«Маша і Мядзведзь» (руск.: «Маша и Медведь») — папулярны расійскі мультыплікацыйны серыял.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Створаны студыяй Анімакорд з дапамогай трохмернай графікі. Прэм'ера адбылася 7 студзеня 2009 года.
Маша і Мядзведзь | |
---|---|
Тып | animated television series[d] |
Жанр | дзіцячы тэлевізійны серыял[d] і computer-animated television series[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Стваральнік | Алег Генадзевіч Кузаўкоў[d] |
Сцэнарыст | |
Кампазітар | |
Студыя | Animaccord[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Расія-1 |
IMDb | ID 1884856 |
Афіцыйны сайт |
Ідэя праекта прыдуманая аніматарам Алегам Кузаўкавым 1996 года. Ён убачыў на пляжы дзяўчынку, паводзінамі падобную на героя мультфільма Машу. Таксама Кузаўкоў натхняўся мультсерыялам «Том і Джэры». Ідэя сюжэта базуецца на аднайменнай рускай народнай казцы «Маша і Мядзведзь».
У 2011 годзе выйшаў першы спін-оф пад назваю «Машыны казкі», які складаецца з 26 серыяй па матывам рускіх народных казак. У 2014 годзе выйшаў другі спін-оф пад назваю «Машыны страшылкі».
Дзяўчынка Маша выпадкова аказваецца ў доме Мядзведзя, што жыве ў лесе. Яна ўчыняе там беспарадак, Мядзведзь ад гэтага ў роспачы. Ён спрабуе пазбавіцца ад непажаданай госці і адвозіць яе далей ад дома. Уначы ён пачынае хвалявацца за дзяўчынку і адпраўляецца на яе пошукі. Не знайшоўшы яе, Мядзведзь сумны вяртаецца дадому і знаходзіць там Машу. З гэтага моманту Маша і Мядзведзь — лепшыя сябры. Маша часта наведвае Мядзведзя, а той спрабуе яе выхоўваць.
З трэцяга сезона Маша падрастае і становіцца трохі больш адказнай. Цяпер яна радзей бывае ў Мядзведзя і больш займаецца сваімі справамі дома. Жыхары лесу і без яе пачынаюць сваволіць і трапляць у розныя непрыемнасці, а Маша дапамагае ім выблытацца.
Мультфільм «Маша і Мядзведзь» транслюецца на тэлеканалах Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Іспаніі, Канадзе, краінах Лацінскай Амерыкі і Сярэдняга Усходу.
З 2015 года серыял існуе ў фармаце інтэрактыўнага паўнаметражнага анімацыйнага фільма, дзе героі ўзаемадзейнічаюць з гледачамі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Маша і Мядзведзь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.