Пародыя

Пародыя (грэч.

παρῳδία — спевы навыварат) — камічнае перайманне стылю і кірунку пісьменства, што знарок скажае і акарыкатурвае рысы арыгінала дзеля высьмейвання. Ёсць крытыкай твора паводле мысленнага і стылёвага напаўнення, мастацкага разумення і грамадскага стаўлення творцы. Пры перайманні жанра арыгінала захоўвае яго кампазіцыю і стыль. Супярэчнасць выгляду арыгінала паводле зместу спрыяе адрознаму сэнсаваму напаўненню і адваротнаму тлумачэнню яго асноўнай думкі. Мастацкая вартасць заключаецца ў выразнай пазнавальнасці рысаў арыгінала.

Віды

Паводле зместу бывае: 1) грамадзянская (Якуб Колас «Малебен»), 2) літаратурная (Цімох Дзераза «Літаратурная пародыя») і 3) побытавая (Георгій Юрчанка «З Уладзіміра Скарынкіна»). Вылучаюцца парадыйныя ода (Аляксандр Сумарокаў), памфлет (Вальтэр, Даніэль Дэфо і Джонатан Свіфт), раман (Франсуа Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль») і трагедыя (Іван Крылоў «Падшчыпа»). Бываюць пародыі на прамову, рэпартаж, дэтэктыўныя, паэтычныя, празаічныя і драматычныя творы, крытычныя працы.

Беларусь

У беларускай літаратуры сустракаецца ў ананімнай «Прамове Мялешкі» XVII стагоддзя. Склалася ў жанр да сярэдзіны XIX стагоддзя (паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына і «Энеіда навыварат» Вікенція Равінскага). Блізкія да побытавай і грамадзянскай пародыі «Калыханка» Францішка Багушэвіча, «Янка і свабода» і «Ісцінна чорнае трыо» Я. Купалы і «Пратэст» Ядвігіна Ш. Надзённасцю вызначаюцца пародыі Кандрата Крапівы (паэмы «Малітва па-беларуску» і «Нібы сатыра на Нібы паэму М.Грамыкі „Гвалт над формай“»). У 1920—1930-я гг. пародыі пісалі Андрэй Александровіч, Якуб Колас, Янка Купала, Паўлюк Трус і Мікола Хведаровіч. Сустракаецца ў Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Артура Вольскага, Анатоля Вялюгіна, Ніла Гілевіча, Сяргея Дзяргая, Хведара Жычкі, Аляксея Зарыцкага, Петруся Макаля, Міколы Мятліцкага, Міхася Скрыпкі і Язэпа Таўшчэзнага. У пачатку 1970-х гадоў з’явілася паэма Ніла Гілевіча «Сказ пра Лысую гару» аб нечаканасцях жыцця пісьменніцкага гурту і тагачаснай пісьменніцкай творчасці. Парадыйныя складнікі знаходзяцца ў празаічных творах Міраслава Адамчыка, Пятра Васючэнкі, А. Вырвіча, Адама Глобуса, у п’есах Алега Ждана, Сяргея Кавалёва і Алеся Петрашкевіча.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Пародыя ВідыПародыя БеларусьПародыя СпасылкіПародыяГрэчаская моваЖанрКампазіцыя (літаратуразнаўства)КамічнасцьКарыкатураПісьменстваСтыльСэнс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Анатоль Мікалаевіч ЗэкаўГерб СлуцкаРэпарцёры без межаўАнатоль ВярцінскіРаёны БеларусіФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыПавел ТрацякБёрсенМіхась ЗарэцкіХайкуЛявон ВольскіМаксім ТанкПрыслоўеВінцэнт Дунін-МарцінкевічТуркмены БеларусіФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіАлаіза ПашкевічАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіСпіс водарасцей БеларусіГеорг IIIВітаўт КіпельСцяг БеларусіПрэмія МедычыДзень маціВойневічы (Дзятлаўскі раён)Пётр Ільіч КлімукКантрабандаЧас UnixHTMLІван МележАнальны сексВосьмы каналКіраўнікі МінскаСакавікБаранаНовая ШвецыяВадзім Францавіч ГігінВіктар Анатолевіч ШніпЭмпатыяКітайЛітаратурная прэмія імя Ежы ГедройцаЕўрапейскі СаюзКалыханка (тэлеперадача)Людзі на балоце (раман)ЖНаталі Зэман ДэвісАнексіяЗвычайны прэзідэнтГроднаАповесцьРаіса Андрэеўна БаравіковаПралескаУладзімір СцяпанСэрца на далоніБеларуская ВікіпедыяКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіБерасцянкаБелсатВацлаў ПянткоўскіГісторыя суверэннай БеларусіФонд Вікімедыя22 красавікаСяброўстваГаліна Сямёнаўна ТалкачоваЖанчына зверхуТочка BYСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойКатаіб ХезбалаВасіль Быкаў🡆 More