Юхан Густаў Кнут Віксель (шведск.: Johan Gustaf Knut Wicksell, 20 снежня 1851, Стакгольм, Швецыя — 3 мая 1926) — шведскі эканаміст.
Кнут Віксель | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1926 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Sven Wicksell[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Упсальскі ўніверсітэт у 1884 годзе.
Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі.
Займаўся праблемамі эканамічнай раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта. Рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж. М. Кейнса.
Адзін са стваральнікаў тэорыі эканамічнай раўнавагі ў капіталізме, галоўнай умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі.
Паслядоўнік Т. Р. Мальтуса. Лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.
Прафесар універсітэта ў Лундзе ў 1900—1916 гадах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кнут Віксель, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.