Кукай (яп.
空 海, «моры пустэчы») (774-835) — буйны рэлігійны, культурны і грамадскі дзеяч Японіі эпохі Хэйан. Заснавальнік будыйскай школы Сінгон.
У 804 г. адправіўся на вучобу ў танскі Кітай, дзе набыў шырокія пазнанні, быў прыняты пры двары і праславіўся як выдатны каліграф. Па вяртанні ў Японію ў 806 г. заваяваў давер імператара Сага, а ў 810 годзе быў нават прызначаны на пасаду настаяцеля цэнтральнага храма Тода-дзі ў Нара. Галоўнай справай у жыцці Кукая было заснаванне манастыра Кангобу-дзі на гары Коя-сан (суч. прэфектура Вакаяма). Манастыр па гэты дзень з'яўляецца адным з галоўных духоўных цэнтраў Японіі, якія прывабліваюць мноства паломнікаў і турыстаў. Акрамя таго, Кукай заснаваў першыя ў Японіі грамадскія школы, якія прымалі вучняў незалежна ад іх саслоўя.
Кукай вучыўся ў Кітаі ў той жа час, што і Сайцё, заснавальнік школы Тэндай, яны доўгі час сябравалі. Сайцё шмат разоў звяртаўся да Кукая па дапамогу, браў у яго тантрычныя тэксты, атрымліваў таксама навучанні і ініцыяцыі. Аднак Кукай, даўшы Сайцё пачатковую ініцыяцыю і ініцыяцыю другога ўзроўню, адмовіўся даць яму вышэйшую перадачу, якая зрабіла б Сайцё паўнавартасным майстрам тантрычнай школы, бо не былі выкананыя папярэднія ўмовы, а потым адмовіўся даваць яму некаторыя тэксты, гэта прывяло да заканчэння іх сяброўства ў 812.
Пасля смерці Кукай атрымаў тытул-псеўданім Коба Дайс (弘法 大师 - яп. «Вялікі настаўнік - распаўсюднік дхарма»). Японскія паданні прыпісваюць яму заслугі ў самых розных галінах: будаўніцтва дамбаў, медыцына, вынаходніцтва складовай азбукі і г. д. Аўтарытэт Кукая быў так вялікі, што нават кіраўнікі сярэднявечнай Японіі пасля спасылаліся на яго імя для апраўдання сваіх новаўвядзенняў.
Ва ўзросце 61 год Кукай адмовіўся ад ежы і вады і пагрузіўся ў медытацыю. На 21 дзень 3-га Месяца ў (835) яго дыханне спынілася.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кукай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.