незабудкі і інш. 3 1750-х гадоў у Нясвіжскай, пазней у Слуцкай мануфактуры працаваў вядомы майстар з горада Станіславаў (Украіна) Ян Маджарскі, які распрацаваў новы тып пояса — Слуцкі, назва якога зрабілася сінонімам усіх доўгіх шаўковых паясоў. Сувязі з усходнімі ўзорамі страчваліся.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) асартымент паясоў скараціўся. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі забаранілі нашэнне традыцыйнага строю шляхты, у выніку чаго паясы паступова выйшлі з ужытку. У 1848 годзе вытворчасць спынілася праз закрыццё мануфактуры.

Апісанне

Слуцкі Пояс 
Паштовы блок «Слуцкія паясы»
Слуцкі Пояс 
Капэрта першага дню «Слуцкія паясы» з партрэтам Тадэвуша Багдановіча пэнздля Вікенція Сляндзінскага. 14.03.2014

Ткаліся з тонкіх шаўковых, залатых і срэбных нітак на ручных станах. Аснова была заўсёды шаўковая, уток — або шаўковы, або залотных нітак. Перапляценне асновы і ўтку армюрнае, гэта значыць вытворнае ад гарнітура.

Даўжыня пояса дасягала ад 2 да 4,5 метраў, а шырыня ад 30 да 50 см. На краях упрыгожваліся ўзорнай аблямоўкай, на канцах — пышным, галоўным чынам раслінным арнаментам, у якім народныя ўзоры спалучаліся з усходнімі матывамі. Не мелі левага боку, усе бакі былі правымі. Вырабляліся аднабаковымі (са зваротным бокам), двухбаковымі. Найбольш каштоўнымі лічыліся чатырохбаковыя — кожны бок падзяляўся на дзве часткі з рознымі колерамі, пояс складваўся ўдвая. Канцы пояса мелі складаны арнамент, часцей з двума матывамі: авал, аточаны лісцем са сцяблом і кветкамі, якія выходзяць з зямлі ці з вазаў, і букеты кветак з хвалепадобным аблямаваннем.

Канцы пояса часам абшывалі махрамі, якія складаюць тыповую асаблівасць слуцкіх паясоў. Яны не прадстаўляюць сабой арганічнага цэлага з поясам, гэта значыць не з’яўляюцца працягам асновы, як гэта бывае на маскоўскіх паясах. Махры слуцкіх паясоў заўсёды прышываюцца да канцоў. На ўсходніх паясах таксама сустракаюцца прышыўныя махры. Аднак на ўсходніх паясах яны прадстаўляюць не тыповую з’яву, а хутчэй выпадковую. Завяршэнне слуцкага пояса махрамі было ўзята не ад усходняй традыцыі. Яно, відаць, было выклікана мясцовымі густамі: народны беларускі мужчынскі тканы пояс звычайна завяршаецца кутасамі або махрамі. Магчыма, што беларуская традыцыя завяршэння пояса была перанесена на афармленне слуцкага пояса.

У куце пояса з абодвух бакоў ткалі метку на стараславянскай і лацінскай мовах (Слуцк, У горадзе Слуцку, Зроблена ў Слуцку).

Віды мастацкага ўбрання канцоў пояса

  • паясы з медальёнамі
  • паясы з букетамі
  • паясы з вазонамі
  • паясы з расцвіўшымі галінкамі
  • паясы з хвалістымі воблачкамі

Выкарыстанне

Слуцкія паясы надзяваліся ў самых розных жыццёвых выпадках. Яны бывалі будзёныя, святочныя, вясельныя і жалобныя. Паясы надзявалі рознымі спосабамі — па стану, вышэй стану або нижэй, туга або свабодна, прама або набок. Гэта залежала або ад звычаю або ад густу ўладальніка пояса. Спосабы нашэння пояса можна прасачыць па партрэтах XVIII стагоддзя.

Галерэя

Выкарыстанне слуцкіх паясоў як тканін

Прыгожасць тканін слуцкіх паясоў нярэдка прыводзіла да выкарыстання іх у царкоўным быту. З тканіны слуцкіх паясоў вырабляліся культавае адзенне і рэчы. Асабліва шматлікія рэчы каталіцкага царкоўнага ўжытку. Часта сустракаюцца царкоўныя рэчы армяна-грыгарыянскага царкоўнага ўжытку, што зразумела, бо армяне мелі непасрэднае дачыненне да вытворчасці паясоў.

Некаторыя майстры

  • Барсук Іосіф — ткач. У 1750-я навучаўся майстэрству ў Яна Маджарскага.
  • Барсук Фама — кіраўнік слуцкай мануфактуры (1807-44). У перыяд яго кіраўніцтва разам са слуцкімі паясамі выпускаліся залататканыя і ўзорыстыя тканіны.

Калекцыянаванне

У 2-й палове XIX — пачатку XX стст. слуцкія паясы сталі прадметам калекцыянавання. Іх збіралі музеі і прыватныя асобы. У гэты час паясы пачалі вывучацца як вырабы мастацкага ткацтва. Значную калекцыю сабраў расійскі калекцыянер Пётр Шчукін (цяпер захоўваеццца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Расіі), невялікая калекцыя ёсць у Новачаркаску, у Музеі казацтва.

У наш час у розных музеях Беларусі захоўваюцца не больш як 20 паясоў, пераважна ў фрагментах. Калекцыю колішняй Дзяржаўнай карціннай галерэі з 48 паясоў (32 з іх — з нясвіжскага збору Радзівілаў) вывезлі ў Германію ў Другую сусветную вайну, калекцыя Беларускага дзяржаўнага музея з 21 пояса таксама была страчана (6 паясоў з яе перайшлі да Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Мінск на сталае захоўванне ў 1927 годзе, а ў паваенны час — у 1968 годзе Мінскаму абласному краязнаўчаму музею ў Маладзечне, Заслаўскаму краязнаўчаму музею ў 1978 годзе і сталічнаму музею Максіма Багдановіча ў 1989 годзе). Лёс паясоў, перададзеных у даваенны час, пакуль невядомы. Пошукі іх не далі вынікаў.

У Слуцкім краязнаўчым музеі ўласны пояс з’явіўся ў 2013 годзе. Сродкі на яго збіраліся шляхам дабрачынных ахвяраванняў.

У культуры

У старадаўняй «Калыханцы» пяецца:

    Пайшоў Лёнік у лясок,
    Знайшоў сабе паясок
    Слуцкае работы.

Максім Багдановіч напісаў верш «Слуцкія ткачыхі», але насуперак вершу паясы ткалі толькі мужчыны: працэс ткацтва вымагаў значных фізічных выдаткаў. Існуе нават легенда, што калі жанчына да іх дакранецца, то ўсе срэбныя ніткі пацямнеюць.

Зноскі

Літаратура

  • Якунина Л. И. Пояса слуцкие в собрании Государственного Исторического Музея. М., Наркомпрос РСФСР. 16 страниц; 1941 г 570 экз.
  • Якуніна, Лідзія Іванаўна. Слуцкія паясы = Слуцкие пояса. Малы лексікон / Л. І. Якуніна ; [рэдактары: А. І. Залескі, К. П. Кабашнікаў ; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР]. — Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. — 237, [2] с. : іл., каляр. іл.. — 3 000 экз.

Спасылкі

Tags:

Слуцкі Пояс ГісторыяСлуцкі Пояс АпісаннеСлуцкі Пояс ВыкарыстаннеСлуцкі Пояс ГалерэяСлуцкі Пояс Некаторыя майстрыСлуцкі Пояс КалекцыянаваннеСлуцкі Пояс У культурыСлуцкі Пояс ЛітаратураСлуцкі Пояс СпасылкіСлуцкі ПоясВялікае Княства ЛітоўскаеКунтушСлуцкСлуцкая мануфактура шаўковых паясоўСтройШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Руская літаратураНацыянальная Асамблея БенінаСексЧапля белая малаяКаралеўства вестготаўРэнесанс у БеларусіФлаэмаПольшчаMetro-Goldwyn-MayerВысакародны алень у БеларусіШпак звычайныВітаўт Міхайлавіч МартыненкаСінільная кіслатаМікола МаляўкаКанюшынаЭрнст ЛіндэрСям’яПапараць-кветкаСтарабеларуская моваБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўLand Rover SnatchСафлор фарбавальныЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023Вольга ГапееваЧэмпіянат свету па футболе 1930Уладзімір ДубоўкаЗнак бядыНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Алена Сямёнаўна ВасілевічКлючнікРыгор БарадулінПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Секс без пранікненняАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіIva SativaФістынгПрафесіяІван Рыгоравіч ПяшкоПаўстанне 1830—1831 гадоўЧарнобыльПлошча Рэспублікі (станцыя метро)МаўленнеЗямля пад белымі крыламіПрыметнікЯн ЧачотНіна БагінскаяЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Ян Павел IМухамад ІкбалТурызм у КНДРГенадзь Пятровіч ПашкоўБеларускі лемантар, або першая навука чытанняАнбарская кампанія (2003—2011)GoogleШчасцеКамера дэльі СпозіГеоргій МарчукУсход АФКЯндэкс.КартыЧасціца (часціна мовы)Уладзімір Георгіевіч МулявінКазялец едкіКірыла ТураўскіКанскі кінафестываль 1996Анхела Эспіноса РуісGasteracanthaБела-чырвона-белы сцягБізнесДРэч ПаспалітаяЛасіцыДзева МарыяХто смяецца апошнім (п’еса)Месны склонЧалавек🡆 More