Мутацыя

Мутацыя (лац.: mutatio — змена) — устойлівая (гэта значыць такая, якая можа быць успадкавана нашчадкамі дадзенай клеткі або арганізма) змена генатыпу, тое, што адбываецца пад уплывам знешняга або ўнутранага асяроддзя.

Працэс ўзнікнення мутацый атрымаў назву мутагенеза. Мутацыі ўласцівы ўсім формам жыцця.

Мутацыя
Галоўны мутаген тытунёвага дыму — бензпірэн — злучаны з адным з нуклеатыдаў малекулы ДНК.

Большасць мутацый шкодныя — мутантны ген можа выклікаць спадчыннае захворванне, выродлівасць або гібель арганізма, што развіваецца. Генныя мутацыі, якія паляпшаюць уласцівасці, узнікаюць рэдка. Яны даюць матэрыял для натуральнага і штучнага адбору і з'яўляюцца неабходнай умовай эвалюцыі ў прыродзе і селекцыі карысных форм раслін, жывёл і мікраарганізмаў.

Класіфікацыя мутацый

Бываюць мутацыі

  • прамыя (іх праяўленне прыводзіць да адхілення прыкмет дзікага тыпу),
  • зваротныя (поўнасцю або часткова аднаўляецца дзікі тып).

Таксама вылучаюць мутацыі

  • генератыўныя, якія адбываюцца ў палавых клетках і перадаюцца наступным пакаленням;
  • саматычныя, якія адбываюцца ў іншых клетках арганізма і перадаюцца ў спадчыну пры [вегетатыўнае размнажэнне|вегетатыўным размнажэнні]];
  • ядзерныя, якія закранаюць храмасомы ядра;
  • цытаплазматычныя, якія закранаюць генетычны матэрыял у арганоідах клеткі — мітахондрыях, пластыдах і інш.

У залежнасці ад характару змен у генетычным матэрыяле адрозніваюць мутацыі

  • кропкавыя — гэта ўстаўкі ці выпадзенні і змены пары нуклеатыдаў ДНК (або нуклеатыда РНК). Яны зменьваюць функцыю некаторых генаў.
  • інсерцыі — гэта ўстаўкі малекул ДНК у ген, якія прыводзяць да яго інактывацыі або да моцнага палярнага эфекту.
  • храмасомныя перабудовы (аберацыі) узнікаюць у выніку рэкамбінацыі негамалагічных участкаў генетычнага матэрыялу.
  • мутацыі са зменай колькасці храмасом у клетках арганізма бываюць кратныя (поліплаідыя, гаплаідыя) і не кратныя гаплоіднаму набору (анеўплаідыя).

Часта мутацыі таксама падзяляюць на генныя (усе кропкавыя мутацыі), храмасомныя і геномныя (змена колькасці храмасом).

У залежнасці ад фенатыпічных праяўленняў адрозніваюць марфалагічныя, біяхімічныя, лятальныя, дамінантныя, рэцэсіўныя і іншыя мутацыі.

Індуцыраваныя мутацыі ўзнікаюць ад выкліканага ўздзеяннем мутагенаў парушэння нармальных працэсаў рэдуплікацыі, рэкамбінацыі, рэпарацыі або разыходжання носьбітаў генетычнай інфармацыі.

Спантанныя мутацыі ўзнікаюць як памылкі пры ўзнаўленні генетычнага матэрыялу (рэдуплікацыя не адбываецца з абсалютнай дакладнасцю, а працэсы рэпарацыі не бываюць абсалютна эфектыўнымі). Іх частата генетычна абумоўлена ў кожнага віду і падтрымліваецца на аптымальным узроўні.

Гл. таксама

  • Храмасомныя аберацыі
  • Малекулярная радыебіялогія
  • Радыяцыйная генетыка

Літаратура

Tags:

ГенатыпЛацінская моваМутагенез

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Джон Сцюарт МільДыназаўрыФеномен 2012 годаВялікае Княства ЛітоўскаеУвасабленнеАдрыяна ЧэлентанаГалактыкаКандрат КрапіваСцяг БеларусіБеларускія татарыХасан РуханіДжад ХіршФранцыск СкарынаСцяг ІспанііКанопліВасіль БыкаўМелвін ДугласГерманскі саюзУладзіслаў ГалубокПатрык ДэверВеслаў ДымныПол ЛукасСлуцкРаспад СССРСтаражытнабеларуская літаратураАмонімОлівер СтоўнЛарыса ГеніюшАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукБен КінгсліM8L8THАўстралазія (геаграфія)Мікалай Васільевіч НеўраўIva SativaКазімір КулакУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЭлектрычная батарэяГоман (часопіс, 1884)ЧыфтэнЯнка СіпакоўФарны касцёл Праабражэння Гасподняга (Навагрудак)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКрыж Ефрасінні ПолацкайФразеалагізмАсацыяцыя кінакрытыкаў Лос-АнджэлесаВейшнорыяГерманіяСцяпан Антонавіч ВяршковічНацыянальна-вызваленчы рухСметанковае маслаСтаніслаў ДаўнаровічВайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)Беларуская дзіцячая літаратураЦіна Леванаўна АсаціяніВоцатХалодная вайна2000 год у гісторыі кіноФрыдрых II ВялікіІнтэрнэтБрэдлі КуперNetflixПрыслоўеВіктар Анатолевіч ШніпПрэзідэнт ЗімбабвэАкадэмія рускага балета імя А. Я. ВаганавайМіхась СтральцоўАвіньёнскі ўніверсітэтNürnbergЛюдвігсбургЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкБенісіа дэль ТораСеск ФабрэгасПалавое выспяванне🡆 More