Крампус: фальклорны персанаж

Кра́мпус — фальклорны антрапаморфны персанаж з рагамі, якога апісвалі як «напалову казла, напалову дэмана», каторы ў дні Раства карае дзяцей, якія пагана сябе паводзілі.

Ён ёсць поўнай супрацьлегласцю Святому Мікалаю, які ўзнагароджвае харошых дзяцей падарункамі. Крампус ёсць адным з персанажаў, якія маюць дачыненне да Святога Мікалая ў некаторых краінах і рэгіёнах, такія як Аўстрыя, Баварыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, у Паўднёвым Ціролі, Трэнціна і некаторых іншых частках Паўночнай Італіі. Паходжанне гэтай постаці да канца не высветлена, некаторыя фалькларысты і антраполагі лічаць яго паходжанне дахрысціянскім.

Крампус
Крампус: Паходжанне, Выгляд, Ноч Крампуса
Пол мужчынскі пол
У іншых культурах чорт, бес[d] і д’ябал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У традыцыйных парадах і святочных мерапрыемствах, як Krampuslauf (Крампус бяжы), малады хлапец пераапранаецца ў Крампуса; такая цырымонія адбываецца штогод у бальшыні альпійскіх гарадоў.

Паходжанне

Крампус: Паходжанне, Выгляд, Ноч Крампуса 
Святы Мікалай і Крампус наведваюць дзіця. Выява 1900-х гадоў

Апісваючы свае назіранні ў 1975 годзе ў часе пражывання ў невялікім горадзе Ірдынг у Штырыі, антраполаг Джон Лж. Гонігман пісаў:

Крампус: Паходжанне, Выгляд, Ноч Крампуса  Фестываль святога Мікалая, які апісваецца, уключае агульнараспаўсюджаныя ў Еўропе элементы, у некаторых выпадках яны маюць свае карані ў дахрысціянскіх часах. Сам Мікалай стаў папулярным у Германіі прыблізна ў XII стагоддзі. Свята прысвечанае гэтаму заступніку дзяцей адбываецца толькі адзін раз узімку, калі дзеці становяцца аб’ектамі асаблівай увагі, іншыя святы — Дзень Святога Марціна, біблійны Дзень забойства немаўлят і Новы Год. Пераапранутыя чэрці, якія паводзяць сябе па-вар’яцку і прыносяць розныя нязручнасці, вядомыя ў Германіі прынамсі з XVI стагоддзя, а чэрці з маскамі жывёл, якія спалучаюць страшныя камічныя (schauriglustig) грымасы з’явіліся ў пастаноўках сярэднявечных цэркваў. У вялікай літаратуры, у бальшыні еўрапейскіх фалькларыстаў фігуруюць гэтыя істоты. ... У аўстрыйскай супольнасці, якую мы вывучалі, цалкам усведамляюць што «язычніцкія» элементы спалучаюцца з хрысціянскімі абрадамі звязанымі з Святым Мікалаем і іншымі зімовымі цырымоніямі. Яны вераць, што Крампус паходзіць ад язычніцкай звышнатуральнай істоты, якая асімілявалася з хрысціянскім вобразам д’ябла. Крампус: Паходжанне, Выгляд, Ноч Крампуса 

Постаць Крампуса захавалася, а ў XVII стагоддзі Крампус быў уключаны ў хрысціянскія зімовыя святкаванні, дзе Крампус і Святы Мікалай існавалі разам.

Краіны колішняй Імперыі Габсбургаў збольшага запазычылі традыцыі святкавання 5 снежня, звязаныя з Крампусам і Святым Мікалаем, з аўстрыйскіх традыцый.

Выгляд

Крампус: Паходжанне, Выгляд, Ноч Крампуса 
Святы Мікалай і Крампус наведваюць дом. Выява канца XIX ст.

Хоць Крампус з’яўляецца ў вялікай колькасці варыяцый, бальшыня з іх мае шэраг агульных рыс. Ён пакрыты поўсцю, звычайна карычневага або чорнага колеру, мае расшчэпленыя капыты замест рук і ногі казла. Ён мае доўгі звіслы завостраны язык і іклы.

Крампус носіць ланцугі, закліканыя сімвалізаваць звязванне чорта ў традыцыях хрысціянскай царквы. Для больш драматычнага эфекту ён пляскае ланцугамі. На ланцугі часам вешалі званы рознага памеру. У старых язычніцкіх версіях Крампус насіў з сабой бярозавыя розгі, якімі ён часам біў дзяцей. Такія бярозавыя розгі (ruten) верагодна маюць дахрысціянскае паходжанне з абрадаў прысвячэння. У некаторых варыянтах галінкі бярозы замяняе бізун. Часам Крампуса малююць з мехам або кошыкам за спінай, у якія ён забірае паганых дзяцей, каб патапіць, з’есці або адправіць у пекла. У некаторых старых версіях ёсць упамінанне, што ён клаў непаслухмяных дзяцей у мех і забіраў з сабой. Такую ж рысу мае напрыклад Чорны Піт.

Ноч Крампуса

У частцы Еўропы свята Святога Мікалая адзначаюць 6 снежня. Напярэдадні ўвечары, 5 снежня, у ноч Крампуса (Krampusnacht) на вуліцах з’яўляецца злы валасаты чорт. Часам з Святым Мікалаем, часам адзін, Крампус наведваецца ў дамы і на работу да людзей. Святы звычайна апрануты ў царкоўную рызу біскупа, нясе з залаты цырыманіяльнае жазло. Супроць Санта-Клаўса, вядомага ў Паўночнай Амерыцы, на гэтае свята Мікалай прыходзіць толькі да харошых дзяцей, а Крампус адказны за наведванне дрэнных. Мікалай дорыць падарункі, а Крампус — вугаль і бярозавыя розгі.

Сучасная гісторыя

Пасля выбараў 1923 года ў Аўстрыі, традыцыі звязаныя з Крампусам былі забароненыя рэжымам Долфуса дзякуючы Айчыннаму фронту і Хрысціянска-сацыяльнай партыі. У 1950-х гадах урад распаўсюджваў брашуры з назвай «Крампус — гэта злы чалавек». Да канца стагоддзя святкаванне з Крампусам адрадзілася і застаецца папулярным да нашых дзён. Традыцыі звязаныя з Крампусам таксама адраджаюцца ў Баварыі, разам з мясцовымі традыцыямі вырабу драўляных масак.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Крампус ПаходжаннеКрампус ВыглядКрампус Ноч аКрампус Сучасная гісторыяКрампус ГалерэяКрампус СпасылкіКрампусАнтрапамарфізмАўстрыяБаварыяБальцана (правінцыя)ВенгрыяНараджэнне ХрыстоваПаўночная ІталіяСлавакіяСлавеніяТрэнта (правінцыя)ФальклорХарватыяЧэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КнігаўкаКінематограф Паўночнай МакедонііЧарнобыльская катастрофаКратонПрамысловасцьПершацвет веснавыПаўночная КарэяПартыя аматараў піваНацыянальны музей (Познань)СімвалізмСафлор фарбавальныМаксім ТанкВіцебскРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаВінцэнт Дунін-МарцінкевічВера Аляксандраўна Палякова-МакейBingПартрэт Мішэля Лек’енаКары (страва)КанчатакМахатма ГандзіНапады на пасольства Лівіі ў МінскуКураслеп лясныРаскіданае гняздо (п’еса)Усходнія могілкіСлоўнік беларускай мовы Івана НасовічаГрузінскі тэатр оперы і балета імя ПаліяшвіліДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыБеларускі полк «Пагоня»ЛексікаLand Rover SnatchКазекаГеаграфія БеларусіДастарханДынама (стадыён, Мінск)Уладзімір КараткевічМаскваКузьма ЧорныФерэнц ЛістGoogle MapsЗубр у БеларусіПлошча Перамогі (Мінск)Атака на пасольства ЗША ў БагдадзеЖураўліны крыкЖынчыцаSnatch Land RoverІван ШамякінГарады-героіІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіКупаллеКандрат КрапіваПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Вожык (часопіс)Літоўская моваБізнесNürnbergЛірыкаАдам СмітПольшчаБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтДрама (жанр)Белы буселДзве душыСінільная кіслатаЮрась ШамецькаКаўкаКалядыАркадзь КуляшоўБелавежская пушчаКаскадныя табліцы стыляўКірыла ТураўскіБелы легіёнБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяГерб СлуцкаПаэтМіхась Башлакоў🡆 More