2019—2020 Лясныя Пажары Ў Аўстраліі

Лясныя пажары ў Аўстраліі 2019—2020 — масавыя пажары ў лясах Аўстраліі, у асноўным на паўднёвым усходзе краіны.

Маштаб пажараў значна перавышае сярэдні падчас штогадовага сезона засухі, якая працягваецца са снежня па сакавік, у летні час у Аўстраліі. Пажары працягваюцца ад жніўня 2019 года. Па стане на 23 студзеня 2020 года ў выніку пажараў згарэла каля 6,3 мільёна гектараў лясоў (63 000 квадратных кіламетраў), агнём знішчана больш за 2500 будынкаў (у тым ліку больш за 1300 жылых дамоў) і загінула 27 чалавек. Лічыцца, што пажары сезону 2019—2020 гадоў сталі самымі моцнымі за ўсю гісторыю назіранняў. Па падліках, амаль тры мільярды жывёл пацярпелі ад бягучых пажараў, у тым ліку звыш за мільярд загінулі. Разам з тым, 23 студзеня 2020 года пацярпеў катастрофу адзін пажарны самалёт, які прымаў удзел у ліквідацыі пажараў, у выніку чаго загінула трое чалавек.

2019—2020 Лясныя Пажары Ў Аўстраліі
Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020).

У снежні 2019 года ўрад Новага Паўднёвага Уэльса абвясціў надзвычайнае становішча ў штаце ў сувязі з рэкорднай тэмпературай, працяглай засухай і мноствам пажараў, якія бушуюць у рэгіёне. Для барацьбы з агнём ўрад мабілізаваў тры тысячы рэзервістаў узброеных сіл. Акрамя прызыву рэзервістаў ўлады ўзялі абавязацельства вылучыць 20 млн аўстралійскіх долараў для арэнды пажарных самалётаў. Таксама ў сувязі з пажарамі ў МНС Аўстраліі пачаўся вялікі прыток добраахвотнікаў. Па дадзеных на студзень 2020 года, звыш 90% пажарных краіны з’яўляюцца валанцёрамі.

Галоўнымі прычынамі пажару сталі рэкордныя спякота і засухі, частыя ўдары маланак падчас навальніц у рэгіёне, станоўчы дыполь Індыйскага акіяна  (укр.), ненаўмысныя і наўмысныя падпалы, а таксама іншыя. Ад верасня 2019 года ад больш за 100 пажараў пакутуюць вялікія тэрыторыі штата Новы Паўднёвы Уэльс, у прыватнасці рэгіёны Паўночнае ўзбярэжжа Новага Паўднёвага Уэльса  (англ.), Сярэдняе Паўночнае Узбярэжжа  (англ.), рэгіён Хантэр  (англ.), горад Хаўкесбары  (англ.), Валандылі  (англ.), крайні захад горада Сіднэй, Блакітныя горы, Ілавара  (англ.), Паўднёвае ўзбярэжжа  (англ.) і іншыя.

Маштаб і інтэнсіўнасць пажараў узмацнілі дыскусію аб змяненні клімату. Хоць шэраг фактараў уплывае на такія з’явы, як пажары, навукоўцы адзначаюць, што дыскусія пра глабальнае пацяпленне ў кантэксце Аўстраліі цалкам апраўданая.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Аўстралія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пошукавая аптымізацыяАпостальскі сімвал верыБеларускае нацыянальнае адраджэннеКавалевічы (Пухавіцкі раён)Францішак БагушэвічНаступленне на АстурыюПары-МатчДжон ТайлерІслам у ЭстонііКазімір МашынскіМаксіміліян Маркс1913Велікоднае яйкаПаўднёвая КарэяПрошчаЛюдміла Антонаўна СошнікаваАнкара (рака)1666ЦягнікЗгуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»Яўген Аляксандравіч ТамашчыкЯ нарадзіўся тутБайкаБаранчык ШонФранцішак Кушаль2024Касцёл Божага Цела (Нясвіж)Абрады і звычаі беларусаўТаццяна ВуластанКактусыГлыбокая глотка (секс)Трактар (стадыён, Мінск)Мікола Якаўлевіч АўрамчыкФК МёрыМухавецГадзіла мінус адзінМіхась СкоблаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАлесь АдамовічРуская мова1858Чатырохгадовы соймЕзуітыКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяVarietyВіктар МарціновічЧасціца (часціна мовы)Наша Ніва (1906)Гер МанелігФранцыск Скарына1808Правы рэваншЗнакі задыякаРыгор БарадулінПліній СтарэйшыХатынская трагедыяПружаны1970Карлес ПучдэмонВікіпедыяБарысаглебская царква (Гродна)Жэўжык (персанаж)Уладзімір ШыманецХельсінкіНікола ТэслаГімн УкраіныКацярына Сяргееўна МаціеўскаяДзень ПерамогіПаўднёва-Афрыканскі СаюзРадаўніцаВенгрыяЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Калінінград🡆 More