Лічэбнік

Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае лікі, колькасць прадметаў ці рэчыва альбо парадкавую паслядоўнасць прадметаў.

У сказе можа выконваць функцыю азначэння ці дзейніка. Можа быць колькасным (адзін, два, тры…) ці парадкавым (першы, другі, трэці…).

Асаблівасці лічэбнікаў розных моў Еўропы

У рускай і беларускай мовах лічэбнікі «адзін» і «два» маюць катэгорыю роду (напр., один-одна-одно, два-две; адзін-адна-адно, два-дзве). Лічэбнік «адзін» можа таксама ставіцца ў множны лік. Лічэбнікі рускай і беларускай, як і іншых славянскіх моў, змяняюцца па склонах. Катэгорыю роду маюць таксама лічэбнікі нямецкай і французскай моў, але гэтага няма ў англійскай мове. Лічэбнікі англійскай мовы, якія перадаюць лічбы парадкаў 100, 1000, 1000000 і г.д. могуць ставіцца ў множны лік толькі пры перадачы няпэўнай колькасці чагосьці: thousands of cars — тысячы аўтамабіляў, але five thousand cars — пяць тысяч аўтамабіляў.

Па-рознаму ў розных мовах Еўропы выражаюцца адны і тыя ж лікі. У англійскай мове лікі, якія ідуць паміж 1000 і 10000 могуць разглядацца як сотні: 1500 можа разглядацца і як тысяча пяцьсот (one thousand five hundred), і як пятнаццаць соцень (fifteen hundred). Нешта падобнае існуе, але практычна не выкарыстоўваецца ў сучаснай французскай мове. Інтэрпрэтацыя 2000 як «дваццаці соцень» у сучаснай англійскай мове можа быць наступнай: двухтысячны год, восем гадзін вечара (дваццаць гадзін роўна), дзве тысячы (долараў, рублёў і г.д.)

У сучасных беларускай, рускай і французскай мовах складаныя нумары — тэлефонаў, банкаўскіх рахункаў і нават кабінетаў — чытаюцца парнымі лічбамі: 5678 — «пяцьдзясят шэсць-семдзесят восем». У англійскай мове такія лічбы чытаюцца паасобку: 5678 — «пяць-шэсць-сем-восем».

У сучаснай французскай мове не выкарыстоўваюцца спецыяльныя словы для абазначэння лікаў ад 70 да 90. Так, лічба 70 перадаецца лічэбнікам soixante-dix альбо «шэсцьдзясят дзесяць» (існуюць таксама і рэдкія варыянты septantaine і septante ), 71 — soixante-onze альбо «шэсцьдзясят адзінаццаць», 80 — quatre-vingt ці, літаральна, «чатыры на дваццаць» (існуюць, але практычна не ўжываюцца дыялектызмы octante і huitante). Лік 90 перадаецца як quatre-vingt-dix ці «чатыры на дваццаць дзесяць» (у Бельгіі і Швейцарыі таксама існуе варыянт nonante), а 95 па-французску будзе quatre-vingt-quinze («чатыры на дваццаць пятнаццаць»).

У многіх мовах Еўропы, у тым ліку беларускай, рускай, французскай і нямецкай лік 1000 000 000 перадаецца словам «мільярд». Аднак у англійскай мове гэта лічба перадаецца словам billion.

Зноскі

Tags:

Часціны мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Анхела Эспіноса РуісВясёлка (часопіс)РыдлёўкаЛогвінаўІван ШамякінМарыя АнтуанетаАлесь КажадубПаўстанне 1863—1864 гадоўВаўкавыскСвятлана Аляксандраўна АлексіевічПадляшшаЗборная Туніса па футболеПрамысловасць БеларусіГербы гарадоў БеларусіМендзыжац ПадляскіАповесцьКунтушовы стройДжон КларкМікалай Радзівіл ЧорныФранцішак БагушэвічМаа ЦзэдунПлошча Перамогі (Мінск)Алесь АркушМікола МятліцкіМахатма ГандзіИЧарлз ДзікенсУсходне-еўрапейская хакейная лігаКанскі кінафестываль 1995АпурэДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАляксей ДудараўВялікабрытаніяДзікРасійская імперыяРэйкавая вайнаВітаўт Міхайлавіч МартыненкаПолымя (часопіс)Знак бядыКапіталізмАляксандр Мікалаевіч КазекаКрэўскі замакПолацкае княстваВянок (зборнік)Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВасіль Пятровіч ШаранговічМар’ян ДуксаДэніел МэнінгМонакультураІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіЭазінафільнае запаленне страваводаЗавушніцыМінскАпалонік (лічынка)Трагедыя ў НалібокахВіга МортэнсенЛудчыцкі сельсаветЛічэбнікАльгерд БахарэвічІдэяАнальны сексМурашкіЗоі СалданаЧырвоная зменаHromadske.TVШвейная прамысловасцьСімвалПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912ТалачынДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПравы ЛГБТ у ЛітвеЧорны бусел🡆 More