Міхаіл Бачыла: беларускі і польскі трубач

Міхаіл Бачыла, поўнае імя Міхаіл Анатолевіч Бачыла (англ.: і польск.: Mikhail Bachyla, руск.: Михаил Бачило; нар.

31 ліпеня 1994, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі і польскі трубач, міжнародны саліст. З 2017 года працуе ў сімфанічным аркестры «Sinfonia Iuventus» імя Ежы Сэмкова[pl] (Польшча).

Міхаіл Бачыла
Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе
Міхаіл Бачыла ў 2020 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 ліпеня 1994(1994-07-31) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты труба
Жанры класічная музыка

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску 31 ліпеня 1994 года. Маці і дзед па маці — музыкі. У 2013 годзе скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску.

Тры гады навучаўся на аркестравым факультэце кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара М. М. Волкава[ru]), у 2017 годзе скончыў Кракаўскую музычную акадэмію (клас прафесара Беныдыкта Матусіка[pl]), затым — магістратуру ў Музычнай акадэміі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгашчы[pl] (Польшча) па класе натуральнай трубы (клас прафесара Томаша Слюсарчыка (Tomasz Ślusarczyk) і выкладчыка Міхала Тыраньскага (Michał Tyrański)). Грае на музычных інструментах — труба натуральная (барокавая); труба ўсіх строяў Сі-бемоль, До, Рэ/Мі-бемоль; труба-пікала[ru]; карнет; флюгельгорн[ru]; фартэпіяна.

Творчая дзейнасць

Музычныя калектывы:

  • 2013—2014 гады — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі» (цяпер Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга»), артыст аркестра другой катэгорыі;
  • 2014—2016 гады — беларускі кавер-бэнд «Дзеці Падзямелля»;
  • 2015—2016 гады — Нью-Ёркскі маладзёжны аркестр YPHIL-International Youth Philharmonic Orchestra. На праслухоўванні ў склад аркестра прымалі ўдзел больш за 1000 музыкаў з больш за 70 краін. Выступы на сцэнах канцэртных залаў Symphony Space[en], «Дэвід-Гэфен-хол» і «Карнэгі-хол»;
  • 2014—2019 гады — I, Culture Orchestra[pl]. Аркестр створаны ў 2011 годзе Інстытутам Адама Міцкевіча (польск.: Adam Mickiewicz Institute) пры Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, складаецца з маладых музыкаў Польшчы і краін Усходняга партнёрства. Місія калектыву — падтрыманне пазітыўных змен у культурным і сацыяльным развіцці краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, прадстаўляць мерапрыемствы найвышэйшай музычнай якасці. У Беларусі першы канцэрт I, Culture Orchestra адбыўся 27 жніўня 2012 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дырыжыраваў 19-гадовы Ільіч Рывас (Венесуэла). У праграме — Чайкоўскі, Шыманоўскі, Дворжак, Рэспігі. З таго часу аркестр паспеў выступіць на прэстыжнейшых канцэртных пляцоўках Еўропы і свету — Эдынбургскім міжнародным фестывалі[en], у Берлінскай філармоніі[de], у Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане і іншых;
  • 2018—2019 гады — запрошаны трубач аркестры Pan-European Philharmonia;
  • 2019 год — польскі аркестр Santander Orchestra;
  • 2019—2022 гады — запрошаны трубач аркестры Польскай Каралеўскай оперы[pl];
  • 2021—2022 гады — запрошаны трубач аркестры Вармінска-Мазурскай філармоніі імя Фелікса Нававейскага ў Ольштыне;
  • 2021—2022 гады — канцэртмайстар групы труб у Гожаўскай філармоніі (Гожаў Велькапольскі, Польшча);
  • з 2022 года — галоўны запрошаны трубач Гожаўскай філармоніі;
  • з 2023 года — запрошаны трубач аркестра Варшаўскай Камернай Оперы[pl];
  • з 2017 года — аркестр Sinfonia Iuventus, артыст аркестра (труба); з 1 чэрвеня 2022 года — кіраўнік групы духавых інструментаў.

У складзе International Youth Philharmonic Orchestra

Першы выступ аркестра адбыўся ў верасні 2015 года ў зале Peter Norton «Symphony Space», другое — на Геральд-скверы, трэцяе — на Таймс-скверы, чацвёртае — у холе Нью-Ёркскага ўніверсітэта «NYU’s Skirball Hall», пятае — Bowling Green Park, Уол-стрыт, шостае — у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы на Пятай авеню, самае апошняе — у Карнэгі-холе. Усе рэпетыцыі і канцэрты былі зняты, выпушчаны і распаўсюджаны як дакументальны фільм для тых, хто не змог быць на гэтых мерапрыемствах.

У складзе I, Culture Orchestra

25 кастрычніка 2018 года адбылося выступленне аркестра ў Цэнтры прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі. У праграме — Стравінскі, Пендарэцкі, Шыманоўскі. 29 кастрычніка 2018 года — выступленне з такой жа праграмай у Вялікай зале Эльбскай філармоніі, Германія.

У складзе Santander Orchestra

У красавіку 2019 года ў складзе аркестра выступіў у «Незвычайным канцэрце», на фестывалі «Бетховен і рамантычная песня» і на XXIII Велікодным фестывалі імя Людвіга ван Бетховена.

У складзе аркестра Sinfonia Iuventus

У кастрычніку 2017 года ўдзельнічаў у прэм’ерным выкананні рэлігійнай оперы «Маісей» Антона Рубінштэйна ў Нацыянальнай філармоніі[pl] ў Варшаве. Мерапрыемства арганізавана пад патранатам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы і польскай нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

20 лютага 2021 года адбыўся анлайн-канцэрт «The Rite of Brass» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus і запрошаных салістаў. Трансляцыя адбывалася з вялікай залы Канцэртнай студыі польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага на канале YouTube і на сайце аркестра Sinfonia Iuventus. Канцэрт працягваўся больш за гадзіну, рэпертуар складаўся амаль выключна з твораў для медных духавых інструментаў. Фінальным нумарам праграмы стаў «Канцэрт для трубы з аркестрам» Аляксандра Аруцюняна ў выкананні Міхаіла Бачылы.

14 мая 2023 года ў вялікай актавай зале Каралеўскага замка ў Варшаве адбыўся канцэрт «Гендэль. Канцэрт барокавай музыкі» з удзелам аркестра Sinfonia Iuventus пад кіраўніцтвам брытанскага дырыжора Пола Эсвуда і салісткі Філіпы Хідэ (сапрана). Канцэрт працягваўся больш двух гадзін, рэпертуар складаўся выключна з твораў Георга Фрыдрыха Гендэля. Фінальным нумарам праграмы была арыя з яго араторыі «Самсон[en]» «Let The Bright Seraphim» для сапрана і трубы з камерным аркестрам у выкананні Філіпы Хідэ, Міхаіла Бачылы і аркестра Sinfonia Iuventus.

Узнагароды і прэміі

  • 2008 — V Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД; намінацыя «Труба, сольнае выкананне, узроставая група 10-16 гадоў», сярэбраны медаль (II месца).
  • 2015 — VI Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Сурми Буковини», Чарнаўцы, Украіна; старэйшая ўзроставая група, I месца.
  • 2016 — лаўрэат міжнароднага конкурсу маладых трубачоў у рамах Стыпендыяльнай праграмы «Yamaha Music Gulf FZE Scholarship Program», фінал якой праходзіў 14 лютага ў Дубаі, ААЭ. У конкурсе прынялі ўдзел 39 студэнтаў вышэйшых музычных устаноў адукацыі з Афрыкі, Блізкага Усходу і краін СНД. У фінале Міхаіл Бачыла выканаў «Санаціну для трубы» французскага кампазітара Жана Франсэ[ru]; узнагароджаны стыпендыяй у памеры 1000 долараў (агулам стыпендыю атрымалі 5 з 16 фіналістаў).
  • 2016 — лаўрэат Міжнароднага фестывалю кавер-бэндаў у складзе кавер-бэнда «Дзеці Падзямелля» ў Ваўкавыску, Беларусь.
  • 2016 — VII Міжнародны конкурс імя Мірона Старавецкага, Цярнопаль, Украіна. Намінацыя «Трубачы-прафесіяналы ва ўзросце да 30 гадоў», III прэмія.
  • 2023 — X Агульнапольскі фестываль трубачоў у Калішы, Польшча. Конкурс ў намінацыі «Аркестровага выканаўства», адкрытая катэгорыя, III месца.

Дыскаграфія

Браў удзел у запісе наступных выдадзеных кампакт-дыскаў:

  • 2014 — I, Culture Orchestra. Shostakovich • Karayev. Conductor — Kirill Karabits[uk]
  • 2016 — Final Audition Yamaha Music Gulf FZE 2015/2016.
  • 2017 — Zarębski: Danses Galiciennes, Lutosławski. I, Culture Orchestra & Andrey Boreyko[ru]
  • 2018 — Polska Orkiestra Sinfonia Iuventus, Chór Filharmonii Narodowej. Anton Rubinstein: Moses.
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Polish Overtures and Concertos of the 20-th and 21-th centuries.
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 8.
  • 2019 — The Jerzy Semkow Polish Sinfonia Iuventus Orchestra. Krzysztof Penderecki: Concerto’s vol. 9.
  • 2022 — Sinfonia Iuventus. Richard Williams — Frozen: Trailer, Main Theme, Credits. Conductor — Marek Wroniszewski (аудыёзапісы да відэа гульні — House Flipper 2)

Сям’я

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Міхаіл Бачыла БіяграфіяМіхаіл Бачыла Творчая дзейнасцьМіхаіл Бачыла Узнагароды і прэмііМіхаіл Бачыла ДыскаграфіяМіхаіл Бачыла Сям’яМіхаіл Бачыла ЗаўвагіМіхаіл Бачыла СпасылкіМіхаіл Бачыла199431 ліпеняpl:Polska Orkiestra Sinfonia IuventusАнглійская моваБеларусьМінскПольская моваПольшчаРуская моваТруба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НазоўнікНідэрландская моваЭталонная мадэль OSIЮр’еў дзень (вясенні)Кінематограф Паўночнай МакедонііАдам Казімір ЧартарыйскіРэнесанс у БеларусіСловазлучэннеУльяна ЦвярскаяNode.jsЗаходні мост (Мінск)Гутарка Данілы са СцяпанамМіхаіл Андрэевіч СавіцкіІгнат Іпалітавіч ДамейкаДыханнеУсход АФККарлтанскі ўніверсітэтПазырыкская культураЗакаханасцьТочка BYБелсатPawaВіктар МарціновічКанскі кінафестываль 1998ЛідаМацоніАлімпійскі камітэт ШвецыіДзеяслоўСымон БудныПарнаграфіяІндыяСлонімКанскі кінафестываль 1994Рыгор АстапеняІгар Пятровіч СергеенкаПётр Міронавіч МашэраўУладзіслаў ГалубокА хто там ідзе?Леанід Міхайлавіч ГалубовічПаэтВасіль ЗуёнакIP-адрасПадвойнае пранікненнеВолаваСпіс вуліц ГроднаАлесь ЖукИЛюдзі на балоце (фільм)Масонская ложаЛадПлошча Якуба КоласаЮрый СтанкевічМаскваГлебаРака Уса, прыток Нёмана, Уздзенскі раёнБеларусыGoogle MapsВівека СельдальМіхась ПадгорныПлошча Перамогі (Мінск)Псіха (фільм, 1960)Браніслаў Адамавіч ТарашкевічБалтыйскае мораКупалле120-я зенітна-ракетная брыгадаМоваХайкуВянок (зборнік)СкрымінгХто смяецца апошнім (п’еса)Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМастацкая літаратура (выдавецтва)Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)🡆 More