Ляхавіцкі Строй

Ляхавіцкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Цэнтральнай Беларусі.

Бытаваў у ХІХ — пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Ляхавіцкага, Нясвіжскага і Клецкага раёнаў.

Ляхавіцкі Строй
Ляхавіцкі строй

Жаночае адзенне

Ляхавіцкі Строй 
Жанчыны ў святочным убранні. Вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна. 1920-я гг.

Аснову летняга жаночага касцюма складалі кашуля, спадніца, фартух, пояс, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, аздаблялі вузкімі паскамі чырвонага натыкання, якія кампанаваліся ў гарызантальныя шлякі, размешчаныя на грудзях, рукавах, плечавых устаўках, адкладным каўняры. У строгім арнаменце амаль адсутнічаў рамбічны і раслінны ўзор. Шырокая, кроеная з 4—5 полак шарсцянкі спадніца (выбіванка, андарак, плацянковая спадніца) вызначалася суладдзем сакавітых разнаколерных (у вясёлкавай гаме) гарызантальных шлякоў, якія чаргаваліся з цёмна-сінім, цёмна-зялёным, бурачковым ці чорным колерам фону. Прасавалася ў дробныя складкі. Фартух шылі з 2 полак кужалю, аздаблялі, як і кашулю. Аднаполкавы фартух шылі са стракатых тканін. Вузкі пояс, тканы геаметрычнымі ўзорамі ў чырвона-зялёным каларыце, завязваўся спераду. Гарсэты цёмна-сінія, зялёныя, чорныя ў выглядзе безрукаўкі з баскай-клінкамі ці накшталт кароткага ліфа з адразной баскай на спіне.

Ляхавіцкі Строй 
Вясельны ўбор маладой. Ляхавіцкі раён. 1905

Галаўныя ўборы — падвічка, намітка ці хустка, аздобленыя букетамі кветак, зеляніны, гірляндачкай (гафрыраванай разнаколернай паперай, сабранай у веер). Нагрудныя і шыйныя ўпрыгожанні — пацеркі, тасёмкі, стужкі, абразкі.

Мужчынскае адзенне

Мужчынскае адзенне складалі кашуля навыпуск, пояс і шарачковыя нагавіцы. Галаўнымі ўборамі былі саламяныя капелюшы, упрыгожаныя чырвонымі стужкамі, кветкамі, каласкамі жыта. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне — сярмяга са складкамі на спіне, кароткая копта з нашыўкамі чорнага аксаміту, блакітны каптан з чырвонымі выкладамі на грудзях і рукавах.

Літаратура

Tags:

Беларускі нацыянальны касцюмКлецкі раёнЛяхавіцкі раёнНясвіжскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1918Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Генадзь Аляксеевіч ГапановічМэтаМікола Якаўлевіч АўрамчыкГенадзь Пятровіч ПашкоўВуліца НямігаЗнак бядыЦнянская вуліца (Мінск)Чэмпіянат свету па снукеры 1984ПанядзелакРасіяБеларуская Народная РэспублікаМаксім ТанкРыгор БарадулінВікіпедыяЗайменнікФК ВіцебскЯўген Аркадзевіч ТалкачоўМаксім БагдановічКупаллеТалкачоваШляхтаМарыя Магдалена РадзівілКаскадныя табліцы стыляўВалерый Пятровіч СлавукЧарнобыльская катастрофаКафляМіжнародны стандартны кніжны нумарБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЭякуляцыяСялянскія батальёныМужыцкая праўдаСямён Львовіч ТалкачоўСапоцкінская пісанкаАляксандр Канстанцінавіч КраўцэвічЗапазычаныя словыПрыназоўнікПеніс чалавекаВітаўтДобрушскі раёнХрамасома1172Лявона ПаповічВожык (часопіс)КілімГеорг IIIК’ічу-лакхангТадэвуш КасцюшкаБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтКарлес ПучдэмонАрганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных НацыйБеларускі аўтамабільны заводАфарызмПольшчаМаскваЗюзюкыНовы КутПінскНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеАлесь РазанаўСвятлана Аляксандраўна АлексіевічЯгор Аляксандравіч ШаранговічЛюдзі на балоце (фільм)Тамерлан і АлёнаВянок (зборнік)Васіль ЗуёнакАнальны сексКузьма ЧорныКанчатак🡆 More