Правы Рэванш

«Правы рэванш» — незарэгістраваная ультраправая беларуская арганізацыя сярэдзіны 1990-х гадоў.

Кіраўнікі арганізацыі звярталіся да ідэяў Ніцшэ, Шпэнглера і іншых ідэолагаў радыкальнага кансерватызму і нацыяналізму Заходняй Еўропы. Арганізацыя выкарыстоўвала ў якасці сваё сімволікі чорна-чырвона-чорны сцяг.

Правы рэванш
Выява лагатыпа
Сцяг «Правага рэванша»
Іншыя назвы рэваншысты (мянушка)
Ідэалогія беларускі нацыяналізм
Этнічная прыналежнасць беларусы
Лідары Славамір Адамовіч
Штаб-кватэра Мінск
Актыўная ў Беларусь
Сфарміравана 27 лістапада 1994
Расфарміравана канец 1990-х
Праціўнікі Беларускі філіял РНА

Перадумовы

Славамір Адамовіч заўсёды сімпатызаваў БНФ, аднак выступаў за стварэнне больш радыкальнай арганізацыі. 27 ліпеня (дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі) 1994 года, беларускія нацыяналісты прайшліся з паходнямі па праспекце Францыска Скарыны ў Мінску.

У канцы кастрычніка 1994 года ў інтэрв’ю гродзенскай «Пагоні» Адамовіч распавёў пра арганізацыю «Правы рэванш», якая павінная была арганізоўвацца пяцёркамі — «актыўна-сілавымі камандамі». Яны павінныя былі б выконваць заданні цэнтра, але мелі б шырокія паўнамоцтвы на месцах. Тамсама Адамовіч агучыў ідэю суполкі: змаганне з «гастралёрамі», якія «прынялі Беларусь за Рыа-дэ-Жанэйра».

Стварэнне

26–27 лістапада 1994 года у Віцебску праходзіў з’езд беларускіх нацыяналістаў. У акцыі ўдзельнічала больш за 60 чалавек (прысутнічалі прадстаўнікі незарэгістраванай Нацыянальнай партыі і зарэгістраванай Партыі аматараў піва са сваім лідарам Андрэем Рымашэўскім). Дзень з’езду быў прымеркаваны да дня нараджэння ўраджэнца рэгіёна Уладзіміра Караткевіча.

З’езд праходзіў у мастацкай галерэі Алеся Пушкіна. У першы дзень з’езду яго разагнала міліцыя, заявіўшы, што ў будынку бомба. Удзельнікі з’езду адмовіліся разыходзіцца, і праваахоўнікі выкарысталі сілу, такім чынам, траўмаваўшы журналіста віцебскага выдання «Выбар».

З’езд, дарма што перашкоды, прайшоў. 27 лістапада было абвешчана пра стварэнне «Правага рэваншу», а таксама былі прынятыя патрыятычныя рэзалюцыі. Тады ж быў разагнаны мітынг удзельнікаў з’езду каля помніка Караткевічу. Адамовіч атрымаў трое содняў адміністрацыйнага арышту.

Дзейнасць

«Правы рэванш» стаў слаць лісты тым, хто, на думку ягоных чальцоў, здраджвае краіне. У лістах яны патрабавалі ад адрасатаў спыніць сваю дзейнасць. Такія лісты ў канцы 1994 года атрымалі, напрыклад, рэдакцыя «Новай народнай газеты» і Саюз палякаў Беларусі. Апошні даслаў Адамовічу запыт патлумачыць, што і да чаго.

6 лютага 1995 года на сходзе рэгіянальных камандаў «Правага рэваншу» ў Мінску быў дадзены адказ, у якім палякі былі названыя «этнапалітычнымі праціўнікамі» беларусаў. Паведамлялася, што перад рэгіянальнымі камандамі пастаўленая задача скасаваць уплыў прапольскіх элементаў на беларускі электарат. Польшча таксама крытыкавалася за тое, што падчас нямецка-фашысцкай акупацыі Армія Краёва знішчала беларусаў. У адказе папярэджваліся тыя, хто меў жаданне ажыццяўляць у Беларусі «брудныя гешэфты». У такім выпадку іх чакала «другая Чачня».

13 сакавіка 1995 года ў Мінску прайшоў літаратурны вечар Славаміра Адамовіча, на якім ён даў інтэрв’ю рэжысёру Юрыю Азаронку і зачытаў яму свой верш «На дзень стварэння арганізацыі “Правы рэванш”». У вершы была агучаная ідэя прыходу да ўлады шляхам дзяржаўнага перавароту (без крыві і ахвяр).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Правы Рэванш ПерадумовыПравы Рэванш СтварэннеПравы Рэванш ДзейнасцьПравы Рэванш СпасылкіПравы РэваншБеларусьЗаходняя ЕўропаКансерватызмНацыяналізмОсвальд ШпенглерУльтраправыяФрыдрых Вільгельм Ніцшэ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паўночная АмерыкаЭдзі АгняцветФК Інтэрнацыянале МіланДзікае паляванне караля СтахаКара-КульСуд у СлабадзеБелазарУладзімір Георгіевіч МулявінЯгайлаМарыя Магдалена РадзівілЮраўскі карагодЛідаАжынаВуліца Лабанка (Мінск)282-я знішчальная авіяцыйная дывізіяУладзімір Максімавіч КарчэўскіНапалеон ОрдаНью-ЁркАпавяданнеАдраджэннеІмануіл КантБіяграфіяСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічАлег Антонавіч ЛойкаЛосьЕва ВежнавецМікалай Канстанцінавіч ТалочкаЯнка МаўрБуры мядзведзьGoogle ChromeЯнуш КорчакАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваСвяшчэнная Рымская імперыяДзеепрыслоўеЯн ТарасевічБеларусь 1Сцяг БеларусіКацярына Ігараўна ГумянюкАповесць мінулых часоўЯн ЧыквінАляксандр Мікалаевіч КазекаЛютаўская рэвалюцыяЗакі НурыДудка беларускаяБрусніцыWi-FiТалсаІзраільВасіль БыкаўОрдэн БазыльянПолацкАпенькаЯпоніяЛітаратурныя жанрыБярэзінскі біясферны запаведнікМар’ян ДуксаДжозеф Рэдзьярд КіплінгГалосныяГамеланМіхась ДаніленкаМаніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БеларусіГерманіяПлошча Перамогі (Мінск)Сяргей Міхайлавіч СівецАлесь БадакЧорны замак Альшанскі🡆 More