Наталля Уцелеўна Арынбасарава

Наталля Уцелеўна Арынбасарава (каз.: Наталия Өтеуліқызы Орынбасарова; нар.

24 верасня 1946 — савецкая і расійская актрыса казахскага і польскага паходжання; заслужаная артыстка РСФСР (1979), заслужаная артыстка Казахстана (1997), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1978) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980), уладальніца Кубка Вольпі — вышэйшай індывідуальнай узнагароды Венецыянскага кінафестывалю (1966).

Наталля Уцелеўна Арынбасарава
Наталля Уцелеўна Арынбасарава
Дата нараджэння 24 верасня 1946(1946-09-24) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі, Nicholas L. Dvigubsky[d] і Eldor Urazbayev[d]
Дзеці Ягор Андрэевіч Канчалоўскі[d] і Ekaterina Dvigubskaya[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, кінаактрыса, акцёрка
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
IMDb ID 0034848
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася 24 верасня 1946 гады ў Маскве, дзе пазнаёміліся яе бацькі. Бацька — казах Уцеўле Турэмуратавіч, маці — полька Марыя Канстанцінаўна Канецпольская. Акрамя яе, у сям’і было чацвёра дзяцей — Юрый, Арсен, Таццяна і Міхаіл. Бацька ў той час вучыўся ў Ваеннай акадэміі ім. Фрунзэ. У дзяцінстве, падчас службы бацькі ў Туркменіі, убачыла фільм «Лебядзінае возера» і вырашыла стаць балерынай.

У 1956 годзе сям’я вярнулася ў Казахстан. У Алма-Аце Арынбасарава паступіла ў харэаграфічную школу, адтуль была накіравана ў Акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча пры Вялікім тэатры, якое скончыла ў 1964 годзе[3].

У тым жа годзе была запрошана здымацца ў галоўнай ролі ў фільме Андрэя Міхалкова-Канчалоўскага паводле рамана Чынгіза Айтматава «Першы настаўнік». За гэтую ролю атрымала прыз Венецыянскага кінафестывалю «Залаты кубак Вольпі» 1966 года за лепшую жаночую ролю, абышоўшы Джэйн Фонду з фільмам Ражэ Вадзіма «Здабыча». Тады ж выйшла замуж за Андрэя Канчалоўскага. Шлюб, у якім нарадзіўся сын Ягор Канчалоўскі, працягнуўся 5 гадоў.

Паступіла ва УДІК, вучылася ў майстэрні Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай і скончыла яго ў 1971 годзе. Шлюб распаўся ў 1969 годзе — Канчалоўскі хацеў з’ехаць за мяжу і ажаніўся з іншаземкай Вівіян Годэ.

Другі шлюб (1970) — з мастаком-пастаноўшчыкам і жывапісцам Мікалаем Двігубскім, які працаваў у фільмах Канчалоўскага. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Кацярына (1974), кінарэжысёр і пісьменніца. У 1980 годзе развялася — Дзвігубскі з’ехаў назад у Францыю.

Трэці шлюб (1982—1988) — з кінарэжысёрам Эльдорам Уразбаевым.

З 1971 года знаходзіцца ў трупе Тэатра-студыі кінаакцёра.

У 1999 годзе дыктавала дачцэ свае мемуары, у выніку выйшла кніга ўспамінаў «Месяцовыя дарогі».

Зноскі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Наталля Уцелеўна Арынбасарава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

194624 верасняВенецыянскі кінафестывальКазахская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Бела-чырвона-белы сцягЙНацыянальная акадэмія навук БеларусіISO 4217Сінтаксіс мовыМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)БаранаМіжнародны дзень Маці-ЗямліСонечнае зацьменнеДацкая моваУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльСанетКветкавыяКастрычніцкая плошча (Мінск)Публіцыстычны стыльПакланенне вешчуноў (Дрысвяты)Анхела Эспіноса РуісДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьІнструкцыя па транслітарацыіМіхаіл Андрэевіч СавіцкіАпенькаКаласы пад сярпом тваімАлег Віктаравіч НавіцкіПімен ПанчанкаІван Якаўлевіч ЧумачэнкаБеларуская моваГеоргій Барысавіч ТалстарожаўАперацыйная сістэмаЯндэксСлуцкі поясНябесны замак ЛапутаМарыя Магдалена РадзівілГарадзенская ратушаСексДзідзіўшчына (Кралэвэцкі раён)Гісторыя беларускай мовы1944OFB MPVПаазер’е (этнаграфічны рэгіён Беларусі)БайкаЛявон ВольскіРыгор БарадулінПубліцыстыкаЛос-АнджэлесКарлес ПучдэмонБеларуская літаратураНідэрландыЗолатаДзеепрыслоўеЯнка МаўрМіхаіл Міхайлавіч Інькоў22 красавікаУладзімір Пятровіч БутрамееўГісторыя БеларусіМарыя Аляксандраўна КісялёваБярозка (часопіс)АдрынаТрыснёгOnliner.byАфарызм1961Валерый Мікалаевіч ГапееўГеоргій МарчукШвагерМанаграфіяВіктар КарамазаўЛічэбнікПерсідскі заліўІталія🡆 More