Моўная Інтэрферэнцыя

Моўная інтэрферэнцыя: з’ява адхілення ад нормаў у адной мове з-за прыкладання да яе нормаў іншай мовы.

Можа ўзнікаць у абставінах двухмоўя або шматмоўя. Узровень праяўлення моўнай інтэрферэнцыі залежыць ад моўнай кампетэнцыі білінгва (полілінгва).

Адрозніваюцца наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязаная з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рознамоўных лексем (у родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у родавых і склонавых формах лічэбнікаў, адметнасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і інш.).

Сінтаксічная інтэрферэнцыя звязаная з адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў (кіраванне і інш.).

Фанетычная інтэрферэнцыя звязаная з адметнасцямі фанетычных сістэм розных моваў, і прыводзіць да парушэння арфаэпічных нормаў мовы.

Лексічная інтэрферэнцыя звязаная з розніцамі або частковымі падабенствамі ва ўласналексемным і семантычным аспектах розных моў.

Словаўтваральная інтэрферэнцыя звязаная з несупадзеннем словаўтваральных фармантаў у аднакаранёвых словах розных (але блізкіх) моў.

Акцэнтная інтэрферэнцыя звязаная з разыходжаннямі ў націску ў рознамоўных лексемах.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6
  • Калита И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. — Ústí nad Labem: PF UJEP, 2010. — 300 с. — ISBN 978-80-7414-324-3

Tags:

ДвухмоўеМоваМоўная нормаШматмоўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Імператар МантокуNürnbergКрушэнне лодкі ў Паўночным Мазамбіку (2024)Катынскі расстрэлДавыд ГарадзенскіГлюкі (гурт)Рэвалюцыйнае дзеяннеСвіслач (прыток Бярэзіны)Уладзімір Сяргеевіч ЛісіцынЯўгенія Янішчыц14 красавікаДжозеф Леанард ГолдстайнЛявон ВольскіЯнка Брыль72-гі Аб’яднаны вучэбны цэнтрФранцішак АляхновічАкцёрМастацкі стыльГістарычны горад СукотаіЧатыры чвэрціВялікабрытаніяКарлес ПучдэмонЗараастрызмНюшаЛюдзі на балоце (фільм)Уладзімір Элкановіч ГальдштэйнBingXЛандыш майскіСтрупіцаАстравецСлава КораньФанетыкаСтоўбцыРымская імперыяІнвестыцыяАляксандр Леанідавіч ВарламаўАлег Віктаравіч НавіцкіАдольф Гітлер УунонаЛашанцыМаксім ГарэцкіБеларускія народныя танцыКуфарГерой БеларусіФранцыск СкарынаПінская вышэйшая духоўная семінарыяАскар МешчанінаўПаўночная АмерыкаВіцебскПралескаРыгор БарадулінЭротыкаXVII стагоддзеРамантызмСяргей Яўгенавіч ПукстЗязюля звычайнаяКарфаген (горад)Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Точка BYБераставіцкі сельсаветЭскарыялULISБеларуская краёвая абаронаГустаў КірхгофЯгадзіцыРаскіданае гняздо (п’еса)ЯгайлаIva SativaБеларусь 3Kufar.byАпострафАлесь Кажадуб🡆 More