Напады На Пасольства Лівіі Ў Мінску

Напады на пасольства Лівіі ў Мінску — серыя інцыдэнтаў з пранікненнем групы асоб, звязаных з Урадам нацыянальнай згоды Фаіза Сараджа, на тэрыторыю лівійскай дыпмісіі, лаяльнай Палаце прадстаўнікоў Агіла Салах Іса і Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара.

Здарэнні адбыліся на фоне грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі.

Напады на пасольства Лівіі ў Мінску
Напады На Пасольства Лівіі Ў Мінску
Дата 2020:
Месца Беларусь, Мінск, вуліца Беларуская, дом 4
Прычыны канфлікт вакол валодання пасольствам
Вынік будынак застаўся за прыхільнікамі ППЛ і ЛНА
Бакі канфлікту
Лівія Прыхільнікі УНЗ
Беларусь Нанятыя беларускія грамадзяне
Украіна Нанятыя ўкраінскія грамадзяне (па заяве кіраўніка ПВК «РСБ-Груп» Алега Крыніцына)
Лівія Пасольства Лівіі (ППЛ/ЛНА)

Расія РСБ-Груп (27 жніўня на баку ППЛ і ЛНА, з 19 па 20 снежня — УНЗ)


ускосны ўдзел:

Ключавыя фігуры
Эмхімед Маграві (часовы павераны ад УНЗ),
Рамадан Фарджані (былы ваенны аташэ)
Мухамад Істэйта (часовы павераны па справах Лівіі ў Беларусі),
Станіслаў Кудрашаў (саветнік па бяспецы)

Алег Крыніцын (кіраўнік ПВК «РСБ-Груп»)

Лік удзельнікаў
30 чалавек невядома
Страты
пацярпелых няма адзін чалавек збіты

Кантэкст

У 2014 годзе ў Лівіі ўспыхвае грамадзянская вайна. Асноўнымі ўдзельнікамі канфлікту сталі два ўрады — у Трыпалі і Табруку. Першы ўзначальваў Фаіз Сарадж. Ён быў афіцыйна прызнаны кіраўніком дзяржавы ў ААН і карыстаўся падтрымкай Турцыі і некаторых заходніх краін. Другім кіраваў Агіла Салах Іса, які меў дружалюбныя адносіны з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам. Іх альянс падтрымлівалі Францыя, Расія, ААЭ і Егіпет.

У Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але будынак пасольства і непасрэдную работу з беларускім урадам мелі толькі прыхільнікі табрукскіх уладаў. Са слоў саветніка па бяспецы часовага паверанага ў справах Лівіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Станіслава Кудрашава, канфлікт абвастрыўся за два месяцы да інцыдэнту, калі былы ваенны аташэ Рамадан Фарджані, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць Фаізу Сараджу. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення нападу на дыпмісію. Як заявіў Алег Крыніцын, кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі «РСБ-Груп», што забяспечвала бяспеку пасольства, сярод нанятых маглі быць таксама ўкраінцы.

Напады

Ліпень

У ліпені адбыўся першы інцыдэнт у будынку пасольства, калі сараджысты збілі часовага павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамада Істэйта (у некаторых крыніцах Астэйта). Ён звяртаўся па дапамогу ў міліцыю, аднак праваахоўныя структуры не змаглі нічога зрабіць, так як гэта здарылася на тэрыторыі дыпмісіі, што па міжнародных законах з’яўляецца тэрыторыяй іншай дзяржавы. Пасля дадзенага выпадка быў заключаны дагавор з «РСБ-Груп», якая даслала ў Мінск сваіх супрацоўнікаў.

Жнівень

27 жніўня ў 6:04 раніцы група з 30 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў праніклі на тэрыторыю лівійскага пасольства. Па сведчанні Мухамада Істэйта, дадзеныя асобы не з’яўляліся лівійцамі. Усе яны мелі беларускае грамадзянства, але разам з імі былі часовы павераны ў справах Лівіі ў Беларусі ад УНЗ, былы часовы павераны і бухгалтар пасольства, таксама лаяльныя Сараджу. Усіх іх Істэйта ведаў асабіста. Да спробы буйнага нападу падштурхнуў той факт, што камеры назірання ў пасольства не працавалі тры гады. За месяц да інцыдэнту ўсё было адрамантавана, аднак прыхільнікі УНЗ пра гэта не ведалі.

Натоўп пералез праз плот і пачаў рэзаць балгаркай вароты, пераварочваць мэблю, выломваць шкляныя дзверы ў пластыкавай раме і замкі. Мухамад Істэйта першым сустрэў налётчыкаў. Яны, з яго слоў, паклалі яго на зямлю і збілі. Затым часовага паверанага ўспрабавалі выцягнуць з будынка, але супрацоўнікам «РСБ-Груп» удалося яго адбіць. Ахоўнікі паспрабавалі выцесніць правапарушальнікаў, падчас чаго пачалася рукапашная бойка. Работнікі пасольства Малдовы, якое знаходзілася па суседстве, выклікалі праваахоўнікаў. Да месца падзей прыбыла міліцыя разам з АМАПам, але па Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах яны не маглі зайсці на тэрыторыю дыпмісіі без запрашэння. Аднак само з’яўленне праваахоўнікаў спыніла спробу штурму, пасля чаго тыя праверылі дакументы ў кожнага прысутнага. Як паведамляла «Камсамольская праўда», у міліцыянераў узніклі цяжкасці з вызначэннем рэальных супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва, паколькі кожны бок заявіў аб сваёй легітымнасці. Неўзабаве яны атрымалі распараджэнне ад кіраўніцтва не ўмешвацца і з’ехалі, даўшы дыпламатам самім разабрацца ў міжлівійскіх праблемах. У гэты час група прыхільнікаў УНЗ прад’явіла ўльтыматум, каб на працягу 15 хвілін дыпламаты пакінулі пасольства, перадаўшы будынак ураду Сараджа, інакш яны аднаўляюць штурм. Тым не менш, паўторная атака не адбылася, і да поўдня ўсе староннія асобы пакінула пасольства, а ля ўваходу сабраліся прадстаўнікі СМІ.

Заявы

  • Напады На Пасольства Лівіі Ў Мінску  Беларускія ўлады: Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што здарэнне адбылося з-за «ўнутраных супярэчнасцяў паміж лівійскімі дыпламатамі». З яго слоў, «скаргаў на цялесныя пашкоджанні і пабоі ні ад аднаго з бакоў канфлікту не паступала». Ён падкрэсліў, што беларускі бок у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі не можа і не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы замежных дыпмісій. У той жа час, як заявіў прэс-сакратар, «любога роду дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, супярэчаць Венскай канвенцыі. Да старэйшых дыпламатаў пасольства Лівіі была даведзена інфармацыя аб адказнасці за стварэнне сваімі дзеяннямі пагрозы грамадскаму парадку і бяспецы». Таксама Глаз заклікаў лівійцаў «вырашаць усе спрэчныя пытанні і знаходзіць паразуменне шляхам перамоваў». Пасля МЗС папрасіў МУС узмацніць ахову ў раёне дыпмісіі.
  • Напады На Пасольства Лівіі Ў Мінску  Прыхільнікі ППЛ і ЛНА: Часовы павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамад Істэйта назваў інцыдэнт тэрарыстычным нападам. Дыпламат паведаміў, што ёсць відэазапіс, які пацвярджае, што на дыпмісію напалі менавіта прыхільнікі УНЗ. За гэтым матэрыялам на тэрыторыі пасольства прыбылі супрацоўнікі КДБ, але адгледзеўшы матэрыялы спецслужбы не распачалі ніякіх дзеянняў.

Снежань

У ноч на 20 снежня адбылася правакацыя з удзелам ПВК «РСБ-Груп», якая спрабавала захапіць лівійскае пасольства ў інтарэсах сараджыстаў. Байцы збіраліся пракрасціся ўнутр сілавым шляхам, кіраваў аперацыяй генеральны дырэктар «РСБ-Груп» Алег Крыніцын. Калі ў пасольства прыбыў Істэйта, яму аказалі супраціў і не пусцілі ў будынак. Пры гэтым Крыніцын прад’явіў дагавор на ахову дыппрадстаўніцтва. Пагадненне было скасавана 1 кастрычніка таго ж года. Але гендырэктар «РСБ-Груп» сцвярджаў, што дакумент сапраўдны, а яго супрацоўнікі маюць права зайсці ў дыпмісію для правядзення агляду. Паводле некаторых звестак, кампанія спрабавала правесці ўнутр прадстаўніка Трыпалі Эмхімеда аль-Маграві, які прысутнічаў на месцы здарэння разам з байцамі ПВК. Як паказалі кадры з камер відэаназірання, байцы прыбылі на месца ў масках. Па прыездзе міліцыі супрацоўнікі ПВК прад’явілі дакументы і вымушаны былі разысціся.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Напады На Пасольства Лівіі Ў Мінску КантэкстНапады На Пасольства Лівіі Ў Мінску НападыНапады На Пасольства Лівіі Ў Мінску Гл. таксамаНапады На Пасольства Лівіі Ў МінскуАгіла Салах ІсаГрамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)Лівійская нацыянальная арміяПалата прадстаўнікоў ЛівііУрад нацыянальнага адзінства (Лівія)Фаіз СараджХаліф Хафтар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АлтыніўкаКуфарГерб Беларускай Народнай РэспублікіАлесь ПісьмянкоўВінцэнт Дунін-МарцінкевічАмерыкаГісторыя МінскаВасіль ВіткаМіхаіл Андрэевіч СавіцкіБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіІмануіл КантГерб АстраўцаПубліцыстычны стыльЗапалкаБілінгвізмСельская гаспадаркаКалядыАляксей ДудараўГісторыя БеларусіТамборская моваЗлучнікЗмітрок Змітравіч МарозаўЦэнтральны сібірскі батанічны садПраспект Пераможцаў (Мінск)Ала Анатолеўна ШышкінаАпавяданне29 кастрычнікаАперацыя «Праўдзівае абяцанне»Ісламская дзяржаваОрдэн ПагоніДзве душыKufar.byЗаходняя БеларусьЯнуш КорчакГлебаКурыцаВікіцытатнікТворны склонНацыянальная бібліятэка БеларусіЛіпаУладзімір Уладзіміравіч СаулічВалерый Мікалаевіч ГапееўСімяон ПолацкіКапялюшБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЗміцер ВайцюшкевічСацыяльная сеткаВалянціна Міхайлаўна КоўтунПаўлінкаБеларускі нацыянальны касцюмГалацэнЛеман АлтынчэкічВольга Славаміраўна БондараваРада Беларускай Народнай РэспублікіМалінаМаскваПраспект Незалежнасці (Мінск)Google searchМікалай Канстанцінавіч ТалочкаАдам МіцкевічВярхоўны камітэт вызвалення ЛітвыКазімір Вікенцьевіч КамейшаРаскіданае гняздо (п’еса)Георгій Барысавіч ТалстарожаўАВацлаў ЛастоўскіЗямля пад белымі крыламіСафійскі сабор (Полацк)Сцяпан Мацвеевіч ВалансевічМэтаСымон-музыкаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМікола Гусоўскі🡆 More