Пары-Матч

Parimatch — міжнародны букмекерскі холдынг, галаўны офіс якога знаходзіцца на Кіпры ў горадзе Лімасол.

Ен вядзе сваю дзейнасць анлайн і афлайн у многіх краінах свету дзякуючы міжнародным і лакальным ліцэнзіям. У прыватнасці, брэнд прадстаўлены і ў наступных краінах: Кіпр, Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна, Танзанія і іншыя. Гэта адзін з найбольш вядомых брэндаў у індустрыі бэтынга на рынку Беларусі і СНД.

Пары-Матч
Тып Букмекерская кампанія
Заснаванне 1995
Размяшчэнне
Галіна ігральны бізнес
Колькасць супрацоўнікаў больш за 1500 (2015)
Сайт parimatch.by

Кампанія была заснавана ў 1993 годзе, а пад брэндам пачала працу ў 2004 годзе.

Гісторыя

Першы пункт прыёму ставак у Беларусі быў адкрыты кампаніяй у 1993 годзе.

У 2000 годзе Parimatch пачынае прыём анлайн-ставак, стаўшы адной з першых букмекерскіх кампаній у СНД, якая дала спажыўцам такую ​​магчымасць.

У 2004 годзе кампанія пачала працу пад брэндам Parimatch, развіваючы кірунак анлайн.

Асноўная ўвага была нададзена тэхнічнаму ўдасканаленню, і ў выніку ў 2012 годзе абноўленую версію атрымаў сайт і розныя дадатковыя сэрвісы для кліентаў, у тым ліку мабільныя праграмы для iOS і Android.

Каманда кампаніі ў Беларусі — больш за 300 супрацоўнікаў у 28 гарадах.

6 лютага 2019 года Конар Мак-Грэгар становіцца брэнд-амбасадарам абноўленага Parimatch, сама кампанія праводзіць маштабны рэбрэндынг.

4 ліпеня 2019 года брэнд-амбасадарам Parimach становіцца Майк Тайсан.

Ліцэнзаванне

Кампанія ў Беларусі дзейнічае на падставе ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, выдадзенага Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

У рамках холдынгу дзейнасць ажыццяўляецца па міжнароднай ліцэнзіі Кюрасаа, якая з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш стабільных пастаўшчыкоў паслуг у сферы eGaming.

Стаўкі на падзеі

Parimatch прымае ўсе стандартныя стаўкі на спорт, палітыку, шоу-бізнес і на такія падзеі, як конкурс песні Еўрабачанне, уручэнне Нобелеўскай прэміі або прэміі BBC. Максімальны выйгрыш можа дасягаць 200 тысяч долараў, а максімальны каэфіцыент у экспрэсе да 2000. Букмекерская кантора прапануе роспіс лініі амаль на ўсе віды спорту і чэмпіянаты, а таксама дае магчымасць зрабіць стаўку з форай (гандыкап). Прапануюцца такія віды ставак, як «ордынар», «сістэма», «экспрэс», і адмысловыя лініі з павышанымі каэфіцыентамі «экспрэс +».

Іншыя паслугі

«Пары-Матч» таксама з’яўляецца гульнявой кампаніяй. На сайце даступныя такія прадукты, як Покер, Казіно і Live Казіно. Покер-рум ад Parimatch уваходзіць у адну з найбуйнейшых сусветных сетак Ipoker, што дазваляе гульцам удзельнічаць ва ўсіх буйных турнірах і выйграваць квіткі на значныя афлайн чэмпіянаты. Казіно «Пары-Матч» прапануе мноства гульнявых аўтаматаў, а ў Live Казіно можна зрабіць стаўку на рулетцы або згуляць у блэк-джэк у рэальным часе і з рэальнымі сапернікамі. Па заявах афіцыйных прадстаўнікоў, у кампаніі працуе больш за 200 аналітыкаў і букмекераў, якія аналізуюць сітуацыю ў свеце спорту і даюць унікальныя каціроўкі на розныя падзеі.

Партнёрства

У Беларусі актыўна падтрымлівае спорт і спансіруе шмат федэрацый і чэмпіянатаў:

  • афіцыйны партнёр ФК БАТЭ;
  • афіцыйны партнёр БГК ім. Мяшкова;
  • афіцыйны партнёр Федэрацыі хакея Беларусі;
  • тытульны спонсар Парыматч-Экстралігі;
  • афіцыйны партнёр федэрацыі кіберспорту Беларусі;
  • афіцыйны партнёр Pavaga Gaming;
  • афіцыйны партнёр Чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу;
  • генеральны партнёр Акадэміі ММА.

Узнагароды

  • у 2014 годзе кампанія атрымала «золата» ў конкурсе «Лідар галіны 2014» сярод 34 букмекерскіх кампаній Беларусі.
  • у 2018 і 2019 гадах перамагла ў намінацыі «Букмекерская кампанія» ў прэміі «Выбар года».
  • у 2019 годзе кампанія ўвайшла ў шорт-ліст прэміі ў галіне спартыўнага бізнесу і эфектыўнага кіравання спартыўнымі праектамі BISPO Awards 2019 адразу ў дзвюх намінацыях з лакальнымі кейсамі для Беларусі: «Найлепшы букмекерскі праект у спорце» і «Найлепшы спонсарскі праект у спорце».
  • Букмекерская кампанія Parimatch увайшла ў шорт-ліст у чатырох розных намінацыях прэстыжнай прэміі SBC Awards 2019.
  • у 2020 годзе на SBC Awards 2020 кампанія атрымала дзве прэстыжныя ўзнагароды «Employer of the Year» і «Leader of the Year».

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Пары-Матч ГісторыяПары-Матч ЛіцэнзаваннеПары-Матч Стаўкі на падзеіПары-Матч Іншыя паслугіПары-Матч ПартнёрстваПары-Матч УзнагародыПары-Матч ЗноскіПары-Матч СпасылкіПары-МатчБеларусьКазахстанКіпрЛімасолРасіяСадружнасць Незалежных ДзяржаўТанзаніяУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Атмасферны ціскНёманМаксім ТанкКастрычніцкая рэвалюцыяБаранаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяФердынанд РушчыцГеорг IIIВацлаў ЛастоўскіКарлес ПучдэмонДзяржаўная прэмія БССРЖэўжык (персанаж)1918ШХраналогія суданскага канфлікту (2023)Прамысловасць БеларусіДзікае паляванне караля СтахаМаскваГомельская вобласцьСпіс тэлеканалаў БеларусіКазанская царква (Мінск)КантрабандаЯн ЧыквінМемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года (Лявонпаль)Міжнародны жаночы дзень1172Літоўская моваГродзенская школа дойлідстваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМазырМТБанкКарла ТальявініПаэтАповесцьМагілёўская брацкая друкарняБеларусьМялецій СматрыцкіЗнак бядыВера Аляксандраўна Палякова-МакейАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаРаіса Андрэеўна БаравіковаЛеанід Пятровіч ДанеліяДавыд ГарадзенскіВялікдзеньГаспадарчыя заняткі беларусаўНіўкі (Пухавіцкі раён)ФК ВіцебскФК СмаргоньАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаПапараць-кветкаВеткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. ШкляраваБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўМіхась СтральцоўІван МележЎЛявона ПаповічБульбаЕфрасіння ПолацкаяЗлыя лікіФіліпіныВіленскі вакзал (Мінск)Канфлікт у Судане (з 2023)Чарнобыльскі шляхУладзімір СвятаславічДзеепрыслоўеМагілёўскі завод штучнага валакнаЛюдзі на балоце (фільм)Гісторыя суверэннай БеларусіВостраў слёзХведар Хведаравіч ГурыновічВасіль Пятровіч Шаранговіч2-е тысячагоддзеЖанчына зверху🡆 More