Прамысловасць Беларусі

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, электраэнергетыка і металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, здабыча калійнай солі, лясная і дрэваапрацоўчая, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Гісторыя

Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла развіццю прамысловасці. На ўсходзе беларускіх зямель былі больш развіты прамысловыя заняткі. Першае месца сярод іх займалі промыслы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Найбольш развітай было вінакурэнне. Інвентары гэтага часу адзначаюць вінакурні (бровары) у клжным фальварку буйнога ўладання. Існавалі гэтыя прадпрыемствы пры корчмах у кожным горадзе і мястэчку. У некаторых маёнтках звыш 60% наяўнага зерня ішло на выраб гарэлкі і піва. Так, на Крычаўскім бровары на працягу сутак выраблялі 110 вёдзер гарэлкі, вінакурня ва Урэччы давала прыкладна 2700 л гарэлкі ў суткі. Натуральна, вінакурэнне з'яўлялася адным з найгалоўнейшых прыбытковых артыкулаў буйных землеўладальнікаў. Толькі арэнда корчмаў складала 37% прыбытку вялікай Магілёўскай эканоміі, 26% — Гомельскага староства.

Другім відам прадпрыемстваў па перапрацоўцы зерня з'яўляліся млыны. Правы на іх будаўніцтва і прыбытак ад дзейнасці, таксама як ад броавараў і корчмаў, належалі выключна землеўладальнікамі. У 1777 годзе, згодна перапісу скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, у Берасцейскім павеце налічвалася 178 вадзяных млыноў і 25 ветракоў. У 1750—1760-я гады у Магілёўскай эканоміі дзейнічаў 71 млын, у Гомельскім і Крычаўскім староствах — адпаведна 46, у Быхаўскім графстве — 31.

Да прамысловых прадпрыемстваў, якія былі дастаткова распаўсюджаны ў феадальных гаспадарках і выкарыстоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну, трэба аднесці алейні (маслабойні), фолюшы (сукнавольні).

Прамысловасць беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі

Прамысловасць беларуских зямель канца XVIII—першай паловы XIX стст. у асноўным абапіралася на мясцовую сыравінную базу. Галоўнай галіной усё яшчэ было вінакурства.

У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага развіцця суднабудаўніцтва, якое было досыць разнастайным: віціны, баркі, паўбаркі, бярлінкі, баты, русія лодкі, галеры, шкуны, габары і г.д. Найбольш буйнымі цэнтрамі суднабудаўніцтва ў першай палове XIX ст. з'яўляліся мястэчкі Лоеў, Холмеч (у басейне Дняпра); мястэчкі Гарадзец, Целяханы, Пагост, Тураў, Петрыкаў (на Прыпяці і сістэмах Дняпроўска-Бугскага і Агінскага каналаў).

Агульная характарыстыка

За 2011—2016 гады доля высокатэхналагічных вытворчасцей у структуры аб’ёму прамысловай вытворчасці вырасла з 1,7 % да 2,9 %, нізкатэхналагічных вытворчасцей — з 26,7 % да 35,1 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася — з 35,7 % і 25,9 % да 27,7 % да 20 % адпаведна. У структуры дададзенай вартасці апрацоўчай прамысловасці доля высокатэхналагічных вытворчасцей за гэты перыяд вырасла з 3,5 % да 5,6 %, нізкатэхналагічных — з 29,7 % да 41,9 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася з 25,5 % і 41,3 % да 23 % і 29,5 % адпаведна.

Па індэксе эканамічнай складанасці Беларусь знаходзіцца на 30-м месцы ў свеце ў рэйтынгу МТІ і на 31-м месцы ў рэйтынгу Цэнтра міжнароднага развіцця Гарвардскага універсітэта, апярэджваючы 3 з 5 краін-суседзяў — Латвію, Расію і Украіну.

Абсалютная большасць прамысловых арганізацый займаюцца рознымі галінамі апрацоўчай прамысловасці (11 623 з 12 035 зарэгістраваных арганізацый прамысловасці). Галіны, у якіх зарэгістравана найбольшая колькасць прадпрыемстваў:

  • Вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічная прамысловасць — 2156;
  • Вытворчасць іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання — 2099;
  • Вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 1918;
  • Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра — 1571;
  • Металургічнай вытворчасці, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання — 1412.

Найбольшая колькасць арганізацый прамысловасці зарэгістравана ў Мінску (3175, або 26 %), Мінскай вобласці (2738, або 23 %), менш за ўсё — у Віцебскай і Гродзенскай абласцях (1107 і 1115 адпаведна, або 9 %).

Дынаміка вытворчасці важнейшых відаў прамысловай прадукцыі

Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі.

Параметры, паказчыкі 1984 1988 1989 1995 2000 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Электраэнергія, млрд кВт•ч 33,1 38,2 38,5 24,9 26,1 31,0 31,8 31,8 35,1 30,4 34,9 32,0 30,6 31,5
Першасная перапрацоўка нафты, тыс. т 39015 н/д 39442 13118 13528 19802 21253 21349 21304 21634 16455 20474 21667 н/д
Бензін аўтамабільны, тыс. т н/д 1964 3330 3498 3181 3330 3272 3158 3135 3729 3682
Дызельнае паліва, тыс. т н/д 3847 6426 6616 6693 6720 7106 6137 8842 11667 7793
Гатовы пракат чорных металаў, тыс. т н/д 614 1397 1839 2047 2192 2385 2298 2458 2457 2599 н/д
Шыны аўтамабільныя для с/г машын, тыс. шт. н/д 4575 1292 2440 3052 3563 4792 5068 5073 4818 5164 5732 5568
Мінеральныя ўгнаенні, тыс. т 5600 6700 6300 3349 4056 5669 5469 5880 5870 3390 6176 6288 5858 5280
у тым ліку азотныя ўгнаенні, тыс. т 597 684 711 751 728 728 761 798 814 н/д
у тым ліку фосфарныя ўгнаенні, тыс. т 87 141 153 157 175 177 192 185 213 н/д
у тым ліку калійныя ўгнаенні, тыс. т 3372 4844 4605 4972 4967 2485 5223 5306 4831 н/д
Металарэжучыя станкі, тыс. шт. н/д 4,7 5,4 3,7 4,7 4,6 4,6 2,5 3,7 4,3 4,2 н/д
Грузавыя аўтамабілі, тыс. шт. н/д 42,0 12,9 14,7 22,3 23,2 25,5 26,3 11,5 13,3 22,8 25,9 19,3
Кар’ерныя самазвалы, шт. н/д 942 1438 1630 1814 1861 698 978 1444 1671 н/д
Тралейбусы, шт. 0 83 109 147 176 311 446 388 283 207 172 118
Аўтобусы, шт. 0 62 914 1263 2104 2160 2196 1520 2080 2163 2124 2342
Трактары, тыс. шт. 94,7 н/д 100,7 28,0 22,5 41,5 49,2 59,6 65,1 45,3 44,4 59,1 71,0 62,6
Пральныя машыны, тыс. шт. н/д 33,1 88,1 36,7 12,7 163,3 216,5 236,4 273,8 310,8 323,6 324
Халадзільнікі і маразільнікі, тыс. шт. н/д 812 995 1050 1072 1106 1007 1106 1197 1263 1201
Лямпы напальвання і дугаразрядныя, млн шт. н/д 75,3 168,8 146,6 147,1 158,3 138 161,1 183,7 190,8 н/д
Тэлевізары, тыс. шт. н/д 1302 н/д 532 1308 1067 702 717 352 446 404 594 245
Піламатэрыялы, тыс. м3 н/д 1702 2243 2737 2507 2461 2529 2379 2571 908 н/д
Папер, тыс. т 198 203 204 27 44 69 63 57 56 70 103 111 н/д н/д
Цэмент, тыс. т н/д 2258 1235 1847 3131 3495 3820 4219 4350 4531 4625 4906 5057
Мяса і субпрадукты з ялавічыны і цяляціны, тыс. т н/д 152 175 190 195 197 232 233 223 209
Мяса і субпрадукты са свініны, тыс. т н/д 116 166 191 206 217 230 235 250 272
Мяса і субпрадукты з птушак, тыс. т н/д 61 113 144 161 187 216 253 290 344
Вырабы каўбасныя, тыс. т н/д 151 257 278 273 307 295 317 290 299 293
Паўфабрыкаты мясныя, уключаючы з мяса птушкі, тыс. шт. н/д 48 85 110 122 140 142 164 168 195
Масла сметанковае, тыс. т н/д 65 85 88 82 98 116 99 104 113 99
Натуральнамалочная прадукцыя ў пераліку на малако, тыс. т н/д 954 1122 1282 1326 1332 1306 1495 1643 1776 1859
Сыры, тыс. т н/д 41 82 101 110 128 134 146 142 147 134
Раслінны алей, тыс. т н/д 17 42 44 49 82 127 161 182 189 257
Цукар белы, тыс. т н/д 565 864 814 656 708 759 816 986 863 н/д
Безалкагольныя напоі, млн дэкалітраў н/д 19 29 34 36 35 32 39 46 47 48
напоі алкагольныя дыстылявананыя, млн дэкалітраў н/д 10,8 8,7 10,7 12,6 14,4 14,7 15,2 18,1 19,4 17
напоі ферментаваныя (Пладовыя віна і інш.), млн дэкалітраў н/д 23,7 22,2 20,8 22 20,7 19,1 20,1 18,4 14,6 н/д
Віна ігрістые, млн дэкалітраў н/д 0,8 1,0 1,0 1,0 1,1 1,2 1,5 1,6 1,7 н/д
Піво, млн дэкалітраў н/д 23,7 27,1 33,2 35,6 35,4 33,7 39,9 47,2 43,2 42,5
Тытунёвыя вырабы, млрд шт. н/д 10,4 12 15,7 18,7 19,5 21,1 15,1 29,6 33,2 н/д
Прамысловасць Беларусі 
Структура прамысловай вытворчасці РБ ў 2008 годзе.

Выкарыстанне сярэднегадавы магутнасці прадпрыемстваў па выпуску прамысловай прадукцыі:

Від тавараў 2008 2009 2010 2011 2012
Грузавыя аўтамабілі 85 % 37 % 43 % 73 % 83 %
Трактары 97 % 76 % 71 % 92 % 88 %
Падшыпнікі 27 % 13 % 14 % 18 % 25 %
Пракат гатовы 100 % 98 % 100 % 99 % 100 %
Мінеральныя ўгнаенні 99 % 56 % 99 % 98 % 80 %
Цэмент 96 % 93 % 96 % 96 % 81 %
Халадзільнікі 99 % 99 % 99 % 99 % 99 %
Тэлевізары 51 % 33 % 40 % 32 % 51 %
Пральныя машыны 87 % 86 % 88 % 90 % 99 %
Трыкатажныя вырабы 63 % 65 % 77 % 78 % 80 %
Абутак 62 % 60 % 68 % 71 % 69 %
Натуральнамалочная прадукцыя 70 % 69 % 72 % 74 % 77 %

Металургія

Металургічная галіна Беларусі ўяўляе сабой холдынг «Беларуская металургічная кампанія», які ўключае ў сябе: ААТ «Беларускі металургічны завод» (кіруючая кампанія холдынгу), «Магілёўскі металургічны завод» і інш. прадпрыемствы. Праз адсутнасць ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды сыравінай для БМЗ служаць металалом і чыгунныя чушкі. Які ўваходзіць у склад холдынгу Рэчыцкі метызны завод выпускае, у прыватнасці, цвікі і дрот, Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый — сталёвыя трубы. Яшчэ адным буйным прадпрыемствам з’яўляецца завод «Цэнтраліт» у Гомелі, які спецыялізуецца на ліццё вырабаў з шэрага і высокатрывалага чыгуну (адліўкі, каналізацыйныя люкі і інш.). Акрамя гэтых прадпрыемстваў, у складзе найбуйнейшых заводаў маецца больш за сто ліцейных цэхаў і ўчасткаў.

Па выніках 2016 г. вытворчасць гатовага пракату знізілася ў на 14,4 % у параўнанні з 2015 г. да 2,04 млн т. вытворчасць сталі знізілася за 2016 г. на 12,1 % да 2,556 млн т., дроту з нелегіраванай (вугляродзістай) сталі таксама скарацілася — на 8,7 % да 360,8 тыс. т. Выпуск металакорду вырас на 2,6 % і склаў 90,2 тыс. т. Агульны аб’ём металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў на беларускіх прадпрыемствах (6 % ад агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці) знізіўся за 2016 г. на 0,3 % да 4,767 млрд бел. руб. (2,472 млрд дал па курсе Нацыянальнага банка Беларусі).

Прадукцыя 1990 1995 2000 2005 2010 2015
Сталь, тыс. т. 1112 744 1624 2075 2672 2577
Пракат чорных металаў, тыс. т. 686 614 1397 1839 2458 2047
Сталёвыя трубы, тыс. т. 90,0 12,3 37,9 108,3 183,7 212,2
Чыгуннае ліццё, тыс. т. 859 193 213 н/д н/д н/д

У 2016 г. каля 97 % сталі было выплаўлена ў Гомельскай вобласці (у асноўным на БМЗ), 48,3 тыс. тон у Мінску, 12 тыс. тон у Магілёўскай вобласці, 6,3 тыс. тон у Мінскай вобласці, 5,2 тыс. тон у Брэсцкай вобласці і 200 тон у Гродзенскай вобласці. Большую частку сталёвых труб вырабілі ў Гомельскай (90,9 тыс. тон), Магілёўскай (65,6 тыс. тон) абласцях і Мінску (16,9 тыс. тон). У Гомельскай вобласці вырабляецца 97,5 % холоднотянутой дроту з нелегіраванай сталі (357 з 366 тыс. тон). Вытворчасць будаўнічых зборных металаканструкцый раўнамерна размеркавана па абласцях і сталіцы, але Мінская вобласць і Мінск вырабляюць больш за палову гэтай прадукцыі (57,7 і 32,5 тыс. тон адпаведна з 146,4 тыс. тон). Вытворчасць катлоў цэнтральнага ацяплення значна скарацілася (з 22,4 тысяч у 2011 г. да 10,8 тысяч у 2016 г.) больш за тысячу катлоў вырабляецца ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. У 2012 г. у Беларусі было выраблена 66,6 тыс. тон цвікоў, кнопак, клямараў і аналагічных вырабаў.

Каляровая металургія развіта недастаткова. У Мінску дзейнічае завод па пераплаўцы каляровых металаў (ААТ «Белколермет», ліцейны цэх размешчаны ў Гатава Мінскага раёна), у Гомелі і Мазыры — невялікія ліцейныя прадпрыемствы. У 1990-я гады ў Мінску пачала дзейнічаць кампанія Алютэх з уласным ліцейным вытворчасцю (алюміній).

Навуковае забеспячэнне і падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на шасці кафедрах ВНУ, Інстытутам тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук, «Інстытут БелННІЛіт». З 1972 года дзейнічае Інстытут парашковай металургіі.

Машынабудаванне

У Беларусі вырабляецца шырокі спектр машынабудаўнічай прадукцыі. Гэта грузавыя аўтамабілі (МАЗ, БелАЗ), аўтобусы (МАЗ, Неман), тралейбусы (Белкамунмаш), трактары (Мінскі трактарны завод, Магілёўскі аўтамабільны завод), сельскагаспадпадарчая тэхніка (Гомсельмаш), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (АТЛАНТ), металарэжучыя станкі і многае іншае.

У Беларусі размешчаны Беларускі аўтамабільны завод (марка БелАЗ) — адзіны ў краінах СНД і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кар’ернай тэхнікі.

З 1997 па 2000 гг. на заводзе «Ford Union» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая 2000 г. вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford. Пасля няўдалага досведу супрацоўніцтва з карпарацыяй «Ford» А. Ваганаў ад імя прадпрыемства «Юнісон» і ў звязцы з прадстаўніцтвам «Iran Khodro Group» пачало выпуск іранскія аўтамабіляў «Samand», якія набывалі міліцыя і іншыя ўрадавыя ўстановы.

Станкабудаванне

Хімічная прамысловасць

Хімічная прамысловасць — адна з найбольш буйных галін беларускага прамысловага комплексу.

Вядучыя галіны хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці рэспублікі:

  • Горнахімічнага, якая вырабляе калійныя ўгнаенні;
  • Асноўная хімія, якая вырабляе хімічныя валокны і ніткі;
  • Нафтахімічная галіна.

Хімічнай прамысловасцю выпускаюцца:

  • Шкловалакно і вырабы на яго аснове;
  • Мінеральныя ўгнаенні (калійныя, азотныя і фосфарныя);
  • Звыш 200 тыпаразмераў шын;
  • Поліэфірыныя валокны і ніткі;
  • Поліэтылен высокага ціску (як базавых марак, так і кампазіцый на яго аснове, а таксама шырокі спектр поліакрілонітрыльных валокнаў);
  • Поліамідныя валокны і ніткі, кордныя тканіны, а таксама першасны поліамід-6 і кампазіцыйныя матэрыялы на яго аснове.

Асноўныя прадпрыемствы гэтых галін, уключаючы па вытворчасці прадукцыі з сінтэтычных смол і пластычных мас, уваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім» і вырабляюць 92,6 % агульнага аб’ёму прадукцыі галіны. Яны з’яўляюцца асноўнымі экспарцёрамі хімічнай прамысловасці ў Беларусі.

Найбуйнейшыя нафтахімічныя прадпрыемствы — Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод усталяванай магутнасцю перапрацоўкі нафты 25 мільёнаў тон у год і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод магутнасцю 16,5 мільёнаў тон у год.

Фармацэўтычная прамысловасць

У 2016 годзе аб’ём фармацэўтычнага рынку Беларусі склаў 636,8 млн даляраў, гэта на 4 % менш, чым у 2015 годзе.

Доля айчынных лекавых сродкаў на рынку рэспублікі па выніках 2016 года ў вартасным выразе склала 51,9 %.

Аб’ём вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі ў 2016 годзе склаў 891,5 млн бел. рублёў, 70 % гэтага аб’ёму забяспечваюць дзяржаўныя фармацэўтычныя прадпрыемствы.

Экспарт лекавых сродкаў, вырабленых у Беларусі, у 2016 годзе склаў 115 млн долараў (рост на 12 %), пастаўкі ажыццяўляліся ў 29 краін.

Усяго па стане на 1 сакавіка бягучага года ў Беларусі зарэгістравана 4,5 тыс. лекавых сродкаў, у тым ліку 1,6 тыс. Айчыннай вытворчасці.

Абсалютная большасць фармацэўтычнай прадукцыі вырабляецца ў Мінску і Мінскай вобласці — у 2016 годзе імі выраблена фармацэўтычных прэпаратаў на суму 374,9 (38 %) і 445,3 млн рублёў (45 %) адпаведна. Пры гэтым прадпрыемствы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей спецыялізуюцца на вытворчасці лекавых сродкаў і фармацэўтычных прэпаратаў, якія ўжываюцца ў ветэрынарыі: ў 2016 годзе яны склалі 42,3 з 69,1 млн. Рублёў агульнага выпуску фармацэўтычнай прадукцыі Віцебскай вобласці і 17,6 з 21 млн . рублёў у Магілёўскай вобласці, а ў Гомельскай вобласці ўся фармацэўтычная прадукцыя (8,3 млн рублёў) мела ветэрынарнае прызначэнне.

Лёгкая прамысловасць

У лёгкай прамысловасці Беларусі працуюць 2250 прадпрыемстваў. 86 % прадпрыемстваў пераважна знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Буйныя прадпрыемствы ўваходзяць у канцэрн «Беллегпрам», які аб’ядноўвае 114 прадпрыемстваў, якія вырабляюць 80 % усёй прадукцыі лёгкай прамысловасці.

Адной з галоўных праблем тэкстыльнай і швейнай галіны Беларусі з’яўляецца высокі ўзровень зносу актыўнай часткі асноўных вытворчых фондаў (61,4 % у 2010 годзе). Сярэдняя заработная плата ў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці амаль у 1,5 разы ніжэй сярэдняй па краіне (на 2010 год).

31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдытах некаторых прадпрыемстваў лёгпрама (Аршанскі льнокамбінат, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне і Камволь).

Дрэваапрацоўчая прамысловасць

Гістарычна на тэрыторыі Беларусі дзейнічала мноства прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, і гэтая галіна засталася важнай часткай эканомікі на ўсёй тэрыторыі краіны.

Харчовая прамысловасць

Алкагольная прадукцыя

Рэалізацыя гарэлкі: студзень-сакавік 2011 года — паказчык павялічыўся (у параўнанні з такім жа перыядам 2010) на 1,9 %: прададзена 2 млн 511,4 тыс. Дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 43,5 %.

Будаўнічая прамысловасць

Будаўнічая прамысловасць Беларусі выкарыстоўвае шматлікія радовішчы сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Зноскі

Tags:

Прамысловасць Беларусі ГісторыяПрамысловасць Беларусі Агульная характарыстыкаПрамысловасць Беларусі МеталургіяПрамысловасць Беларусі МашынабудаваннеПрамысловасць Беларусі СтанкабудаваннеПрамысловасць Беларусі Хімічная прамысловасцьПрамысловасць Беларусі Фармацэўтычная прамысловасцьПрамысловасць Беларусі Лёгкая прамысловасцьПрамысловасць Беларусі Дрэваапрацоўчая прамысловасцьПрамысловасць Беларусі Харчовая прамысловасцьПрамысловасць Беларусі Будаўнічая прамысловасцьПрамысловасць БеларусіКалійная сольЛёгкая прамысловасцьМашынабудаваннеМеталаапрацоўкаПрамысловасцьХарчовая прамысловасцьХімічная прамысловасць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1946Metro-Goldwyn-MayerКанскі кінафестываль 1999Луцкі аўтамабільны заводЛоўрэнс Аравійскі (фільм)ФістынгСтарабеларуская моваПрырода17 красавікаISO 4217ДзікКунтушовы стройБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)ЧарнобыльАдам ГлобусБэзАльгерд БахарэвічLand Rover SnatchЯнка БрыльГерб Астраўца2-і стралковы корпус (2-га фарміравання)Супершоў супербратоў МарыаМарская міляПётр Іванавіч ІвашуцінЛудчыцкі сельсаветПершацвет веснавыЯндэкс.КартыВасіль Іванавіч ІгнаценкаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіТалачынПаташня (Мёрскі раён)Эфект ПокельсаГарады-героіПрыродны газІван НавуменкаAv.byДзве душыНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаДыханнеУладзімір Іванавіч КарызнаКанчатакПастава на каленяхSnatch Land RoverБеларуская ВікіпедыяАлесь ЖукВерлібрСветНавум Якаўлевіч ГальпяровічАндрэй ГорватБеларускія татарыБелы легіёнПольшчаАнглійская моваДэніел МэнінгВянок (зборнік)Рэч ПаспалітаяФінская нацыянальная галерэяМаскваКамера дэльі СпозіПрафесіяЗлучаныя Штаты АмерыкіЖыгімонт КейстутавічНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Кары (страва)Артур Аляксандравіч КлінаўКашуляБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўТворны склонВялікдзеньВіктар МарціновічШвейная прамысловасцьКрэўскі замакРучная стымуляцыя пенісаLAPV EnokНіна БагінскаяБеларуская АЭСGoogle MapsМурашкі🡆 More