Рэзюмэ

Рэзюмэ (фр.: resume, лац.: curriculum vitae) — дакумент, які змяшчае інфармацыю пра навыкі, адукацыю, досвед і іншыя звесткі пра чалавека, як кандыдата на працаўладкаванне або пасаду.

Рэзюмэ павінна быць вельмі дакладным і кароткім, максімум дзве старонкі. У розных краінах структура рэзюмэ, або CV, можа адрознівацца.

Апошнім часам распаўсюдзіліся інтэрнэт-рэзюмэ, якія запаўняюць па вызначаным шаблоне на спецыялізаваных сайтах рэкрутынгавых агенцтваў. Ёсць таксама прафесійныя службы, якія прапануюць складанне «пісьменных» рэзюмэ.

Яшчэ адзін, пакуль мала распаўсюджаны, тып рэзюмэ — відэа-рэзюмэ, кароткі відэаролік, у якім кандыдат апавядае пра сябе, свае навыкі і іншае. Як і ў выпадку інтэрнэт-рэзюмэ, ёсць спецыялізаваныя сайты для іх размяшчэння, і кампаніі, якія займаюцца іх запісам і размяшчэннем.

Структура рэзюмэ

Рэзюмэ звычайна складаецца з некалькіх раздзелаў, інфармацыя ў кожным з іх мусіць каротка азнаёміць патэнцыяльнага працадаўцу з усімі звесткамі пра кандыдата, патрэбнымі для яго прыёму на працу. У рэзюмэ не варта ўключаць інфармацыю, якая не мае дачынення да меркаванай працы. У рэзюмэ варта ўключаць толькі інфармацыю, якая дапаможа максімальна ахарактарызаваць кандыдата.

Рэзюмэ павінна змяшчаць:

  • кантактную інфармацыю кандыдата.
  • кароткае апісанне пасады, на якую ён прэтэндуе.
  • кароткае апісанне асноўных навыкаў.
  • апісанне досведу працы па спецыяльнасці ў зваротным храналагічным парадку (звычайна, трох апошніх месцаў працы).
  • апісанне адукацыі (дыпломы, сертыфікаты і іншае).
  • дасягненні і магчыма рэкамендацыі.

Часам у рэзюмэ ўключаюць інфармацыю пра сяброўства ў прафесійных асацыяцыях, навуковыя публікацыі і аўтарскія патэнты. Таксама ў рэзюмэ можна ўключыць інфармацыю пра захапленні, лепей калі гэта актыўныя захапленні (напрыклад, спорт, турызм, танцы), аднак падобнае апісанне мусіць быць выкладзена сцісла, і не варта ўключаць у рэзюмэ не карысную патэнцыяльнаму працадаўцу інфармацыю.

Спасылкі

Tags:

Лацінская моваФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКоммерсантъБеларускі лацінскі алфавітПрамысловасцьКамедыяБрэсцкая вобласцьДзеяслоўА хто там ідзе?Вацлаў ЛастоўскіАнастасія МіклашэвічФранцыск СкарынаПрамысловасць БеларусіМоваViva BraslavПярсцяначка120-я зенітна-ракетная брыгадаБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтБеларуская ВікіпедыяФераёлаВольга Славаміраўна БондараваНіна Іосіфаўна МацяшПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Вера Аляксандраўна Палякова-МакейМіхась ПазнякоўГанаратка (Араціўскі раён)ІндыяХведар Хведаравіч ГурыновічКлецкая бітваМендзыжац ПадляскіМТБанкКамера дэльі СпозіЗямля пад белымі крыламіПатрыятызмМаксім ЛужанінКузьма ЧорныМочапалавая сістэмаБрэстКунтушовы стройШчасцеХакаіндэ ХічылемаРасійская імперыяХод каралевы (міні-серыял)Савет Еўрапейскага саюзаЭлектрамагнітнае полеДынама (стадыён, Мінск)Знакі прыпынкуНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаКанскі кінафестываль 1983Беларускія татарыКот ІкПаэзіяПадарожжа з ЖыгамонтамМіхась ЗарэцкіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьТэквандоДыялекты беларускай мовыХатыньУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Міхась БашлакоўПурпурны колерТарашкевіцаПартыя аматараў піваБу ВідэрбергБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЗямля (значэнні)Казялец едкіМінскі інавацыйны ўніверсітэтВіцебская вобласцьТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмНіна БагінскаяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаИPornhubМікола МаляўкаВянок (зборнік)🡆 More