Мэт Дэйман

Мэцью Пейдж Дэйман (англ.: Matthew Paige «Matt» Damon; 8 кастрычніка 1970, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» у 1998 годзе ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнарый фільма» за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) (сумесна з Бенам Афлекам).

Мэт Дэйман
Matt Damon
Мэт Дэйман
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1970(1970-10-08)[…] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Kent Telfer Damon[d]
Маці Nancy June Carlsson Page[d]
Жонка Luciana Bozán Barroso[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1988—дагэтуль
Узнагароды «Оскар» (1998)
«Залаты глобус» (1998)
IMDb ID 0000354
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997), «Выратаваць радавога Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містар Рыплі» (1999); тры часткі пра прыгоды сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылогія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Марціна Скарсэзэ «Адступнікі» (2006).

Біяграфія

Юнацтва

Мэцью Пейдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 годзе ў амерыканскім горадзе Кембрыдж штата Масачусетс, дзе знаходзіцца вядомы Гарвардскі ўніверсітэт. Першыя два гады яго жыцця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэйман (нар. 1943) быў падатковым інспектарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пейдж — прафесарам коледжа Леслі, якая спецыялізуецца на адукацыі ў малодшых класах. У ягоным радаводзе ёсць шатландскія і англійскія карані, а яго дзядуля быў фінам. Таксама ў Мэта Дэймана ёсць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазней стаў скульптарам.

У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі развяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаванні ў маці ў Кембрыджы. Будучы акцёр вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем’яў. Адным з суседзяў быў Говард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народа Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Уіл Ханцінг».

У 1978 годзе ва ўзросце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бенам Афлекам, які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі лепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафесійнымі партнёрамі на сцэне. Да 1986 года Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акцёрам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі не вельмі гэтым усцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з ўмовай, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зберажэнні Дэймана складалі каля 200 долараў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму акцёру атрымалася з’явіцца ў TJ Maxx commercial.

Кар’ера

Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе з’явіўся ў фільме «Мужнасць у бою» з Дэнзелам Вашынгтонам і Мег Раян. Разам з Бенам Афлекам яны працягнулі напісанне сцэнарыя да фільма «Разумнік Уіл Ханцінг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстоне. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнарый набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнарый. З бюджэтам у 10 млн долараў карціна сабрала 225 млн у сусветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоуную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку сыграў Леанарда дзі Капрыё. Акцёр мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Хаакіну Феніксу.

У 1998 годзе сыграў у фільме «Выратаваць радавога Раяна» Стывена Спілберга. У 1999 годзе з Бенам Афлекам здымаецца ў камедыі аб двух паўшых анёлах «Догма» Кевіна Сміта і «Таленавіты містар Рыплі» рэжысёра Энтані Мінгелы з Гвінет Пэлтрау і Джудам Лоу. Дзеля таго, каб выканаць галоуную ролю ў фільме «Таленавіты містар Рыплі», Мэт Дэйман пахудзеў на 13,5 кілаграмаў. Да таго ж яму прыйшлося вывучыцца ігры на піяніна.

Асабістае жыццё

Мэт Дэйман жанаты з Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 годзе ў Аргенціне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вяселле адбылася 9 снежня 2005 года ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Манхэтэнскім бюро рэгістрацыі шлюбаў.

11 чэрвеня 2006 года ў горадзе Маямі штата Фларыда ў іх нарадзілася дачка Ізабела. 20 жніўня 2008 года ў сям’і Мэта з’явілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 года нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсць дачка Алексія ад першага шлюбу.

Акцёр паліў, але кінуў пасля візіту да гіпнатызёра.

Узнагароды і намінацыі

Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі, пакінутых без перамогі, у вобласці кіно.

Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі. Поўны спіс гл. на IMDb.com

Узнагароды

  • Берлінскі кінафестываль
    • 1998 — Срэбраны мядзведзь за выдатны аднаасобны ўнёсак у фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»
  • Прэмія «Оскар»
    • 1998 — Лепшы сцэнарый, за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»
  • Прэмія «Залаты глобус»
    • 1998 — Лепшы сцэнарый, за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»

Намінацыі

  • Прэмія «Оскар»
    • 2010 — Найлепшая мужчынская роля другога плану, за фільм «Непакорны»
    • 1998 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»
  • Прэмія «Залаты глобус»
    • 2010 — Найлепшая мужчынская роля другога плану, за фільм «Непакорны»
    • 2000 — Найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Таленавіты містар Рыплі»
    • 1998 — Найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»
  • MTV Movie Awards
    • 2007 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Ультыматум Борна»
    • 2007 — Найлепшая бойка, за фільм «Ультыматум Борна»
    • 2005 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перавага Борна»
    • 2002 — Найлепшая экранная каманда, за фільм «11 сяброў Оўшэна»
    • 2000 — Найлепшы музычны выступ, за фільм «Таленавіты містар Рыплі»
    • 2000 — Найлепшы злыдзень, за фільм «Таленавіты містар Рыплі»
    • 1998 — Найлепшы экранны дуэт, за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»
    • 1998 — Найлепшы пацалунак, за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»
    • 1998 — Найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг»

Зноскі

  • Matt Damon // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • а б в г д Часопіс OK! Мэтт Деймон. Часопіс OK! (руск.)
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). New England Historic Genealogical Society. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Rootsweb. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
  • Matt Damon — Awards. IMDb.com
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мэт Дэйман, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мэт Дэйман БіяграфіяМэт Дэйман Узнагароды і намінацыіМэт Дэйман ЗноскіМэт Дэйман СпасылкіМэт Дэйман197019988 кастрычнікаАкцёрАнглійская моваБен АфлекЗШАЗалаты глобусКембрыдж (Масачусетс)МасачусетсОскарПрадзюсарСцэнарыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ФранцыяЭякуляцыяПурпурны колерУладзімір СцяпанULISДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьВяселлеВенерын чаравічак сапраўдныMediaWikiРыгор БарадулінДудка беларускаяЕва ВежнавецГарады КыргызстанаНіл ГілевічБеларусізацыяЗычныяАлег Віктаравіч НавіцкіKufar.byІспанская моваІталіяСтамбулТаіса Мікалаеўна БондарDolomedes fimbriatusГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяАлесь СавіцкіКацярына Ігараўна ГумянюкСвяшчэнная Рымская імперыяСацыяльная сеткаСексУніяцкая царква на БеларусіКураслеп лясныНароўляЯн ЧыквінБіяграфіяДзве душыІспана-амерыканская вайнаМайлуу-СууЛізавета IIМазырГродна6 верасняАдрынаМіжнародны дзень Маці-Зямлі1908МаўленнеPornhubНовасібірскі заапаркРэч ПаспалітаяДабротавэАляксей ДудараўЗаяльцоўскія могілкіСпакойнага шчасця не зычу нікомуГродзенская вобласцьЗнак бядыМікола МятліцкіКірыла ТураўскіМэтаМагілёўЯнуш КорчакПаэзіяПерсідскі заліўТрасцянецПершы Усебеларускі з’ездЧарвяга кольчатаяКарла ТальявініКастусь КаліноўскіПершага маяПрыметнікПаэтBingXДзеяслоўВалянціна Міхайлаўна КоўтунЛітаратурныя жанры🡆 More