Мінск Пуцеправод Па Праспекце Пераможцаў

Пуцеправод па праспекце Пераможцаў — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску.

Злучае плошчу Свабоды ў Верхнім Горадзе з былой тэрыторыяй Замчышча, праходзячы над вуліцай Нямігай. 4 пралёты, даўжыня 62 м, шырыня 23 м. Па пуцеправодзе праходзіць праспект Пераможцаў.

Пуцеправод па праспекце Пераможцаў
Мінск Пуцеправод Па Праспекце Пераможцаў
Каардынаты: HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае вуліца Няміга
Месца размяшчэння г. Мінск, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 4
Агульная даўжыня 62 м
Шырыня моста 23 м
Палос руху 4
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1961
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Мінск Пуцеправод Па Праспекце Пераможцаў 
Май Данцыг. «Мой горад старажытны, малады» (1972)

Пуцеправод пабудаваны ў 1961 годзе. Неабходнасць у гэтым месцы пуцеправода тлумачылася няроўнасцю рэльефа. У тыя часы ў гэтым раёне існавала невялічкая вуліца Школьная, якая мела надта круты нахіл. На яе месцы з'явіўся пад’ём па сходах на вуліцу Леніна. Для транспартных плыняў такі перапад быў вельмі нязручны, таму яго і выраўнавалі пры дапамозе моста.

Мінск Пуцеправод Па Праспекце Пераможцаў 
Аўтобус пад пуцеправодам, 2014

У 2004 годзе праведзены рамонт пуцеправода.

Вясной-восенню 2017 года на пуцеправодзе быў праведзены капітальны рамонт, неабходнасць якога тлумачылі «фізічным зносам канструкцый і непрывабным знешнім выглядам аб’екта». Было заменена пакрыццё тратуараў і агараджальных канструкцый, а таксама гранітная абліцоўка тумбаў. Дырэктар ДПА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама», які абслугоўвае маставыя аб’екты ў Мінску, Дзяніс Глінскі пасля кваліфікаваў той рамонт як касметычны. Кошт рамонту склаў каля 3 мільёнаў рублёў, непасрэдна работы выконваў будаўнічы трэст № 7.

У канцы 2020 года «Гаррамаўтадор» канстатаваў, што капітальнага рамонту патрабуюць 27 мінскіх мастоў і пуцеправодаў, пуцеправод па праспекце Пераможцаў сярод іх не называўся. У сакавіку 2021 года яго абследавала профільная арганізацыя на прыдатнасць да эксплуатацыі. Паводле вынікаў абследавання быў выдадзены адпаведны дазвол.

Мінск Пуцеправод Па Праспекце Пераможцаў 
Дэмантаж пуцеправода, 11 студзеня 2022

Уначы 8 студзеня 2022 года абрынулася пешаходная частка моста, ахвяр не было. Папярэдняя прычына абвальвання — старэнне жалезабетонных канструкцый. Рух на гэтым участку перакрыты, пачаўся дэмантаж пралётаў. Цягам месяца было ўзведзена новае збудаванне. Пуцеправод адкрыты для руху 10 лютага. У снежні 2022 года вынеслі прысуд па справе абвалу моста, намесніка дырэктара прадпрыемства «Гораўтамост» асудзілі за службовую халатнасць.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Верхні ГорадВуліца НямігаМінскМінскае замчышчаПлошча Свабоды (Мінск)Праспект Пераможцаў (Мінск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Васіль Юр’евіч ТкачоўІгар Міхайлавіч ПракаповічЯўстах Піевіч Тышкевіч56-я зенітна-ракетная брыгадаКаскадныя табліцы стыляўІван МележАлесь АсіпенкаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьАповесцьМэрылін МэнсанТаварыства вольных літаратараўПінскFrankfurter RundschauВыцінанкаФістынгЯна і яАляксей ДудараўAgapanthia violaceaПінокіа (мультфільм)Адам МіцкевічАдам Ягоравіч БагдановічАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч1535КонаўкаЖалейка (зборнік)КраснухаЛічбаXboxДзмітрый Аляксандравіч ЖукМармарайБарыс РагуляЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкБеларуская міфалогіяАкупацыя Ірака (2003—2011)ПрыметнікТканне паясоў на нітуГарадзенская ратушаРадаўніцаМалочная кіслатаБрэстМінская вобласць1580ГарлачыкМалюнакРоджэр ЭбертБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЛіс Мікіта (мультсерыял)Celtic FrostКампазіцыя (літаратуразнаўства)КоміЕўропаВярбаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАлесь КажадубБела-чырвона-белы сцягБеларуская літаратураСловазлучэннеФутджобУсевалад Макаравіч ІгнатоўскіХатыньНастаўнікOnliner.byЗборная Францыі па хакеі з шайбайАперацыя «Баграціён»Gemeinsame Normdatei1995Леанід Уладзіміравіч МаракоўГэй, саколыДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыХімачал-ПрадэшБеларусам замежжаІрына Уладзіміраўна ДрыгаІнданезіяБярозка (часопіс)Зборная Нарвегіі па хакеі з шайбай🡆 More