Малагасійская Мова

Малагасійская мова (Fiteny malagasy) — родная мова малагасійцаў, дзяржаўная мова Мадагаскара.

Малагасійская
Малагасійская Мова
Саманазва Fiteny malagasy
Краіны Мадагаскар
Рэгіёны Мадагаскар
Афіцыйны статус Мадагаскар
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 15 млн. (2006)
Класіфікацыя

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская

  
Пісьменнасць лацінскае пісьмо і Sorabe alphabet[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 млг 418
ISO 639-1 mg
ISO 639-2 mlg
ISO 639-3 mlg
Ethnologue mlg
IETF mg
Glottolog mala1537
Малагасійская Мова Вікіпедыя на гэтай мове
Малагасійская Мова
Малагасійская мова арабскімі літарамі

Гісторыя

Асаблівасці фарміравання сучаснай малагасійскай мовы шчыльна звязаны з гісторыяй саміх малагасійцаў.

Малагасійская мова не падобна на суседнія афрыканскія мовы. Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі і адносіцца да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Найбольшае падабенства мае з мовамі, распаўсюджанымі на поўдні вострава Калімантан.

З эпохі сярэднявечча малагасійская мова зведала ўплывы арабскай і моў банту. У Новы час — еўрапейскіх моў, у першую чаргу партугальскай, англійскай і асабліва французскай. У 1658 г. быў складзены першы французска-малагасійскі слоўнік.

Сучасная адзіная літаратурная мова пачала фарміравацца ў XIX ст. з узнікненнем малагасійскай дзяржавы. У 1960 г. яна стала дзяржаўнай.

Дыялекты

Размоўная мова мае каля 20 дыялектаў, з якіх вылучаюць толькі 2 буйныя — усходні, характэрны для мерына, і заходні, распаўсюджаны ў тым ліку сярод сакалава. Яны адрозніваюцца галоўным чынам вымаўленнем некаторых гукаў і канчаткамі слоў.

Пісьмовасць

Малагасійская пісьмовая мова была складзена прыкладна ў XV ст. на аснове арабскай графікі. У асноўным на ёй пісаліся астралагічныя і рэлігійныя тэксты.

У 1823 г. быў зацверджаны малагасійскі алфавіт на аснове лацінкі. Ён налічвае 21 літару: a, b, d, e, f, g, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, t, v, y, z. У 1835 г. на ім была выдадзена першая кніга — Біблія. Зараз шырока выкарыстоўваецца ў дзяржаўных установах, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д.

Кароткі размоўнік

Малагасійская мова Беларуская мова
Eny Так
Tsia Не
Manahoana Прывітанне
Veloma Да пабачэння
Asafady Калі ласка
Misaotra Дзякуй
Iza moa kay no anaranao? Як тваё імя?
Ny anarako dia Mikalaj Мяне завуць Мікалай
Any Etazonia Belarosia Я з Беларусі
Tiako ianao Я цябе кахаю
Miarà amiko Пайшлі са мной
Inona ity? Што гэта?
Miombon-kevitra aminao aho Згода!
Aza manahy! Не хвалюйся
Hoatrinona kay ito? Колькі гэта каштуе?
Lafo Дорага
Mora Танна
Mbola vao mijerijery! Мне трэба толькі паглядзець
Mila manao fampiharana fotsiny aho Толькі хацеў паспрабаваць

Спасылкі

Tags:

Малагасійская Мова ГісторыяМалагасійская Мова ДыялектыМалагасійская Мова ПісьмовасцьМалагасійская Мова Кароткі размоўнікМалагасійская Мова СпасылкіМалагасійская МоваМадагаскарМалагасійцыМова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БрэстНёман (часопіс)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыГучнагаварыцельПартыя БНФЛеанід Уладзіміравіч МаракоўЭрых ФромАлігатарыБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеКарусь КаганецІндыйская рупіяСымон БудныАўрамій СмаленскіМараСлонімПатнаЦыбуля мядзведжаяЛас-ВегасЛеанід Мендэлевіч ЛевінКоміМагіла льва (паэма)Адольф ГітлерГалоўная старонкаДругая сусветная вайнаДзяржава ПалесцінаУладзімір Іванавіч КарызнаШчэлепыПурпурны колерПрастамоўеЗборная Нарвегіі па хакеі з шайбайКастусь ЖукАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаКазекаТэафрастNGC 465Ян ПянкальскіВялікі Крамлёўскі палацАндрэй МакаёнакГраздоўнік рамонкалістыГомасексуальнасцьБеларускі фальклорSimba (БТР)Гавайская моваМарыля. У пошуках дзіўнікаўНазоўнік2024Вэб-старонкаSabatonШпак звычайныАЕўрапейскі СаюзВіктар Анатолевіч ШніпАлесь ГарунСпадчына (часопіс)Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзеІван ШамякінМалочная кіслатаМашэкаПіт ПаўлаўПершы фестываль біт-ансамбляў МінскаПётр Міронавіч МашэраўГуканне вясныІзі ХарыкДзягілеўАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБеларуская моваЛітаўрыНафтан (прадпрыемства)Людміла РублеўскаяГарлачык белыМікола ЛупсякоўЮрась ШамецькаГарады БеларусіКірк ДугласАктыноідыРыгор АстапеняГерб Беларусі🡆 More