Мусульманскі Каляндар

Мусульманскі каляндар або ісламскі каляндар — месячны каляндар, ужываны у ісламе для вызначэння дат рэлігійных свят, а таксама афіцыйны каляндар у пэўных мусульманскіх краінах.

Летазлічэнне вядзецца ад Хіджры (16 ліпеня 622 года) — даты перасялення прарока Магамета і першых мусульман з Меккі ў Медыну. З гэтай прычыны ў мусульманскіх краінах каляндар называюць календаром Хіджры (араб. الـتـقـويم الـهـجـري‎‎ — ат-таквіму-л-Хіджры).

Год складаецца з 12 месячных месяцаў і змяшчае каля 354 дзён, што на 10 або 11 дзён меней працягласці сонечнага года. Праз гэтага дні мусульманскіх рэлігійных свят штогод ссоўваюцца адносна Грыгарыянскага календара.

Суткі, паводле мусульманскага календара, пачынаюцца ад заходу сонца, а не ад апоўначы, як у Грыгарыянскім календары.

Месяцы складаюцца з 29 або 30 дзён, звычайна без яўнай паслядоўнасці. Паводле традыцыі, першым днём новага месяца лічыцца дзень пасля астранамічнага Маладзіка, калі неўзабаве па заходзе Сонца на небе можна ўбачыць серп месяца. Калі серп Маладзіка не бачны пасля 29-га дня месяца, напрыклад, праз воблачнасць або праз заход Месяца адразу па заходзе Сонца, калі неба яшчэ занадта светлае, то наступны дзень лічыўся 30-м днём бягучага месяца. Назіранне Маладзіка мусяць засведчыць прынамсі два вартыя даверу мусульманіна.

Такая сістэма дагэтуль ўжываецца ў пэўных краінах, напрыклад, у Пакістане і Бангладэш. Аднак, у большасці ісламскіх краін карыстаюцца астранамічнымі правіламі, якія дазваляюць вылічаць пачатак месяцаў папярэдне. У розных краінах карыстаюцца рознымі правіламі. Апроч гэтага, розніца ў часе паміж заходам Сонца і заходам Месяца залежыць ад геаграфічных каардынат мясцовасці. Чым усходней размешчана краіна, тым большая імавернасць, што Маладзік у першы свой дзень будзе бачны на небе. Такім чынам, у розных ісламскіх краінах календары адрозніваюцца і часта адны рэлігійныя святы адзначаюць у розныя дні.

Назвы месяцаў

  1. мухарам — араб. محـرّ م‎‎
  2. са́фар — араб. صفـر‎‎
  3. рабій`у ль-аваль — араб. ربـيع الأول‎‎
  4. рабій`у с-сааніі — араб. ربـيع الآخر‎‎ або араб. ربـيع الـثاني‎‎
  5. джумаада ль-ууля — араб. جمادى الأول‎‎
  6. джумаада ль-аахыр або джумаада с-сааніі — араб. جمادى الآخر‎‎ або араб. جمادى الـثاني‎‎
  7. ра́джаб — араб. رجـب‎‎
  8. шаабан — араб. شعـبا ن‎‎
  9. рамадан (цюрк. рамазаан) — араб. رمضا ن‎‎
  10. шаваль — араб. شوّ ال‎‎
  11. зуль-ка`да — араб. ذو الـقـعـدة‎‎
  12. зульхіджа — араб. ذو الحجة‎‎

Заўвага. У розных крыніцах транслітарацыя назваў месяцаў ісламскага календара можа адрознівацца. Падваенне галоснай літары азначае падаўжэнне.

Пачатак кожнага месяца мусульманскага календара вызначаецца месячнымі цыкламі, то-бок пачатак новай квадры ёсць пачаткам новага месяца. Месячны месяц можа працягвацца ад з’яўлення аднаго Маладзіка да з’яўлення наступнага, то-бок 29 дзён, 12 гадзін, 44 хвіліны 3,8 секунды, таму ў адных месяцах 29 дзён, у іншых — 30. Дадатковыя дні месяца забаронены, апроч адзінага дня, які прызначаны для трымання з’яўлення Маладзіка каля 1-га чысла месяца. Гэты дзень уключаюць ў месяц зульхіджа (снежань).

Дванаццаць месячных месяцаў складаюць месячны год, які роўны прыблізна 354 суткам. Як сапраўдная працягласць месячнага месяца не 29,5 дзён, а крыху болей, то працягласць месячнага года роўная не 354 дні, а 354,367 дням. Праз тое, што лік не цэлы ўзнікаюць высакосныя гады, то-бок чаргаванне звычайных гадоў з 354 днямі і падоўжаных гадоў з 355 днямі.

Цыкл

Цыкл складаецца з 30 гадоў — 19 звычайных гадоў па 354 дні і 11 высакосных па 355 дзён. Высакосныя гады — 2, 5, 7, 10, 13, 16,18, 21, 24, 26, 29-ы. Дадатковы дзень дадаецца да апошняга месяца.

Мусульманскі год заўжды карацейшы за сонечны — на 10 сутак, калі мусульманскі год высакосны, а сонечны — звычайны; на 11 сутак, калі абодва гады звычайныя або высакосныя; на 12 дзён, калі мусульманскі год звычайны, а сонечны — высакосны.

Мусульманскі год не прывязаны да сезонаў, месяцы мігруюць па парах году, у выніку, напрыклад, пачатак года можа прыпадаць на летнія месяцы грыгарыянскага стылю, а праз пэўны час — на зімовыя.

Спосаб прыблізнага пераводу

Г = М + 622 — (М/33)

дзе Г — год паводле Грыгарыянскага календара, М — год паводле мусульманскага календара. Напрыклад, 1410 год паводле мусульманскага календара адпавядаў Г=1410+622-(1410/33)=1989 году. Гэтая формула мае хібнасць у адзін год.

Формула для зваротнага пераводу:

М = Г — 622 + ((Г — 622)/32)

Хіджра на пачатак XXI ст

1 мухарам 1426 года 10 лютага 2005 года
1 мухарам 1427 года 31 студзеня 2006 года
1 мухарам 1428 года 20 студзеня 2007 года
1 мухарам 1429 года 10 студзеня 2008 года
1 мухарам 1430 года 29 снежня 2008 года
1 мухарам 1431 года 17 снежня 2009 года
1 мухарам 1432 года 8 снежня 2010 года
1 мухарам 1433 года 27 лістапада 2011 года
1 мухарам 1434 года 15 лістапада 2012 года
1 мухарам 1435 года 5 лістапада 2013 года
1 мухарам 1436 года 25 кастрычніка 2014 года
1 мухарам 1437 года 13 кастрычніка 2015 года

Пачатак кожнага месяца

Кожны месяц пачынаецца з нэамэніі, то-бок пачатак месяца прыпадае на дзень, калі серп Маладзіка робіцца бачным з заходам сонца. Астранамічны Маладзік не абавязкова азначае пачатак аднаго з месяцаў Хіджры. Месяц рухаецца па нябеснай сферы па вельмі складанай траекторыі, і нягледзячы на тое, што даты Маладзікоў можна вылічыць дастаткова дакладна, сапраўдную бачнасць Маладзіка прадказаць складаней. Гэта залежыць ад надвор’я, аптычных уласцівасцяў атмасферы і месцазнаходжанне назіральніка. Таму вельмі складана папярэдне прадказаць, калі пачнецца новы месяц.

Цяпер ёсць два меркаванні наконт вызначэння пачатку месяца, пэўныя мусульмане ўлічваюць бачнасць Маладзіка, а іншыя кіруюцца сведчаннямі аўтарытэтных людзей у мусульманскім свеце. Іслам дапускае абедзве магчымасці, але гэта вядзе да розніцы часе пачатку месяцаў.

Спасылкі


Tags:

Мусульманскі Каляндар Назвы месяцаўМусульманскі Каляндар ЦыклМусульманскі Каляндар Спосаб прыблізнага пераводуМусульманскі Каляндар Хіджра на пачатак XXI стМусульманскі Каляндар Пачатак кожнага месяцаМусульманскі Каляндар СпасылкіМусульманскі Каляндар16 ліпеня622ІсламАрабская моваМагаметМедынаМеккаХіджра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Эйвінд ЮнсанАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўРуская моваСтаніслаў Віктаравіч ВалодзькаАртур Аляксандравіч КлінаўАрхітэктура БеларусіУльяна ЦвярскаяЗмітрок Змітравіч МарозаўФранцішак БагушэвічГанаратка (Араціўскі раён)МанаграфіяІван Рыгоравіч ПяшкоДзень беларускага пісьменстваІгнат Іпалітавіч ДамейкаМіхась ЗарэцкіКрасная Ніва (Пухавіцкі раён)ЧарнагорыяСупершоў супербратоў МарыаАдам СмітМурашкіЛітаратурны інстытут імя А. М. ГоркагаВялікае Княства ЛітоўскаеПаўночная КарэяУладзімір Георгіевіч МулявінHTMLКанскі кінафестываль 1994Мікола МятліцкіПінскМедаль Францыска СкарыныЧалавекСаюз узброенай барацьбыЖураўліны крыкВалерый Пятровіч СлавукReform.byБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВольга ГапееваРасійская акупацыя Харкаўскай вобласціМашэкаМікола МаляўкаСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)ВільнюсТрэнцкі ўніверсітэт (Канада)Злучаныя Штаты АмерыкіIva SativaГарады-героіАлесь ЖукФлаэмаГерманіяМагілёўская школа гравюрыАлесь ПісьмянкоўУсходнія могілкіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСавет Еўрапейскага саюзаМахатма ГандзіВасіль ЗуёнакДаніяБалгарыяХамід ТаквіЧабор звычайныБеларускі полк «Пагоня»ЛазанкіМухамор чырвоныВіга МортэнсенЛадСкрымінгПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Паўднёвая КарэяДынама (стадыён, Мінск)Міхась ДаніленкаДзікае паляванне караля СтахаЗольМіхась ЧаротСімяон ПолацкіПлемя (фільм, 2014)Наваполацк🡆 More