Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832, Пецярбург — 14 (26) мая 1873, Гродна) — этнограф, фалькларыст, педагог.
Дырэктар народных вучылішчаў Гродзенскай губерні, стацкі саветнік.
Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1832 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1873 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | фалькларыст |
Альма-матар |
Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. З 1853 настаўнік Навагрудскага дваранскага вучылішча, затым дырэктар Навагрудскай гімназіі. Першы дырэктар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішч (1867—1873). Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пахаваны ў Гродна на праваслаўных могілках каля Свята-Марфінскай царквы, злева ад яе алтарнай часткі, на вуліцы Іерусалімскай (цяпер вул. Антонава).
Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру сялян Гродзенскай губерні. Збіраць фальклор пачаў у 1850-я гады, М. А. Дзмітрыеў аўтар рукапісу Імператарскай Акадэміі навук «Алфавітны паказальнік асаблівых слоў і казак сялян Навагрудскага павета» (1858). Работа М. А. Дзмітрыева як фалькларыста-збіральніка была даволі плённай, з 1860-х вялікая колькасць артыкулаў з яго матэрыяламі ў друку, яны выходзілі ў рэгіянальных губернскіх ведамасцях, у т. л. і ў Гродзенскіх губернскіх ведамасцях.
Шырока вядомы сталі працы М. А. Дзмітрыева: «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета», «Некалькі звестак пра дамашні побыт сялян Паўночна-Заходніх губерняў» (яе якасць і каштоўнасць адзначыў Я. Карскі), «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (Вільня, 1869), «Абрады і звычаі заходне-рускіх сялян», «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Казкі, сабраныя Дзмітрыевым, былі ўключаны ў самы аўтарытэтны зборнік народных казак «Рускія народныя казкі» А. М. Афанасьева (напрыклад, № 5, 26, 91, 126, 134).
Частка рукапісаў М. Дзмітрыева зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу і ў Цэнтральным гістарычным архіве Літвы (Вільнюс). Асобныя адбіткі артыкулаў Дзмітрыева з Гродзенскіх губернскіх ведамасцей зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.
За навуковую дзейнасць М. Дзмітрыеў узнагароджаны срэбным медалём Рускага Імператарскага геаграфічнага таварыства.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.