2022 Пратэсты Ў Іране

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 18 верасня 2022 года пасля гібелі праваабаронцы і змагаркі за правы жанчын Махсы Аміні.

2022 Пратэсты Ў Іране
Пратэсты ў Тэгеране, 20 верасня.

Перадгісторыя

Іран узмацняў рэпрэсіі супраць нязгодных з кансерватыўным рэжымам, у тым ліку змагарамі за правы жанчын. Узмацняюцца і рэпрэсіі супраць саміх жанчын, у тым ліку тых, якія не маюць дачынення да палітычнага актывізму. Напрыклад, выносяцца смяротныя пакаранні за шлюбную здраду або за самаабарону ў сітуацыі хатняга гвалту.

22-гадовая Махса Аміні з іранскага Курдыстана прыехала ў Тэгеран праведаць сваякоў. 13 верасня 2022 года яе затрымаў спецыяльны атрад паліцэйскіх, якія сочаць за выкананнем шарыяцкіх нормаў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку. І з паліцэйскага пастарунка жывой яна ўжо не выйшла.

Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў пастарунку праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі з пастарунка моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб’яўлена 16 верасня.

Ход пратэстаў

Пасля пахавання да магілы Махсы Аміні ў горадзе Сагез у іранскім Курдыстане сталі прыходзіць незадаволеныя людзі. Калі ў натоўпе пачуліся крыкі «Далоў дыктатара!», па пратэстоўцах адкрылі агонь на паражэнне, забіўшы і параніўшы некалькі чалавек. Гэта прывяло да масавых акцый пратэсту па ўсёй краіне.

Падчас пратэстаў жанчыны спальвалі хіджабы, зразалі валасы і дзяліліся гэтым у сацсетках. Людзі крычалі «Далоў дыктатара!» і «Жанчыны, свабода, жыццё!». Пратэстоўцы зрываюць партрэты рэлігійных лідараў з урадавых будынкаў, паляць хіджабы. У розных гарадах ідуць вулічныя баі. Паліцэйскія не даюць рады пратэстоўцам.

Да 23 верасня пратэсты ахапілі больш за пяцьдзясят гарадоў па ўсёй краіне. Да акцыі далучыліся студэнты ўніверсітэтаў і старшакласнікі.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолкер Цюрк заявіў, што падчас пратэстаў улады арыштавалі 14 тысяч чалавек, уключаючы дзяцей. Іран прызнаў, што падчас пратэстаў загінулі каля 200 чалавек. Праваабаронцы, якія адсочваюць рэпрэсіі, паведамлялі, што падчас пратэстаў было арыштавана больш за 19 700 чалавек. Па іх інфармацыі, як мінімум 530 чалавек былі забітыя ў выніку жорсткага задушэння дэманстрацый уладамі.

Рэакцыя

Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі падчас сесіі парламента прызнаў «слабасці і недахопы» ў краіне, але, як і духоўны лідар аятала Алі Хаменеі, абвінаваціў у пратэстах вонкавыя сілы. Пазней Ібрагім Раісі заявіў, што рэспубліканскія і ісламскія асновы краіны замацаваныя ў Канстытуцыі, аднак ёсць «гнуткія» спосабы іх рэалізацыі. Парламент і судовыя оргнаы Ірана пераглядаюць закон аб абавязковым нашэнні хіджаба для жанчын.

8 снежня ў Іране пакаралі смерцю першага ўдзельніка пратэстаў. 23-гадовага Махсена Шэкары павесілі. Рэвалюцыйны суд прызнаў яго вінаватым у «варожасці супраць Бога». Паводле абвінавачвання, 25 верасня актывіст блакаваў галоўную дарогу ў Тэгеране і параніў мачэтэ члена грамадзянскай міліцыі «Басідж».

У лютым 2023 года вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі распарадзіўся памілаваць дзясяткі тысяч зняволеных, у тым ліку частку арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў. Хаменеі абвясціў, што памілаваныя будуць тыя, каму не выстаўленыя абвінавачванні ў шпіянажы, працы на замежныя спецслужбы, а таксама забойствах і пашкоджаннях дзяржмаёмасці. Падкрэслена, што вызваленне зняволеных прымеркаванае да гадавіны ісламскай рэвалюцыі. Таксама зняволеным, якія маюць права на памілаванне, загадалі напісаць «пакаянныя» лісты, у адваротным выпадку іх пакінуць пад вартай. 13 сакавіка кіраўнік судовай улады Галям Хасэйн Махсэні-Эджэі заявіў аб амніставанні 22 тысяч удзельнікаў пратэстаў, якія «не здзяйснялі крадзяжоў ці гвалтоўных злачынстваў».

Зноскі

Спасылкі

Tags:

2022 Пратэсты Ў Іране Перадгісторыя2022 Пратэсты Ў Іране Ход пратэстаў2022 Пратэсты Ў Іране Рэакцыя2022 Пратэсты Ў Іране Спасылкі2022 Пратэсты Ў Іране2022Махса Аміні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літоўская моваМужыцкая праўдаБеларускі аўтамабільны заводЧэмпіянат свету па снукеры 1984Уладзімір Іванавіч КарызнаМанумент Перамогі (Мінск)Віленскі вакзал (Мінск)ЗайменнікОрдэн Францыска СкарыныКанюшынаСпіс памерлых у 2024 годзеКілімВільнюсВітаўт КіпельНёман (часопіс)ІзраільУніверсітэт Марыі Складоўскай-КюрыВера Захараўна ХаружаяДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьКастрычніцкая рэвалюцыяСёмухаBingXПомстаДагаворПолымя (часопіс)Алесь БачылаГамеланЯн ЧачотРыхэй СаноКарлес ПучдэмонВінцэнт Дунін-МарцінкевічАпавяданнеВіктар Аляксандравіч ЛукашэнкаВацлаў ПянткоўскіАлег Уладзіміравіч СалтукАкадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукіStudia BiałorutenistyczneАўрамій СмаленскіАляксандр БаршчэўскіСлонімТалінБеларускі добраахвотніцкі корпусЛявона ПаповічПесахТаіса Мікалаеўна БондарТочка BYМаладосць (часопіс)БеластокБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтАляксандр Карлавіч ЕльскіЭдзі АгняцветЧас UnixПаўстанне СпартакаКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіМы, беларусыСацыяльная сеткаПраспект Машэрава (Мінск)Валерый Данілавіч АнісенкаLand Rover WolfКацярына IIСтронга ручаёваяМінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікумРаскіданае гняздо (п’еса)Іосіф Іосіфавіч ЖыновічЛюдзі на балоце (раман)Анхела Эспіноса РуісЖураўліны крыкБеларуская краёвая абаронаПапараць-кветкаБеларускія татарыПабеда (Пухавіцкі раён)🡆 More