Клаўдзія Герасімаўна Васіна

Клаўдзія Герасімаўна Васіна (укр.: Клавдія Герасимівна Васіна, 28 верасня 1909, Санкт-Пецярбург — 3 лістапада 1993, Адэса) — украінская артыстка балета, балетмайстар, педагог.

Клаўдзія Герасімаўна Васіна
Дата нараджэння 15 (28) верасня 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1993(1993-11-03) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, балетмайстар, настаўніца

Біяграфія

Клаўдзія Васіна нарадзілася 15 (28) верасня 1909 года ў горадзе Санкт-Пецярбург.

У 1926 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (клас Агрыпіны Ваганавай).

У 1926—1931 гадах — артыстка Харкаўскага тэатра оперы і балета, у 1932—1941 гадах — Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Тараса Шаўчэнкі. Была вядучым выкладчыкам балетнай школы пры тэатры і ў Кіеўскім харэаграфічным вучылішчы.

Падчас вайны выступала ў складзе трупы эвакуіраванага ў Кіргізскую ССР Тэатра музычнай камедыі імя Сталіна. У 1943—1945 гадах была галоўным балетмайстрам і педагогам-рэпетытарам Сталінскага тэатра оперы і балета, дзе ў 1945 годзе паставіла сцэну «Вальпургіева ноч» з оперы «Фаўст» Ш. Гуно і балета «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага, а таксама заснавала харэаграфічную школу.

З 1945 года была педагогам-рэпетытарам Львоўскага тэатра оперы і балета імя Івана Франко, адначасова са жніўня 1957 года па жнівень 1960 года была першым дырэктарам Львоўскай дзіцячай харэаграфічнай школы  (укр.).

З 1960 па 1973 гады была педагогам-рэпетытарам Адэскага тэатра оперы і балета, дзе паставіла танцы ў операх «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага і «Рыгалета» Дж. Вердзі. Яе вучаніцамі былі Алена Гарчакова, Наталля Слабадзян і іншыя.

Памерла 3 лістапада 1993 года ў Адэсе.

Творчасць

Сярод яе вядомых партый — Любіна («Пан Канёўскі  (укр.)» М. Верыкаўскага  (руск.)), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Медора («Карсар» А. Адана), Ніна («Маскарад» Э. Аванесяна паводле А. Хачатурана), П’ерэта («Горад з Тасканы» У. Нахабіна  (укр.)).

Зноскі

Літаратура

  • Митці України : Енциклопедичний довідник / упоряд. : М. Г. Лабінський, В. С. Мурза; за ред. А. В. Кудрицького. — К. : «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — С. 106. — ISBN 5-88500-042-5. [Архівовано з першоджерела 12 вересня 2022.];
  • Туркевич В. Д. Васіна Клавдія Герасимівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.] ; НАН України, НТШ. — К. : Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001­-2022. — ISBN 966-02-2074-X.

Tags:

Клаўдзія Герасімаўна Васіна БіяграфіяКлаўдзія Герасімаўна Васіна ТворчасцьКлаўдзія Герасімаўна Васіна ЛітаратураКлаўдзія Герасімаўна Васіна1909199328 верасня3 лістападаАдэсаБалетмайстарСанкт-ПецярбургУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БэзІван МележКанскі кінафестываль 1984ПатрыятызмЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшЖынчыцаВасіль ЗуёнакMetro-Goldwyn-MayerСафлор фарбавальныКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўАнатоль Міхайлавіч АдоскінВільнюсКіеўЗінаіда Аляксандраўна БандарынаВіліяСельская гаспадаркаКанскі кінафестываль 20011998 год у гісторыі кіноВікісховішчаСпіс вуліц ГроднаКаптурЯўхім Фёдаравіч КарскіБеларуская энцыклапедыяСтаніслаў Аляксандравіч Прыбытак1999 год у гісторыі камп’ютарных гульняўПаўстанне 1863—1864 гадоўНастаўніцкая газетаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПары-МатчПаўночная АмерыкаДзяніс ПрохараўАрктычная пустыняГаметаКалядыЯн КлімоўскіЯнка МаўрСтараславянская моваМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Чэмпіянат свету па футболе 1930Маа ЦзэдунКанскі кінафестываль 1977Літва.tgНаша Ніва (1991)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіГутарка Данілы са СцяпанамЭдуард Віктаравіч ТуманаўСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)БізнесМастацкая літаратураСакавікЛандыш майскіЛітаратураСымон БудныМастурбацыяЗакон (права)Рэдманд ДжэрардGoogleІнструкцыя па транслітарацыіСімвалТрэнцкі ўніверсітэт (Канада)Кот свойскіАдвакатБелы буселViva BraslavДаніяВіктар Анатолевіч ШніпГісторыя БеларусіНідэрландская моваБеларуская краёвая абаронаНаша Ніва (1906)Буры мядзведзьПолк КаліноўскагаМухамад Ікбал17 красавіка🡆 More