Мудранка

Мудранка (Páris) — род аднадольных раслін сямейства Melanthiaceae.

Мудранка
Мудранка
Мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paris L.

Віды
Мудранка
Сістэматыка
на Віківідах
Мудранка
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  49669
EOL  31851
GRIN  g:8900
IPNI  24614-1

Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) у прыродзе, як правіла, прадстаўлена паліплоіднымі формамі з трыма, чатырма ці пяццю наборамі храмасом. У сувязі з утварэннем незбалансаваных гамет пры меёзе, палавое размнажэнне мае адносна малое значэнне. Гэты від прадстаўляе сабой важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі.

Прадстаўнікі роду доўгі час захоўвалі сусветны рэкорд па памеры геному сярод раслін — 132,50 пг.

Батанічнае апісанне

Мудранка 
Мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) — тыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Мнагалетнік вышынёй да 40 см з паўзучым карэнішчам.

Лістаразмяшчэнне мутоўчатае. У адрозненне ад большасці аднадольных, жылкаванне ліста ў мудранкі сеткаватае.

Зялёная кветка складаецца з чатырох чашалісцікаў, чатырох пялёсткаў (часам тых і іншых разам бывае 4-6), васьмі тычынак і 4-5-гнездавай завязі, якая ператвараецца ў чорную ягаду. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Формула кветкі: Мудранка .

Сустракаюцца асобнікі з пяццю лістамі і пяцерным лікам частак кветкі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) расце ў цяністых лясах усёй Цэнтральнай Еўропы і лясах умеранага пояса Азіі да Камчаткі. На Каўказе расце Paris incompleta, у Гімалаях — Paris polyphylla з васьмю — дзесяццю лістамі пад кветкай і 4-5-дольнымі кветкамі.

Мудранка 
Карэнішча мудранкі чатырохліставай. З кнігі І. Вармінга Om Skudbygning, Overvintring og Foryngelse, 1884

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Мудранка чатырохлістая — важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі. Расліна вельмі атрутная, але сушаныя ягады і лісце ўжываюцца ў народнай медыцыне.

Батанічная класіфікацыя

Віды

Па дадзеных The Plant List на 2013 год, у склад роду ўваходзяць 27 відаў:

  • Paris axialis H.Li
  • Paris bashanensis F.T.Wang & Tang
  • Paris caobangensis Y.H.Ji, H.Li & Z.K.Zhou
  • Paris cronquistii (Takht.) H.Li
  • Paris daliensis H.Li & V.G.Soukup
  • Paris delavayi Franch.
  • Paris dulongensis H.Li & Kurita
  • Paris dunniana H.Lév.
  • Paris fargesii Franch.
  • Paris forrestii (Takht.) H.Li
  • Paris incompleta M.Bieb.
  • Paris japonica (Franch. & Sav.) Franch.
  • Paris luquanensis H.Li
  • Paris mairei H.Lév.
  • Paris marmorata Stearn
  • Paris polyandra S.F.Wang
  • Paris polyphylla Sm.
  • Paris quadrifolia L.Мудранка чатырохлістая, ці Варонне вока, ці П’яніца
  • Paris rugosa H.Li & Kurita
  • Paris stigmatosa S.D.Zhang
  • Paris tetraphylla A.Gray
  • Paris thibetica Franch.
  • Paris undulata H.Li & V.G.Soukup
  • Paris vaniotii H.Lév.
  • Paris verticillata M.Bieb.
  • Paris vietnamensis (Takht.) H.Li

Сінонімы

Зноскі

Літаратура

  • Кнорринг, О. Э. Род 294. Вороний глаз — Paris L. // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — Л. : Изд-во АН СССР, 1935. — Т. 4 / ред. тома В. Л. Комаров. — С. 469—473. — 760, XXX с. — 5175 экз.

Спасылкі

Tags:

Мудранка Батанічнае апісаннеМудранка Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняМудранка Гаспадарчае значэнне і прымяненнеМудранка Батанічная класіфікацыяМудранка ЛітаратураМудранка СпасылкіМудранкаMelanthiaceaeАднадольныяРод (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІнтэрнэтВера Захараўна ХаружаяДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРАнатоль ВярцінскіПінскСяброўстваРаскіданае гняздо (п’еса)Іван НавуменкаБіяграфіяЖЛітаратурная прэмія імя Янкі КупалыСветлагорскСафійскі сабор (Полацк)Універсітэт Марыі Складоўскай-КюрыБерасцянкаСметанковае маслаСпіс беларускіх імёнАкадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукіБаранавічыПрастрэл шыракалістыПеніс чалавекаДзяржаўная прэмія БССРБеларуская міфалогіяФранцішак БагушэвічБярозка (часопіс)Кастусь КаліноўскіВасіль Пятровіч ШаранговічIva SativaАнатоль СысРасліныНазоўнікХатынская трагедыяДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПенякіІван Архіпавіч Аношкін8 лістападаПадарожжа з ЖыгамонтамБеларускія татарыМялецій СматрыцкіТочка BYКафляВянок (зборнік)ТарашкевіцаПольская моваСымон-музыкаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьАлесь ПісьмянкоўПятро ЖаўняровічЗлыя лікіЗязюля звычайнаяДзеяслоўГомельская вобласцьВацлаў ПянткоўскіКарла ТальявініМатрона Сяргееўна МаркевічПавел Аляксандравіч ХарланчукЛітаратурная прэмія імя Ежы ГедройцаМядзведзіАдам ГлобусМужыцкая праўдаАнглійская моваЗалаты апострафАповесцьГенадзь Пятровіч ПашкоўЛеанід Міхайлавіч ГалубовічАрхітэктура Беларусі.tgАстравецЗвычайны ранакПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)🡆 More