Насельніцтва Беларусі

Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН).

У ёй акрамя беларусаў жывуць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — ліцвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80 %) належыць да тытульнай нацыі.

Насельніцтва Беларусі
Дынаміка насельніцтва з 1960 года.

Колькасць

Насельніцтва Беларусі 
Гарадское і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гадоў:
     сяляне     гарадскія

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %). Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек. Пасля было запавольванне, невялікі рост колькасці насельніцтва (2014—2017), а затым зноў аднавілася падзенне.

Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):

  • 2012 — 9465
  • 2013 — 9464
  • 2014 — 9468
  • 2015 — 9481
  • 2016 — 9498
  • 2017 — 9505
  • 2018 — 9492
  • 2019 — 9475
  • 2020 — 9408
  • 2021 — 9349,6
  • 2022 — 9255,5
  • 2023 — 9200,6
  • 2024 — 9156

Нацыянальны склад

У часе перапісу 2009 года 84 % (+3 % з перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднеслі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8 % — да рускіх (менш на траціну), 3 % — да палякаў, каля 2 % — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1 % — да яўрэяў (менш у 2,2 разы). Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 года ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацый і нацыянальнасцей. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі з’яўляліся беларусы (8158,9 тысяч), рускія (1141,7 тысяч), палякі (395,7 тысяч), украінцы (237 тысяч), яўрэі (27,8 тысяч), армяне (10,2 тысяч), азербайджанцы (10,1 тысяч), у меншай ступені — літоўцы (6,4 тысяч) і грузіны (3 тысяч).

Размяшчэнне

Насельніцтва Беларусі 
Змена колькасці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў.

Па звестках за студзень — верасень 2008 года ў Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1803,9 тысяч да 1819,5 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1465,7 тысяч чалавек, у Мінскай — 1 458,5 тысяч, Брэсцкай — 1 435 тысяч, Віцебскай — 1267,3 тысяч, Магілёўскай — 1125,1 тысяч, Гродзенскай — 1 104,5 тысяч жыхароў.

За 2008 год у Мінску колькасць насельніцтва павялічылася з 1814,8 тысяч да 1828,9 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года налічвалася 1464,5 тысяч чалавек, у Мінскай — 1453,9 тысяч, Брэсцкай — 1433 тысяч, Віцебскай — 1265,2 тысяч, Магілёўскай — 1123,1 тысяч, Гродзенскай — 1102,8 тысяч.

На 1 мая 2009 года ў параўнанні з адпаведнай датай мінулага года колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску — з 1817,5 тысяч чалавек да 1840,1 тысяч. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 мая ў Гомельскай вобласці налічвалася 1462,6 тысяч чалавек, у Мінскай — 1448,4 тысяч, у Брэсцкай — 1430,8 тысяч, у Віцебскай — 1262,1 тысяч, у Магілёўскай — 1120,4 тысяч, у Гродзенскай — 1100,1 тысяч.

Нарадзілася/Памерла

Насельніцтва Беларусі 
Смяротнасць, 1950—2011 гады.
Насельніцтва Беларусі 
Сярэдняя працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі (2018).

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерлі ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент смяротнасці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5). За 2008 год нарадзілася 107910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнанні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Самагубствы

Узровень самагубстваў — колькасць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя звесткі даступны, Беларусь заняла першае месца. Навукоўцы тлумачаць гэты ўздым ростам спажывання алкаголю, суб’ектыўным адчуваннем адсутнасці жыццёвых перспектываў, дэпрэсіўным асяроддзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлагі з Інстытута Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасці самагубстваў з рэлігійнасцю грамадства. Сусветныя сацыялягічныя даследаванні Інстытута з 2005 да 2006 года выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказнікі самагубстваў. Вядома, адной рэлігійнасцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расіі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуванне жыццёвай бесперспектыўнасці, сама сутнасць сістэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.

Першая пяцёрка краінаў
Краіна Узровень самагубстваў Рэлігійнасць
Беларусь 36,80 35
Расія 36,15 28
Казахстан 29,95 43
Венгрыя 28,45 36
Славенія 25,90 41

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6 % больш, чым у 2007 годзе.

Шлюбнасць

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбаў і толькі 0,2 развода. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнанні з 2007-м колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6 % да 77201, колькасць разводаў павялічылася на 1,5 % да 36679.

Паводле перапісу 2009 года абсалютная большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў долі мужчын і жанчын у шлюбе знізіліся з 66 % да 62 % і з 56 % да 52 % адпаведна. Доля улічаных шлюбаў зменшылася з 95 % да 92 %. На 2009 год каля 10 % жанчын (436 тысяч) знаходзіліся ў разводзе, праз рост смяротнасці мужоў у працаздольным узросце да 18 % (звыш 810 тысяч) узрасла доля ўдоваў.

Міграцыя

Насельніцтва Беларусі 
Перасяленцаў на тысячу жыхароў, 1950—2011 гады.:
     прыток     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбылі 17413 чалавек, з’ехалі — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 года міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18040 чалавек (у 2011-м — 17510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м знізіўся на 5,8 % да 9328 чалавек. Колькасць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5 %). Большасць выехала ў Расію (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Германію (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне ў краіне знізілася з 13537 у 2011 годзе да 12066 у 2012 годзе (на 10 %). Большасць дазволаў на пастаяннае пражыванне атрымалі грамадзяне Расіі (7670) і Украіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражыванне вырасла з 40722 у 2011 годзе да 46787 у 2012 годзе. Колькасць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасць з іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спецыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжання працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Літва (904), Узбекістан (646), Турцыя (544), Малдова (491).

Узрост

Насельніцтва Беларусі 

Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічвалася 5853 тысяч жыхароў працаздольнага ўзросту, што амаль на 2 % больш (+ звыш 100 тыс.) параўнальна з перапісам 1999 года. Іх доля ўзрасла з 57,3 % да 61,6 %. За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў доля насельніцтва ва ўзросце да 16 гадоў знізілася з 21,2 % да 15,9 %. Колькасць дзяцей праз падзенне нараджальнасці зменшылася на 620 тысяч (амаль на 30 %). Доля жыхароў ва ўзросце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) узрасла з 21,5 % да 22,5 %.

У Беларусі, па звестках на 1 красавіка 2009 года, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё доўгажыхароў налічвалася ў Гродзенскай вобласці (150 чалавек ва ўзросце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Мінская вобласць (114), на трэцім — Брэсцкая (102). Пры гэтым сярод беларускіх доўгажыхароў жанчын амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка моцнага пола.

Гарады

Паводле перапісу 2009 года, у гарадах пражывала 7027,1 тысяч чалавек, што на 65,6 тысяч чалавек больш, чым у перапіс 1999 года. Доля гараджан у агульнай колькасці насельніцтва ўзрасла з 69,3 % да 73,9 %. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 з іх — з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тысяч жыхароў. За 10 гадоў з іх ліку выбылі Ліда (Гродзенская вобласць) і Наваполацк (Полацкі раён, Віцебская вобласць).

З 1999 па 2009 год больш як на 10 % колькасць насельніцтва павялічылася ў такіх гарадах, як Фаніпаль (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць), Нароўля (Гомельская вобласць) і Лагойск (Мінская вобласць). Рост насельніцтва звыш 5 % склаў у наступных гарадах Мінск (9 %; +156 тысяч, з іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Мінскі раён), Гродна, Брэст (8 %), Чачэрск (Гомельская вобласць), Смалявічы (Мінская вобласць), Жлобін (Гомельская вобласць) і Дзяржынск. Рост колькасці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52 % гарадскога насельніцтва. Аднак у 2010-х мела месца змяншэнне колькасці насельніцтва ў многіх буйных гарадах, у 2018—2019 тэндэнцыя ахапіла і Мінск.

Мова

Насельніцтва Беларусі 
Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 года.

Паводле перапісу 2009 года, беларуская мова з’яўлялася роднай для абсалютнай большасці жыхароў краіны (5058,4 тысяч чалавек; 53,2 %). Пры гэтым беларуская была мовай зносін толькі 23 % насельніцтва (2227,2 тысяч чалавек), руская — 70 % (6673 тысяч чалавек). За 10 год паміж перапісамі 1999 і 2009 гадоў, праз русіфікацыю дзяржаўных электронных СМІ праведзеную рэжымам Лукашэнкі, на 20 % (з 73 % да 53 %) зменшылася доля жыхароў, чыя родная мова беларуская, на 14 % (з 37 % да 23 %) стала менш людзей з беларускай мова як мовай штодзённага ўжытку. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных. Паводле сайту Ethnologue, 7 тысяч жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы, што, аднак, не пацвярджаецца ні назіраннямі даследчыкаў, ні данымі перапісу насельніцтва 2009 года, паводле якіх толькі 2,8 % з 12926 яўрэяў Беларусі называлі роднай «сваю» мову.

Пол

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 года ў краіне пражывала 4420 тысяч мужчынаў і 5068 тысяч жанчын. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост смяротнасці мужчын у працаздольным узросце іх лік зменшыўся на 6,3 %, а доля ў суадносінах да жанчын скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Колькасць жанчын таксама скарацілася (на 4,6 %). На 2009 год праз актыўнае перасяленне вясковых дзяўчат у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў.

Дынаміка

З 1994 года, калі насельніцтва краіны дасягнула 10243,5 тысяч чалавек, у Беларусі адзначаецца выміранне жыхароў (дэпапуляцыя). За 25 гадоў насельніцтва паменшылася на 750 тысяч, што суправаджалася памяншэннем колькасці рускіх (—557 тысяч паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тысяч), ўкраінцаў (—132 тысяч) і яўрэяў (—99 тысяч). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомель і Брэст, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па працэнту штогод на карысць горада. Імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворванні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (звесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваннямі.

Колькасць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падліку Колькасць насельніцтва,
тыс.
Прырост/змяншэнне,
тыс. (за папярэдні год)
Гарадское (%)
XIV стагоддзе ≈1 000
1650 2900
1667 ≈1400
1700 2200
1717 1500
1772 2900
1811 3800
1863 4200
1897 6673 13,5
1913 6899,1 14,3
1914 7500
1917 6900
1921 6700
1926 4986,0 17,0
1939 8912,2/≈11000 20,8/—
1940 9046,1 +133,9 21,3
1 студзеня 1941 10454,9
1941 9092,0 +45,9 21,7
22 чэрвеня 1941 9200/10528
1945 ≈7700 22,2
1950 7709,0 21,0
1951 7781,1 +72,1 22,2
1952 7748,7 +32,4 23,6
1953 7693,4 +55,3 24,7
1954 7685,6 −7,8 25,9
1955 7757,2 +71,6 26,6
1956 7850,2 +93 27,0
1957 7910,0 +59,8 27,8
1958 7961,6 +51,6 29,0
1959 8055,7 +94,1 30,8
1960 8147,4 +91,7 32,0
1961 8233,3 +85,9 33,3
1962 8335,2 +101,9 34,4
1963 8435,4 +100,2 35,4
1964 8479,8 +44,4 36,5
1965 8557,9 +78,1 37,5
1966 8655,7 +97,8 38,5
1967 8761,8 +106,1 39,6
1968 8838,7 +76,9 40,8
1969 8915,0 +76,3 42,1
1970 8992,2 +77,2 43,3
1971 9048,7 +56,5 44,4
1972 9118,1 +69,4 45,7
1973 9182,4 +64,3 47,1
1974 9251,4 +69 48,5
1975 9317,2 +65,8 49,9
1976 9360,5 +43,3 51,2
1977 9406,2 +45,7 52,4
1978 9463,5 +57,3 53,6
1979 9532,5 +69 54,9
1980 9591,8 +59,3 55,9
1981 9662,9 +71,1 57,0
1982 9736,1 +73,2 58,0
1983 9800,6 +64,5 59,1
1984 9869,4 +68,8 60,2
1985 9929,0 +59,6 61,2
1986 9986,4 +57,4 62,2
1987 10042,8 +56,4 63,2
1988 10089,7 +46,9 64,3
1989 10151,8 +62,1 65,4
1990 10188,9 +37,1 66,1
1991 10189,8 +0,9 66,8
1992 10198,3 +8,5 67,2
1993 10234,6 +36,3 67,4
1994 10243,5 +8,9 67,6
1995 10177,3 −66,2 68,1
1996 10141,9 −35,4 68,4
1997 10093,0 −48,9 68,8
1998 10045,2 −47,8 69,3
1999 10019,5 −25,7 69,7
2000
2001 9956,7 −62,8 70,1
2002 9900,4 −56,3 70,5
2003 9830,7 −69,7 70,9
2004 9762,8 −67,9 71,3
2005 9697,5 −65,3 71,8
2006 9630,4 −67,1 72,2
2007 9579,5 −50,9 72,7
2008 9542,4 −37,1 73,2
2009 9513,6 −28,8 73,9
2010 9500,0 −13,6 74,5
2011 9481,2 −18,8 75,1
2012 9465,2 −16,0 75,8
2013 9463,8 −1,4 76,3
2014 9468,2 +4,4 76,8
2015 9480,9 +12,7 77,2
2016 9498,4 +17,5 77,6
2017 9504,7 +6,3 77,9
2018 9491,8 −12,9 78,1
2019 9429,2 −62,6 78,4
2020 9410,2 −19 77,6
2021 9349,6 −60,6 77,9
2022 9255,5 −94,1 78,1

Шчыльнасць

Шчыльнасць насельніцтва ў сярэднім па краіне складае 45,2 чал./км² (дадзеныя на 1 красавіка 2020 г. з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 г.).


Дадатковыя звесткі

  • Колькасць гарадоў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 113; на 1 студзеня 2010 года — 112; на 1 студзеня 2004 года — 109, з іх 20 гарадоў абласнога падпарадкавання; на 1 студзеня 2003 года — 110; на 1 студзеня 1999 года — 109.
  • Колькасць пасёлкаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 года — 91; на 1 студзеня 2012 года — 92, з іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 года — 94, з іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 года — 101; на 1 студзеня 2003 года — 101.
  • Колькасць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 года — 24 022; станам на 1 студзеня 2003 года — 24 049; станам на 1999 год — 23 459; станам на 1970 год — 27 911; станам на 1959 год — 34 442.
  • Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Брэсцкай вобласці — вёска Альшаны.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гродзенскай вобласці — вёска Верцялішкі.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласці — вёска Яроміна.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Насельніцтва Беларусі КолькасцьНасельніцтва Беларусі Нацыянальны складНасельніцтва Беларусі РазмяшчэннеНасельніцтва Беларусі НарадзіласяПамерлаНасельніцтва Беларусі ШлюбнасцьНасельніцтва Беларусі МіграцыяНасельніцтва Беларусі УзростНасельніцтва Беларусі ГарадыНасельніцтва Беларусі МоваНасельніцтва Беларусі ПолНасельніцтва Беларусі ДынамікаНасельніцтва Беларусі ШчыльнасцьНасельніцтва Беларусі Дадатковыя звесткіНасельніцтва Беларусі СпасылкіНасельніцтва БеларусіАзербайджанцыАрганізацыя Аб’яднаных НацыйАрмянеБеларусыБеларусьЛітоўцыЛіцвіныПалякіРускіяУкраінцы ў БеларусіЯўрэі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Герб СлуцкаМаскваЧарнобыльская катастрофаМагілёўская вобласцьСям’яСветВільгельм ФільхнерВасіль БыкаўІнструкцыя па транслітарацыіМіхась ПадгорныНарысАлесь КамоцкіСымон-музыкаБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўРэнесанс у БеларусіЯна і яЭдзі АгняцветДавальны склонВасіль Іванавіч ІгнаценкаАпавяданнеМагілёўскі завод штучнага валакнаМендзыжац ПадляскіВялікае Княства Літоўска-БеларускаеЖыгімонт КейстутавічСяргей БульбаІван ШамякінВерлібрЗваночакПаэзіяЛеў Барысавіч ТалалайБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтАлесь ЖукГанараткаПары-МатчКітайФларыда (штат)Land RoverАлесь ПетрашкевічРодны склонАбу Махдзі аль-МухандзісБрэсцкая вобласцьМаксім БагдановічЭлектрамагнітнае полеПаўднёваамерыканская дрэдноўтная гонкаНасця РыбкаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЧалавекПубліцыстыкаКамедыяМастацкая літаратураКлючнікБеларускія татарыМастурбацыяПрэмія імя СахараваФеадосій Рыгоравіч ДабржанскіСафлор фарбавальныВіктар МарціновічДзеяслоўАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіМаксім ТанкІндыяАнальны сексМурашкіВасіль ВіткаПаўстанне 1830—1831 гадоўТрагедыя ў НалібокахВасіль Пятровіч ШаранговічЭрнст ЛіндэрВікіпедыяКаралеўства вестготаўАндрэй ГорватМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ЛазанкіЯгайла🡆 More