Нурсултан Абішавіч Назарбаеў

Нурсултан Абішавіч Назарбаеў (каз.: Нұрсұлтан Әбішұлы Назарбаев; 6 ліпеня 1940, с.

Чэмалган, Каскеленскі раён, Алма-Ацінская вобласць Казахская ССР) — першы прэзідэнт Рэспублікі Казахстан (1990—2019), старшыня Савета бяспекі (2019—2022).

Нурсултан Абішавіч Назарбаеў
каз.: Нұрсұлтан Әбішұлы Назарбаев
руск.: Нурсултан Абишевич Назарбаев
Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў
Прэзідэнт Казахстана
24 красавіка 1990 — 19 сакавіка 2019
Папярэднік пасада заснавана; ён сам як старшыня Вярхоўнага Савета Казахскай ССР
Пераемнік Касым-Жамарт Такаеў
Старшыня Вярхоўнага Савета Казахскай ССР
22 лютага 1990 — 24 красавіка 1990
Папярэднік Кійлыбай Медэўбекаў
Пераемнік Ярык Асанбаеў
Нараджэнне 6 ліпеня 1940(1940-07-06)[…] (83 гады)
Бацька Абіш Назарбаеў (1903—1971)
Маці Альжан Назарбаева (1910—1977)
Жонка Сара Назарбаева
Дзеці Дарыга Назарбаева
Дынара Кулібаева
Алія Назарбаева
Нацыянальнасць казах
Веравызнанне суніты і атэізм
Партыя КПСС (1962—1991)
Партыя «Святло Айчыны» (з 1999 г.)
Член у
Адукацыя вышэйшая
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1992)
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Аўтограф Выява аўтографа
Званне вярхоўны галоўнакамандуючы
Камандаваў Узброеныя сілы Казахстана
Узнагароды
Сайт akorda.kz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1958–1960 навучаўся ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы №22 горада Днепрадзяржынск па спецыяльнасці металург. З 1960 пачаў працоўны шлях працаўніком будупраўлення трэста «Казметалургбуд» у горадзе Цеміртау Карагандзінскай вобласці. У 1960—1969 працаваў будаўніком, чыгуншчыкам, гарнавым доменнай печы, дыспетчарам, газаўшчыком, старэйшым газаўшчыком доменнага цэха на прадпрыемствах Карагандзінскага металургічнага камбіната. У 1967 скончыў завод-вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову пры Карагандзінскім металургічным камбінаце (зараз Карагандзінскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт).

Палітычная кар’ера

У 1969 годзе Нурсултан Назарбаеў атрымаў прапанову ўзначаліць аддзел прамысловасці гаркама КПСС у Тэміртау, неўзабаве стаў 1-м сакратаром гаркама ВЛКСМ. З 1971 — другі сакратар гаркама партыі. У 1973 стаў сакратаром парткама Карагандзінскага металургічнага камбіната. Скончыў (завочна) Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). У 1977—1984 працаваў сакратаром, другім сакратаром Карагандзінскага абкама КПСС. З 1979 па 1984 — сакратар ЦК Кампартыі Казахстана. У 1984—1989 — старшыня Савета Міністраў Казахскай ССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 10-га і 11-га скліканняў, у 1989 — народным дэпутатам СССР.

У 1989—1991 быў 1-м сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана, паралельна ў лютым-красавіку 1990 года займаў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Савета Казахскай ССР. Член Палітбюро ЦК КПСС (1990—1991). У красавіку 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета абраны прэзідэнтам Казахскай ССР.

На пасадзе Прэзідэнта Казахстана

1 снежня 1991 года на ўсенародных выбарах Нурсултан Назарбаеў абраны першым прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (за яго прагаласавалі 98,6% выбаршчыкаў). У красавіку 1995 года прэзідэнцкія паўнамоцтвы Назарбаева былі прадоўжаныя да 2000 г. дзякуючы ўсенароднаму рэферэндуму. 10 студзеня 1999 года на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах быў зноў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (да 3 снежня 2006). 4 снежня 2005 года на прэзідэнцкіх выбарах абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан на трэці тэрмін.

Пры ім была пабудавана новая сталіца краіны — Астана. Казахскія спецслужбы жорстка спынілі спробы стварэння прарасійскіх сепаратысцкіх арганізацый. За 30 гадоў кіравання Назарбаева доля казахаў у насельніцтве краіны вырасла з 39,4% да 67,5%. Была арганізаваная праграма навучання казахскай моладзі ва ўніверсітэтах Захаду. Казахская мова засталася адзінай дзяржаўнай у Казахстане, і Назарбаеў перавёў яе на лацініцу.

Нурсултан Абішавіч Назарбаеў 
Назарбаеў, Януковіч (злева) і Мядзведзеў (з правага боку) падчас Саміту па ядзернай бяспецы ў красавіку 2010 года

Кіраўнік Міждзяржаўнага савета ЕАЭС (2001—2005). Кіраўнік Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора пра калектыўную бяспеку (АДКБ) (з 18 чэрвеня 2004 года). Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Казахстана (з 1993 года). Кіраўнік Асамблеі народаў Казахстана. Лідар партыі «Народнае адзінства Казахстана». Кіраўнік Сусветнай асацыяцыі казахаў.

Назарбаеў пабудаваў у Казахстане аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на чыноўнікаў і набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў. Стабільнасць улады грунтавалася на даходах ад экспарту нафты і газу, радовішчы якіх былі адкрытыя ў Казахстане незадоўга да распаду СССР.

Назарбаева неаднаразова абвінавачвалі ў кульце асобы з-за замацаванага за ім у канстытуцыі статусу «Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі» — Елбасы. Дзеці Назарбаева адыгрывалі важную ролю ў жыцці Казахстана.

19 сакавіка 2019 года ў тэлевізійным звароце да нацыі абвасціў пра сваю адстаўку з пасады Прэзідэнта. За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці. Акрамя таго, ён прысвоіў новыя воінскія званні — генерал-маёраў — міністру абароны і старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і прызначыў генеральнага пракурора.

Пасля адстаўкі

Пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы паводле Канстытуцыі стаў спікер Сената Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў. Старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга стала старшынёй парламента краіны.

Нурсултан Назарбаеў узначальваў Савет бяспекі Казахстана з 21 жніўня 1991 года.

Сталіца Казахстана была названая Нур-Султан у ягоны гонар на наступны дзень пасля таго, як Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

Да 23 лістапада 2021 года знаходзіўся на пасадзе кіраўніка партыі «Нур Атан».

5 студзеня 2022 года Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў у краіне змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі пры тым, што ў афіцыйных дакументах было прапісана, што Назарбаеў пажыццёвы старшыня гэтага органа.

У навуцы

Доктар эканамічных навук. Член Міжнароднай інжынернай акадэміі (1993), Акадэміі сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі (1994), Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан (1995), Беларускай акадэміі навук (1996), Нацыянальнай акадэміі прыкладных навук Расіі (1997).

Публіцыстыка

Аўтар кніг «Стальны профіль Казахстана», «Без правых і левых», «Крамлёўскі тупік», «На парозе XXI стагоддзя», «У патоку гісторыі», «Эпіцэнтр свету» і іншых.

Сям’я

Жонка: Сара Алпысаўна, інжынер-эканаміст паводле спецыяльнасці. Тры дачкі: Дарыга, Дзінара і Алія.

Узнагароды

З’яўляецца кавалерам ордэнаў:

  • Украіны: Свабоды (2010), Князя Яраслава Мудрага I ступені (1997)
  • Францыі — Вялікі Крыж ордэна Ганаровага легіёна (найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода, 2008)
  • Японіі — Ордэн Хрызантэмы на Вялікай стужцы (найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода, 2008)
  • Італіі — Вялікага крыжа (1998)
  • Расіі — Святога апостала Андрэя Першазванага (1998)
  • Узбекістана — «За выдатныя поспехі» (1998)
  • Румыніі — «Зорка Румыніі» (1999)
  • Аўстрыі — Вялікая зорка Пашаны (2000)
  • Таджыкістана — «Ісмаілі Самані» (2000)
  • Вялікай Брытаніі — Святога Міхаіла і Святога Георгія (2000)
  • Грэцыі — Ратаўніка вышэйшай ступені (2001)
  • Харватыі — Караля Таміслава (2001)
  • Ватыкана — Святога Пія (2001)
  • Славеніі — Залаты ганаровы ордэн Свабоды (2002)
  • Егіпта — «Ордэн Ніла» (2008).

Узнагароджаны прэміяй Капры (1992), залатым медалём Гільдыі эканамічнага развіцця і маркетынгу горада Нюрнберга (1993), спецыяльным прызом Міжнароднага форума Кранс-Мантана (1996), прэміяй «За міжнароднае разуменне» фонду Unity International (Індыя, 1998), прэміяй «За служэнне Цюркскаму свету», вызначанай Фондам пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Цюркскага свету (1999), прэміяй «Голуб міру», вызначанай Клубам ЮНЕСКА Дадэканескіх астравоў (Грэцыя, 1999), дыпломам Міжнароднага фонду выбарчых сістэм «За выдатны ўнёсак у прасоўванне дэмакратыі» (1999).

Руская праваслаўная царква ўзнагародзіла яго ордэнам Святога князя Даніла Маскоўскага I ступені.

Ганаровы прафесар Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аль-Фарабі (1995), МДУ імя Ламаносава (1996). Ганаровы доктар паліталогіі Бількенцкага ўніверсітэта (Анкара, 1998). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1999), і г.д.

2004 — Назарбаеву ўручылі мантыю ганаровага прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта.

Ацэнкі

Расійскі эксперт у пытаннях Цэнтральнай Азіі і Казахстана Аркадзь Дубноў падкрэсліў, што Нурсултан Назарбаеў увойдзе ў гісторыю як стваральнік новай дзяржаўнасці Казахстана.

Зноскі

  • Nursultan Nasarbajew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 27 чэрвеня 2023.
  • а б в г nashaniva.by
  • nashaniva.by
  • [1]
  • Указ Президента України № 748/2010 від 2 липня 2010 року «Про нагородження Н.Назарбаєва орденом Свободи»
  • Указ Президента України № 1148/97 від 13 жовтня 1997 року «Про нагородження відзнакою Президента України „Орден князя Ярослава Мудрого“»
  • svaboda.org
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нурсултан Абішавіч Назарбаеў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Нурсултан Абішавіч Назарбаеў БіяграфіяНурсултан Абішавіч Назарбаеў У навуцыНурсултан Абішавіч Назарбаеў ПубліцыстыкаНурсултан Абішавіч Назарбаеў Сям’яНурсултан Абішавіч Назарбаеў УзнагародыНурсултан Абішавіч Назарбаеў АцэнкіНурсултан Абішавіч Назарбаеў ЛітаратураНурсултан Абішавіч Назарбаеў СпасылкіНурсултан Абішавіч Назарбаеў19406 ліпеняКазахская ССРКазахская моваКазахстан

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    PornhubРаман Мацвеевіч СемашкевічІван НавуменкаЗмітрок БядуляБайкаГісторыя суверэннай БеларусіКасцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)ДзікПадліпкі (Пухавіцкі раён)БарысаўІван Архіпавіч АношкінЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьІван ЛуцкевічМінская ратушаАльтанкаЭмпатыя8 лістападаПрамысловасцьСуніцыПятро ВасючэнкаАртур ВольскіАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Археологическая карта БелоруссииУладзімір Фаміч ЕрмалаеўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаGoogle MapsШАлесь ПісьмянкоўГерб АстраўцаФілалагічны факультэт БДУЯндэксАнатоль СысК’ічу-лакхангБеларуская энцыклапедыяВацлаў ЛастоўскіАлаіза ПашкевічТворны склонРжавец (Мінскі раён)Мастацкая літаратура (выдавецтва)Максім ТанкСлонімПятро ЖаўняровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтАдам ГлобусХраналогія суданскага канфлікту (2024)Польская моваІмшаГербы гарадоў БеларусіStudia BiałorutenistyczneБеларусьЛітаратурныя жанрыЗайменнікТадзіяна Тодараўна КляшторнаяДняпроЖылінскія (род)Магілёўская брацкая друкарняЯн ЧачотВасіль Пятровіч ШаранговічЗязюля звычайнаяФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыМінскі раёнАперацыя «Баграціён»Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўАнатоль ВярцінскіБелы буселДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКантрабандаБеларусь 3ВясёлкаХаромскЗавушніцыІерусалім%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5🡆 More